Перайсьці да зьместу

Фасген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фасген, Фасґен (COCl2) — дыхлёрангідрыд вугальнай кісьлі. Бясколерны ґаз з пахам гнілога сена. Тэмпэратура плаўленьня -118 °C, тэмпэратура кіпеньня 8,2 °C, шчыльнасьць (пры 0 °C) 1420 кг/м3.

Фасґен зьяўляецца баявым атрутным рэчывам удушлівага дзеяньня, упершыню выкарыстаны пад час Першай сусьветнай вайны.