Перайсьці да зьместу

Фалькуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фалькуша

Фалькуша (па-харвацку: falkuša) — традыцыйнае судна, якое выкарыстоўваецца рыбакамі з гораду Коміжа (Харватыя)[1]. Адметнай асаблівасьцю фалькушы зьяўляецца тое, што яна разьлічана на вельмі доўгае знаходжаньне ў адкрытым моры[2].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фалькуша — гэта драўляны човен, корпус якога моцна звужаецца з абодвух бакоў. Яго даўжыня звычайна складае сем-восем мэтраў, а шырыня — каля трох мэтраў[3]. Фалькуша мае параўнальна невялікую ўляганьне[4].

Ветразь вырабляецца з лёну, яго плошча — прыкладна 120 м²[5]. Вышыня мачты ў большасьці выпадкаў роўная даўжыні карабля. Фалькуша здольная разьвіць хуткасьць ад 8 да 12 вузлоў. Грузападымальнасьць фалькушы можа дасягаць 5,5 тон.

Акрамя фалькушы з ветразя, існуе і фалькуша вясьлярная. Такая лодка мае пяць вёслаў даўжынёй 7-9 мэтраў.

Корпус традыцыйнай фалькушы вырабляецца з кіпарысу, а кіль — з дубу[6].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gajeta falkusa at the Marine Biology Station Piran mbss.org. National Institute of Biology. Архіўная копія ад 2011-07-27 г.
  2. ^ Rota Palagruzona kao zazivanje duhova komiških ribara (харв.) Slobodna Dalmacija Архіўная копія ад 2012-04-04 г.
  3. ^ The Falkuša nika-adventure-tours.com. Nika Adventure Tours. Архіўная копія ад 2010-11-04 г.
  4. ^ Kalafat Tonči Bakica: ja sam otac falkuše! (харв.) Slobodna Dalmacija Архіўная копія ад 2012-03-08 г.
  5. ^  Stewart, James Croatia. — Cadogan Guides, 2006. — P. 268. — ISBN 1-86011-319-2
  6. ^ Gajeta falkusa (Vis) (італ.) viaggioadriatico.it. Centro Interuniversitario Internazionale di Studi sul Viaggio Adriatico. Архіўная копія ад 2011-07-22 г.