Фактарынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Фактарынг — перапродаж права на запатрабаваньне пазыкаў і зьвязаныя з гэтым камэрцыйныя апэрацыі па даверанасьці. Пры фактарынгавых апэрацыях камісіянэр набывае дэбіторскую запазычанасьць кампаніі-кліента за наяўныя грошы з дысконтам, а потым забясьпечвае вяртаньне пазыкі з фактычнага даўжніка. Фактар-банкі (банкі, у дзейнасьць якіх уваходзяць апэрацыі па фактарынгу), таксама прадстаўляюць паслугі інфармаваньня пра плоцежаздольнасьць патэнцыйных партнэраў, гарантаваньня плоцежаў за мяжой, «ціхі» фактарынг.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]