Усьнея квітучая
Усьнея квітучая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Грыбы |
Аддзел | Аскаміцэты |
Кляса | Леканараміцэты |
Атрад | Леканаральныя |
Сямейства | Пармэліевыя |
Род | Усьнея |
Від | Усьнея квітучая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Usnea florida | |
Усьнея квітучая (Usnea florida) — від шматгадовых[1] травяністых расьлінаў роду усьнея сямейства пармэліевыя.
Арэал і месцы расьсяленьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заходняя і Цэнтральная Эўропа, Азія, Паўночная і Цэнтральная Амэрыка. У Беларусі адзначаны ў Берасьцейскай (Камянецкі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Лепельскі, Аршанскі, Расонскі і Сеньненскі раёны), Гомельскай (Добрускі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) вобласьцях.[1]
Расьце на ствалах і галінах лісьцевых дрэваў, галінах елкі ў старых шыракалістых і іглічных лясах з павышанай вільготнасьцю паветра.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слаявішча ніцяна-кусьцістае, адсталае ад аснаваньня, амаль аднолькавай даўжыні і шырыні (5—10 см), шэра- або попельна-зялёнае, з разьбежнымі ва ўсе бакі пад шырокім вуглом грубаватымі галінкамі, амаль заўсёды заканчваецца апатэцыямі.[1] Галінкі аднолькавай таўшчыні па ўсёй даўжыні і толькі да вяршыні становяцца больш тонкімі.[2] Апатэцыі шматлікія, круглявыя, дыямэтрам 3-8 мм.[1] Споры акруглыя ці ледзь падоўжаныя, 7-8×9 мкм.[2]
Зьмяшчае спэцыфічную для лішайнікаў усьнінавую кісьлю, якая валодае моцнымі антыбіятычныя ўласьцівасьцямі.[2]
Сынонімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ахова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выданьня (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Латвіі.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лекарственные растения и и их приименение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Усьнея квітучая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |