Усьвяцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам D'ohBot (гутаркі | унёсак) у 17:09, 16 траўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Усьвяцкі замак — абарончае збудаваньне ў месьце Ўсьвят (цяпер мястэчка ў Расеі).

Упершыню Усьвят згадваецца пад 1021 годам, калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры перадаў яго полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу.

У час Лівонскай вайны Ўсьвят быў захоплены маскоўскімі войскамі (1563), якія ў 1566 годзе ўзьвялі ў ім замак. Двойчы ў 1569 і 1579 гадох войска Рэчы Паспалітай спрабавала вярнуць Усьвят, апошняя спроба скончыўся посьпехам. У 1633 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладыслаў Ваза загадаў сваім коштам паднавіць замак. Але з пачаткам вайны Расеі супраць Рэчы Паспалітай (1654) ён быў захоплены маскавітамі і дашчэнту спалены.

Усьвяцкі замак быў збудаваны ма месцы старога гроду між азёрамі Усьвят і Ўзьмень, якія атачалі яго з двух бакоў, а таксама рэчкай Усьвячаю — з трэцяга.

Літаратура

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.