Перайсьці да зьместу

Уладзімер Целяпнёў (навуковец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Целяпнёў
Дата нараджэньня 28 ліпеня 1931(1931-07-28) (93 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы ВДАВМ
Занятак навуковец
Навуковая сфэра вэтэрынарная мэдыцына
Месца працы ВДАВМ
Навуковая ступень кандыдат біялягічных навук[d] і доктар вэтэрынарных навук[d]

Уладзімер Аляксандравіч Целяпнёў (нар. 28 ліпеня 1931, г. Апочка Пскоўскай вобласьці) — беларускі навуковец у галіне вэтэрынарнай мэдыцыны. Доктар вэтэрынарных навук (1983)[1], прафэсар (1985).

У 1954 годзе скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут. Займаўся кулявой стральбой, кандыдат у майстры спорту[2]. Ад 1964 году працаваў у Віцебскім вэтэрынарным інстытуце на катэдры клінічнай дыягностыкі[3]. У 1965 годзе абараніў дысэртацыю на атрыманьне ступені кандыдата біялягічных наук[4]. Займаўся дасьледаваньнем фізыялёгіі і паталёгіі стрававальнай сыстэмы сьвіньняў. Стварыў апэрацыйныя, функцыянальныя і біяхімічныя мэтады дасьледаваньня страўніка, падстраўнікавай залозы, печані, кішэчніка.

Апублікаваў больш за 120 навуковых прац. Мае аўтарскія пасьведчаньні, аўтар рацыяналізатарскіх прапаноў[3].

  • Карпуть, И. М.; Порохов, Ф. Ф.; Абрамов, С. С.; Телепнев, В. А.; Арестов, И. Г.; Жаков, М. С.; Иваненков, И. Т.; Ковзов, В. И. Пивовар, Л. М.; Вель, Л. П. Незаразные болезни молодняка / ред. И. М. Карпуть. — Минск: Ураджай, 1989. — 240 с.
  • Анохин, Б. М.; Данилевский, В. М.; Замарин, Л. Г.; Ибрагимов, Х. З.; Карпуть, И. М.; Коробов, А. В.; Обухов, Л. М.; Порохов, Ф. Ф.; Слугин, В. С.; Судаков, Н. А.; Телепнев, В. А. Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. — М.: Агропромиздат, 1991. — 575 с. — ISBN 5-10-001342-7
  • Основные симптомы и симптомы болезней животных. — Витебск: ВГАВМ, 2000. — 76 с.
  1. ^ Язвенный гастрит и гастроэнтерит у свиней: (патогенез, диагностика, терапия и профилактика): автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора ветеринарных наук. — Москва: 1982. — 30 с.
  2. ^ История кафедры физвоспитания и спорта (рас.). УО «Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины". Праверана 18 сьнежня 2018 г.
  3. ^ а б История кафедры клинической диагностики (рас.). УО «Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины". Праверана 18 сьнежня 2018 г.
  4. ^ Секреторно-ферментативная деятельность поджелудочной железы в зависимости от состава кормовых рационов и функционального состояния вегетативного отдела нервной системы у свиней. — Витебск: 1965. — 19 с.
  • Целяпнёў Уладзімір Аляксандравіч // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 98.