Перайсьці да зьместу

Уладзімер Сарокін (кампазытар)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Сарокін (кампазытар)
Дата нараджэньня 1 жніўня 1914
Месца нараджэньня Сьцяг Расейскай імпэрыі Полацак
Дата сьмерці 1997
Грамадзянства
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз кампазытараў[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Уладзімер Сарокін.

Уладзі́мер Канстанці́навіч Саро́кін (1 жніўня 1914, Полацак, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 1997) — беларускі кампазытар, пэдагог.

Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і рабочага. Навучаўся ў Ленінградзе, у менскім музычным тэхнікуме імя Глінкі, на кампазытарскім факультэце Ленінградзкай кансэрваторыі(ru) (1932—1937).

У 1931—1932 — піяніст Управы кінафікацыі ў Ленінградзе. Чалец Саюзу кампазытараў з 1934 року.

Першыя выдадзеныя творы — нізка песьняў пра грамадзянскую вайну ў Расеі, рамансы на вершы А. Глебы, масавыя і эстрадныя песьні, сюіта для сымфанічнага аркестру. Да нямецка-савецкай вайны напісаў два балеты для Сталінабадзкага тэатру опэры і балету(tg).

У часы вайны займаўся складаньнем песьняў, мноства якіх увайшлі ў рэпэртуар вайсковых ансамбляў песьні і танцу.

Па вайне працаваў над творамі аратаральна-кантатнага жанру. Працаваў з ансамблем «Сябры», пасьля выкладаў майстэрства аранжыроўкі на катэдры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў[1].

  • Опэра-зынгшпіль(de) «Хосраў і Шырын» (1941)
  • Балеты
    • «Цыган» (паводле А. Пушкіна, Ленінград, 1937)
    • «Сунбуль» (1941, у 2-м варыянце — «Талісман», 1963)
  • Апэрэты
    • «Раскінулася мора шырока» (Рыбінск, 1943)
    • «Гэтым летам» (1955)
    • «Непаслухмяная дачка» (Арджанікідзэ, 1962)
    • «Чорная котка» (1962)
  • Кантаты
    • «Дняпрабуд» (сл. А. Безыменскага, 1935)
    • «Вяртаньне» (сл. У. Азарава, 1945)
    • «Ранак Айчыны» (сл. У. Азарава, 1946)
    • тры кантаты пра У. Леніна (сл. У. Азарава):
      • «Ленін заўжы з намі» (1947)
      • «Кветкі Ільліча» (1969)
      • «Цягнік у будучыню» (1970)
    • «Сьвятло Кастрычніка» (сл. С. Фагельсона, 1957)
    • «Родная Армія» (сл. У. Азарава, 1958)
    • «Дружба народаў» (сл. У. Азарава, 1972)
  • Араторыі
    • «Аляксандар Матросаў» (сл. У. Гур’яна, 1951)
    • «Героі Сталінграда» (сл. А. Чуркіна, 1953)
  • Сюіты
    • «Сады квітнеюць» (сл. А. Пракоф’ева, 1948)
    • «Паэма пра хлеб» (сл. В. Шуміліна, 1979)
    • Для сымфанічнага аркестра
      • Сюіта з балету «Цыганы» (1937)
      • «Сымфонія» (1940)
      • «Веснавая увэртура» (1976)
    • Для чытальніка і сымфанічнага аркестра
      • «Балтыйская паэма» (сл. У. Азарава, 1940)
    • Песенна-хоравая сюіта «Трох пакаленьняў галасы» (сл. В. Сакалова, 1977)
    • Для хора, духавога аркестра і аркестра народных інструмэнтаў
      • Нізка «Старонкі гісторыі нашай» (сл. У. Суслава, 1981)
    • Для хора і аркестра народных інструмэнтаў
      • паэма «Марскі дэсант» (сл. С. Фагельсона, 1980)
    • Для аркестра народных інструмэнтаў
      • «Два танцы» (1933)
      • «Кадрыля» (1957)
    • Для салістаў, хора і эстраднага аркестра
      • Кантата «Цягнік у будучыню» (сл. У. Азарава, 1970)
    • Для духавога аркестра
      • «Сюіта» (1984)
    • Для віялянчэлі і фартэпіяна
      • «Ронда» (1936)
    • Для фартэпіяна
      • «Саната» (1933)
      • «Тры дзіцячыя п’есы» (1957)
    • Для голаса і фартэпіяна
      • Рамансы на словы А. Пушкіна (1936)
      • Рамансы на словы У. Ліфшыца (1947)
      • нізка «Паэма пра каханьне» (сл. Э. Дубровінай, 1984)
      • нізка «Дабрыня» (сл. Л. Шчыпахінай, 1987)
    • Для хора
      • «Два хоры» (на сл. М. Асеева, 1935)
      • Сюіты
        • «Вялікія будоўлі» (сл. А. Чуркіна, 1953)
        • «Ленін — ганаровы марак» (сл. У. Азарава, 1970)
        • «Песьні Садко» (сл. В. Сакалова, 1976)
  • Песьні на словы савецкіх паэтаў
  • Песенныя нізкі
  • Музыка да драматычных спэктакляў
  • Музыка да радыёпастановаў
  • Апрацоўка народных песьняў

Узнагароды і прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Надзея Бунцэвіч. Пакладзём удачу ў кепку! // Культура. — 21.05.2011 — 27.05.2011. — № 21 (992).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]