Перайсьці да зьместу

Уладзімер Верамейчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Верамейчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 лістапада 1937(1937-11-01)
Памёр 26 сьнежня 1999(1999-12-26) (62 гады)
Пахаваны
  • Ведрыч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, паэт
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Верамейчык.

Уладзі́мер Міха́йлавіч Вераме́йчык (1 лістапада 1937, в. Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць — 26 сьнежня 1999, в. Ведрыч, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.

Нарадзіўся 1 лістапада 1937 году ў в. Петрыцкае Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў. У 1955 годзе скончыў Рэчыцкую пэдагагічную вучэльню. Пасля выпуску год працаваў старшым піянерважатым і настаўнікам сьпеваў і маляваньня ў Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёну. У 1956—1959 гадох служыў у Савецкай Арміі.

Пасля дэмабілізацыі паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1964 годзе. Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы (у 1966 годзе рэарганізавана ў сярэднюю школу) Рэчыцкага раёну. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1976 году.

Памёр 26 сьнежня 1999 году ў в. Ведрыч Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці[1].

Першы верш надрукаваў у 1955 годзе ў рэчыцкай раённай газэце «Зара камуны». Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасьць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяцьцю» (1988), «Ліхаўня» (1997), кніг публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх пэдагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984) і «Жыву школай» (1991).

Таксама выдаў зборнік баек і сатырычных вершаў «Магарыч» (1994) і кніжкі гумарэсак «Карчы Гімэнэя» (1991) і «Местачковы секс» (1994).

  • Сталасць : вершы. — Менск, Мастацкая літаратура, 1978. — 58 с.
  • Люблю! : лірыка. — Менск, Мастацкая літаратура, 1981. — 78 с.
  • Гарызонты сельскіх педагогаў : запіскі дырэктара школы. — Менск, Народная асвета, 1984. — 112 с.
  • Клянуся Прыпяццю : паэзія. — Менск, Мастацкая літаратура, 1988. — 191 с, 1л. парт.
  • Магарыч : сатырычныя вершы і байкі. — Менск, Мастацкая літаратура, 1994. — 94 с : іл.
  • Местачковы секс : апавяданні і гумарэскі / Уладзiмiр Верамейчык; маст. афармленне А. Гармазы. — Менск, Бел. Дом печати, 1994. — 31 с : іл . (Бібліятэка «Вожыка» ; 1 (223).