Украінскі нацыянальны зьвяз
| Украінскі нацыянальны зьвяз | |
| | |
| Лідэр партыі | Віталь Крывашэеў |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 2009 |
| Штаб-кватэра | Украіна, Кіеў |
| Ідэалёгія | сацыяльны нацыяналізм, украінскі народны сацыялізм, нацыяналізм |
| Колькасьць | прыблізна 1000 чалавек |
| Дэвіз | Раса, нацыя, зямля! |
| Афіцыйны сайт | naso.pp.ua |
Украінскі нацыянальны зьвяз (па-ўкраінску: Український національний союз) — украінская ваенізаваная патрыятычная грамадзка-палітычная арганізацыя, што ставіць сваёй мэтай усталяваньне ўкраінскай саборнай самастойнай дзяржавы, яе захаваньне й разьвіцьцё.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Украінскі нацыянальны зьвяз (УНЗ) быў створаны 19 сьнежня 2009 году. Першыя аддзяленьні былі створаны ў Харкаве, Люботыне й Палтаве[1]. Да 2012 году кіраўніком арґанізацыі быў Алег Галтвянскі, зь 15 ліпеня 2012 арґанізацыю ўзначальвае Віталь Крывашэеў[2]. З моманту свайго заснаваньня УНЗ зарэкамэндавала сябе як арґанізатар рэгулярных палітычна рэзанансных акцыяў. УНЗ на працягу ўсяго пэрыяду свайго існаваньня вядзе барацьбу зь сіламі, варожымі ўкраінскай дзяржаве, перш за ўсё прарасейскай і сэпаратысцкай накіраванасьці[3][4]. УНЗ зьяўляецца адным з арґанізатараў «Эўрамайдану»[5][6]. Актывісты арґанізацыі прымаюць удзел у Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны[7][8][9].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://web.archive.org/web/20160304000535/http://www.naso.org.ua/history.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20160303200458/http://www.naso.org.ua/main/425-novy-glava-nacionalnogo-soyuza.html
- ↑ http://www.pravda.ru/world/formerussr/ukraine/24-06-2013/1162604-fcb-0/
- ↑ http://zakon.mirtesen.ru/blog/43900476654/Ukrayinskie-natsionalistyi-hotyat-ottyapat-u-Rossii-Stavropole-i
- ↑ http://zavtra.ru/content/view/ukrainskij-gambit/
- ↑ http://www.05366.com.ua/news/466802
- ↑ https://web.archive.org/web/20150721133836/http://www.naso.org.ua/main/939-na-osnov-uns-bude-stvoreniy-batalyon-specalnogo-priznachennya-sch-1.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20160303205057/http://www.naso.org.ua/main/1058-lzhivye-bukvy.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20160303201517/http://magistral-uz.com.ua/articles/prihistok-na-perehresti-dorig.html