Украінская хэльсынская група

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Украінская хэльсынская група (Украінская грамадзкая група ў справе выкананьня Хэльсынскіх пагадненьняў) — украінская арганізацыя абароны правоў чалавека.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была заснаваная 10 асобамі 9 лістапада 1976 году на ўзор Маскоўскай хэльсінскай групы. Арганізацыю ўзначаліў Мікола Рудэнка, а ў яе склад уваходзіла агулам (у розныя часы) 37 асобаў, між іншым: Аляксандар Берднік, Ніна Строката, Васіль Стус, Леўка Лук’яненка, Іван Кандыба, Надзія Свытлычна, Вячаслаў Чарнавіл, Сьвятаслаў Караванскі, Аксана Паповіч, Аксана Мешко, Іна Сенык, Пятро Січко, Даніла Шумук, Юры Шухевіч, Міраслаў Марыновіч, Аляксандр Берднык, а. Васіль Раманюк, Юзаф Зісельс.

Да канца 1980 году арганізацыя выдала 30 дэклярацыяў, апэляцыяў і іншых дакумэнтаў па абароне правоў чалавека. З 1979 году ў ЗША дзейнічала Загранічнае прадстаўніцтва УХГ.

У сьнежні 1976 году пачаліся ператрусы і допыты чальцоў групы, а ў студзені 1977 году арышты, да канца сакавіка 1981 усе чальцы апынуліся ў вязьніцы ці на эміграцыі.

Напачатку 1988 году група аднавілася пад кіраўніцтвам Ляўка Лук’яненкі, у сакавіку 1988 году ператварылася ва Ўкраінскі хэльсынскі саюз.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Українська Гельсінкська Група 1978—1982. Документи і матеріяли. Торонто-Балтимор 1983, Українське Видавництво «Смолоскип» ім. В. Симоненка, ISBN 0-914834-50-9 s.959—960. электронная вэрсія
  • Jarosław Hrycak, Historia Ukrainy 1772—1999, Wyd. Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, Lublin 2000, ISBN 83-85854-50-9.