Перайсьці да зьместу

Удзельнік:Zedlik/Пясочніца/Магадзішу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альфрэд Нобэль
Альфрэд Бэрнхард Нобэль
Загаловак
Род дзейнасьці хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту
Дата нараджэньня 21 кастрычніка 1833
Месца нараджэньня Стакгольм
проста зьвесткі
яшчэ проста зьвесткі
Яшчэ загаловак
проста зьвесткі2
яшчэ проста зьвесткі2
Род дзейнасьці хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту
Дата нараджэньня 21 кастрычніка 1833
Месца нараджэньня Стакгольм
Дата сьмерці 10 сьнежня 1896
Месца сьмерці Сан Рэма, Італія
вікіцытатнік

Дзяцінства

Нарадзіўся ў Менску ў сям’і пэдагога ды навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча ды Марыі Апанасаўны Мякоты. У 1892 годзе сям’я перабралася ў Горадню, дзе Адам Багдановіч атрымаў працу ў Сялянскім пазямельным банку. У Горадні, як і ў Менску, у Багдановічаў зьбіралася шмат людзей, пераважна інтэлігенцыя. Гучалі дэклямацыі літаратурных твораў, сьпевы, вяліся дыскусіі. Там, у кастрычніку 1896 ад сухотаў памірае маці паэта.

Страта маці стала для Максіма Багдановіча стратай Радзімы: у лістападзе 1896 году Адам Багдановіч зь дзецьмі пераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Тут Максім чуў беларускія казкі, песьні, прымаўкі. Бацька аддаваў шмат увагі сваім сынам, дзякуючы яму яны палюбілі літаратуру. У адным зь лістоў да сябра Максім адзначаў: «Мяне выхоўваў бацька. Неяк я паказваў вам яго бібліятэку. У ёй усё ёсьць істотнае, што зьявілася калі б там ні было ў літаратуры ўсяго сьвету. Мы зь дзяцінства праходзілі гэтую сусьветную школу… Зразумела, галоўная ўвага зьвярталася на славянскія літаратуры…» Ужо тады Максім спрабуе пісаць вершы на беларускай мове. У 1902 годзе ён паступіў у Ніжагародзкую мужчынскую гімназію. Падчас рэвалюцыі 1905 году прымае ўдзел у бунтах, ладжаных гімназістамі. У 1906 годзе хросная маці Максіма В. Сёмава выпісвае для яго газэту «Наша Доля», а потым і «Нашу Ніву». У канцы году Багдановіч дасылае беларускія кнігі й газэты ў Ніжагародзкую турму рэвалюцыянэру беларускага паходжаньня Сьцяпану Зенчанку. [рэдагаваць] Раньняя творчасьць

Марыя Апанасаўна Багдановіч — маці Максіма Багдановіча

1907 год лічыцца пачаткам літаратурнае дзейнасьці Максіма Багдановіча. Яго першым значным мастацкім творам было беларускамоўнае празаічнае апавяданьне «Музы́ка», якое адразу ж надрукавала «Наша Ніва». У апавяданьні расказваецца легенда пра Музыку, які «многа хадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы». Незвычайныя былі й яго скрыпка, і музыка. Калі плакала скрыпка ў руках музыкі, то кожны «ўсё плакаў бы па сваёй долі», калі грозна гудзелі струны, «людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы». За яго творчасьць «злыя і сільныя людзі» кінулі Музыку ў турму, дзе той і загінуў. Але не загінула памяць аб ім. У гэтым алегарычным творы малады аўтар расказваў аб шматпакутным лёсе Беларусі на працягу стагодзьдзяў і выказваў надзею на хуткія перамены да лепшага.

У чэрвені 1908 году Багдановічы зноўку пераяжджаюць — гэтым разам у Яраслаўль. Там Максім Багдановіч піша першыя лірычныя вершы: «Над магілай», «Прыйдзе вясна», «На чужыне», якія былі апублікаваныя ў «Нашай ніве». Там жа друкуюцца вершы «Краю мой родны! Як выкляты богам…», у якім выразна прагучала тэма сацыяльнага прыгнёту й нацыянальнага адраджэньня беларусаў; кароткае вершаванае лірычнае апавяданьне «Зь песьняў беларускага мужыка» — рэалістычная імпрэсія, поўная веры ў творчыя сілы народу; вершы «Цемень», «Пугач», «Разрытая магіла», а таксама пераклады з Генрыха Гейнэ, Фрыдрыха Шылера.

Першым зь перакладаў дасланых у рэдакцыю «Нашай Нівы» быў верш З Ю. Сьвятагора «Дзьве песьні», які пайшоў у друк з папраўкамі ў мове Я.Купалы, але зь іншым подпісам: у карэктуры Ядвігін Ш. падпісаў верш прыдуманым ім для Максіма Багдановіча псэўданімам «Максім Крыніца». Ён пісаў: «Кожны сваім псэўданімам вызначае сваё крэда, свой кірунак, а што за душою гэтага юнака, ліцэіста, эстэта? Яму гэтыя Бядулі ды Гаруны не падыдуць. Яму трэба чысты-чысты псэўданім, ясны, як юнацтва. Хай будзе Крыніца! Гэта будзе псэўданім-падказка: з народных крыніц яму трэба чэрпаць свае вершы!»[3] У наступных лістах да рэдакцыі газэты паэт пратэставаў, што яго перарабілі ў Максіма Крыніцу. [рэдагаваць] Пэрыяд 1909—1913 гадоў