Перайсьці да зьместу

Удзельнік:Wizardist/Перадумовы аб’яднаньня беларускіх разьдзелаў Вікіпэдыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аб’яднаньне беларускіх разьдзелаў Вікіпэдыі — акадэмічным правапісам (наркамаўкай) і клясычным правапісам (тарашкевіцай) (далей наркамаўка і тарашкевіца адпаведна) — складаецца з двух аспэктаў: тэхнічнага і бюракратычнага. Гэтая нататка мае на мэце ўдакладніць дэталі абодвух накірункаў дзейнасьці як для удзельнікаў беларускіх разьдзелаў Вікіпэдыі, гэтак і для ўдзельнікаў іншых разьдзелаў, чальцоў Моўнага камітэту і распрацоўнікаў MediaWiki.

Існуюць тры меркаваныя варыянты разьвіцьця падзей адносна рэалізацыі аб’яднаньня:

  • ліквідаваньне адной з вэрсіяў цалкам і адмаўленьне ад яе выкарыстаньня;
  • існаваньне дзьвюх вэрсіяў аднаго артыкула ў межах адзінага разьдзелу з аўтаматычным выбарам вэрсіі залежна ад наладаў карыстальніка;
  • існаваньне адной вэрсіі артыкула ў адзіным разьдзеле з улікам бюракратычных працэдур, разгледжаных ніжэй.

Паколькі існаваньне дзьвюх вэрсіяў аднаго артыкула будзе ўносіць шмат блытаніцы, асабліва для новых удзельнікаў, гэты варыянт не разглядаецца як асноўны, дзеля якога трэба рабіць найбольшыя высілкі. Такім самым чынам, ліквідаваньне адной з вэрсіяў (наркамаўкі або тарашкевіцы) ня бачыцца рэальным, бо па гэтым пытаньні наўрад ці некалі будзе атрыманы кансэнсус. Таму далей у гэтым разьдзеле і іншых разглядаецца апошні варыянт: адна вэрсія артыкула ў адзіным разьдзеле.

Найменьне старонак і ідэнтыфікацыя моўнай вэрсіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

MediaWiki стала падтрымлівае перанакіраваньні старонак. Гэта дае магчымасьць фактычна даваць адной старонцы некалькі найменьняў і спасылацца на яе паводле гэтых перанакіраваньняў. Такім чынам, перадумовы для існаваньня некалькіх назваў для спасыланьня на артыкул ці любую іншую старонку ўжо існюць.

З другога боку, робіцца актуальнай тэхнічная патрэба ў ідэнтыфікацыі мовы, на якой напісана старонка (у нашым выпадку — наркамаўкі ці тарашкевіцы). З пэўнай пары MediaWiki адрозьнівае тры розныя мовы ў сыстэме:

  • дапомная мова сыстэмы — мова, на якой дапомна паказваецца інтэрфэйс (напр., для ананімных удзельнікаў) і на якой, як ліча сыстэма, напісаны зьмест старонак;
  • мова інтэрфэйсу — мова, якую ўдзельнік выставіў у сваіх наладах (для ананімных, новых удзельнікаў і тых, хто не зьмяняў наладу — дапомная мова сыстэмы)
  • мова зьместу — мова, на якой напісаны зьмест старонкі.

Мова зьместу дапомна бярэцца з мовы ўсёй сыстэмы. Так, калі гэты разьдзел мае мовай сыстэмы be-tarask (беларуская (тарашкевіца)), то і мова зьместу будзе вызначаная як be-tarask. Насамрэч, гэтым значэньнем можна маніпуляваць, але дагэтуль у MediaWiki няма ані прыладаў, ані інтэрфэйсу для зьмяненьня гэтага значэньня, ані мэханізму, каб стала захоўваць гэтае значэньне.

Прапанаваны патч для MediaWiki дэманструе магчымасьць маніпуляваньня значэньнем мовы зьместу, робячы тым самым мову неад’емным элемэнтам кожнай старонкі. Рэалізацыя падобнага функцыяналу дасі магчымасьць адназначнай ідэнтыфікацыі мовы артыкула.

Найменьне катэгорыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да разьяднаньня Беларускай Вікіпэдыі на два разьдзелы існавала праблема з найменьнем катэгорыяў. MediaWiki ня мела падтрымкі перанакіраваньня катэгорыяў, што прыводзіла да канфліктаў як на ўзрозне правак, гэтак і на ўзроўні дыскусіяў. Прычынамі да аптымізму, што да гэтай тэмы, зьяўляюцца новыя зрухі ў абмеркаваньні рэалізацыі перанакіраваньняў у катэгорыях (гл. bugzilla:3311), а таксама заяўка на ўдзел у GSoC'13. Без рэалізацыі гэтай магчымасьці абмеркаваньне аб’яднаньня разьдзелаў лічыцца немэтазгодным.

Дзякуючы магчымасьці вызначэньня мовы старонкі (гл. вышэй) будзе магчымым стварэньне аднаго шаблёну зь некалькімі мовамі. Гэта ўжо рэалізавана ў Вікісховішчы (гл. commons:Template:Autotranslate), але ў Вікісховішчы мова адлюстраваньня шаблёну залежыць ад мовы інтэрфэйсу ўдзельніка. У нашым выпадку болей прывабным варыянтам зьяўляецца паказ шаблёну паводле мовы зьместу, каб правапіс шаблёну адпавядаў правапісу артыкула.

Бюракратычны аспэкт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьдзел у распрацоўцы.