Удзельнік:Petras Grigas/Пясочніца
Выгляд
Desafinado - песьня бразыльскага кампазытара Антоніа Карласа Джобіма (па-партугальску: Antonio Carlos Jobim) на словы Ньютана Мендосы (па-партугальску: Newton Mendonça).
Па-партугальску "desafinado" aзначае "міма нотаў", "фальшіва". Песьня стваралася як пародыя, як насьмешка над некаторымі сьпевакамі і музыкамі з бараў Рыё-дэ-Жанэйра, выкананьне якіх часьцяком было даволі няўпэўненым, выканаўцы не траплялі ані ў танальнасьць, ані ў рытм, але стваралі выгляд, што так і трэба - "гэта стыль такі".
Аднак, з цягам часу песьня стала адной з самых папулярных мелёдыяў стылю босанова, нават візытнай карткай гэтага стылю, увайшла ў шэраг агульнапрызнаных джазавых стандартаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]