Перайсьці да зьместу

Удзельнік:Infoliokrat/Пясочніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цi iснуе альтэрнатыва дэмакратыi? Менавiта якая вам да спадобы? Калi яе няма, то чаму? Шмат незацiкаўленных? Запрашаю ў infolioki - "пясочнiцу iнфолiяутопii" Infoliokrat 22:19, 12 лютага 2010 (UTC)

Иван Фёдоров Іван ФЕДАРОВІЧ Нядаўна было дакладна ўстаноўлена, што Іван Федаровіч нарадзіўся каля 1510 года ў вёсцы Петкавічы. Паходзіў са шляхецкага роду Рагозаў. Іван Федаровіч даражыў сваімі каранямі і ва ўсіх сваіх выданнях змяшчаў родавы герб. Кнігавыдавец з Петкавічаў атрымаў добрую адукацыю. Ён вучыўся ў Кракаве ў знакамітым Ягелонскім універсітэце, там, дзе і Францішак Скарына. Імя нашага земляка захавалася ў спісе абітурыентаў, каму ў гэтай навучальнай установе прысуджалася ступень бакалаўра ці магістра. Іван Федаровіч дасканала валодаў грэчаскай і лацінскай мовамі, быў дасведчаны ў еўрапейскай кнігавыдавецкай справе, у мастацкім аздабленні друкаваных выданняў, быў знаёмы з набыткамі айчынных асветнікаў-кнігавыдаўцоў, асабліва Францішка Скарыны. (Паводле Літаратурная карта Берасцейшчыны. ААТ Брэсцкая друкарня, 2008 ) Эта запись удалялась (в частности) потому что написана была не на русском языке. Адрэдагаваў зноўку.Infoliokrat 08:11, 11 лютага 2010 (UTC)


Юры Хадыка нарадзіўся ў Менску 23 чэрвеня 1938 году. Першыя гады жыцьця правёў у Беластоку, дзе працаваў бацька. З залатым мэдалём скончыў Чыгуначную школу №60 ў Менску. Скончыў фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у інстытуце фізыкі АН Беларусі. У 1975 узначаліў сэкцыю ў камісіі АН СССР ў распрацоўцы прагнозу разьвіцьця оптыка-электронных сродкаў выведкі на 15 гадоў. У 1979 годзе адкрыў у Акадэміі навук Музэй старабеларускай культуры. Быў намесьнікам старшыні Беларускага народнага фронту, сябрам назіральнай рады Беларускага Хэльсынскага камітэту. Аўтар каля 150 навуковых працаў па фізыцы і каля 200 навукова-тэхнічных справаздачаў, а таксама каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва. Адзін з актывістаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) грамады. Жанаты, мае двух сыноў і трох унукаў.

З прычыны нездавальняючых для БНФ вынікаў парлямэнцкіх выбараў 10 чэрвеня 1995 году на сойме БНФ падалі ў адстаўку В. Вячорка — старшыня палітычнай камісіі БНФ, У. Анцулевіч — старшыня выбарчай камісіі БНФ, і Л. Баршчэўскі — сябра палітычнай камісіі БНФ. На тым жа сойме Ю. Хадыка, намесьнік старшыні БНФ, прапанаваў разьдзяліць партыю і рух. На думку Хадыкі, партыя мусіла мець большую свабоду дзеяньняў, актыўна супрацоўнічаць зь іншымі дэмакратычнымі партыямі. Ён прыпускаў, што партыя і рух могуць мець кожны свайго лідэра і што партыя нават можа зьмяніць імя. В. Вячорка яго падтрымаў, выказаўшы меркаваньне аб тым, што БНФ мусіць заставацца носьбітам нацыянальнай ідэі як грамадзкі рух, а партыя павінна стаць выяўна палітычнай сілай з кансэрватыўнай ідэалёгіяй. Гэтыя прапановы не былі падтрыманыя лідэрам фронту З. Пазьняком і не былі прынятыя. Рознасьць паглядаў у кіраўніцтве БНФ, якая яскрава выявілася на тым сойме, урэшце прывяла да расколу фронту.

На пачатку існаваньня БНФ былі розныя думкі што да таго, ці ёсьць БНФ палітычнай партыяй. Дэ-юрэ, БНФ партыяй ня быў. Аб гэтым казалі ягоныя кіраўнікі, нельга было назваць БНФ партыяй і паводле структуры, бо ягоны статут прадугледжваў калектыўнае сяброўства. Паводле статуту, БНФ зьяўляўся «грамадзка-палітычным рухам». Дэ-факта, БНФ ставіў палітычныя мэты і дзеля іх зьдзяйсьненьня браў удзел у выбарах — у мясцовыя Саветы народных дэпутатаў, у Вярхоўны Савет Беларусі 12 скліканьня, таму былі падставы ўважаць БНФ за палітычную партыю.

Супярэчлівасьць афіцыйнага статусу і фактычнай дзейнасьці БНФ была зьнятая ў 1993 годзе праз заснаваньне Партыі БНФ, якая мусіла актыўна дзейнічаць падчас выбарчых кампаніяў. Такім чынам, ад 1993 году палітычныя функцыі БНФ узяла на сябе Партыя БНФ, а культурніцкія функцыі засталіся за БНФ «Адраджэньне» як шырокім грамадзкім фронтам. Адылі рэальнага арганізацыйнага адмежаваньня партыі ад фронту ў 1993 годзе ўсё ж не адбылося.

Навіны http://pbpf.org/ Сьмерць за прэзыдэнта Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 09.02.10, 13:18 У нядзелю 7 лютага рэжымныя паяцы ладзілі “прэзідэнцкую лыжню”, удзел у якой абавязковы для чыноўнікаў. У выніку старшыня Абрубскага сельсавету Глыбоцкага раёну Васіль Арлоўскі быў змушаны ўдзельнічаць ў паранойным мнрапрыемстве, нягледзячы на хваробу сэрца. Падчас “лыжні” Арлоўскі памёр.

Гісторыя Партыі БНФ  http://pbpf.org/art.php?cat=0&art=3

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ (Партыя БНФ) зьяўляецца палітычнай і юрыдычнай пераемніцай Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ), шырокага палітычнага руху, заснаванага ў кастрычніку 1988 г., і Партыі БНФ, заснаванай ў 1993 г. Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» заснавалі беларускія інтэлектуалы Васіль Быкаў, Міхась Дубянецкі, Зянон Пазьняк і іншыя ў Менску. На Першым зьезьдзе БНФ у чэрвені 1989 г. быў абраны кіруючы ворган - Сойм БНФ і прынятая Праграма, у якой былі вызначаны галоўныя задачы руху: барацьба за незалежнасьць Беларусі, дэмакратызацыя ўлады, адраджэньне беларускай культуры і мовы. Зянон Пазьняк быў абраны Зьездам Старшынёй Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». З.Пазьняк (нар. 1944) - вядомы пісьменьнік, гісторык, археёлаг, які абараняў беларускую культуру і мову ў перыяд камуністычнай тыраніі і расейскай акупацыі. У 1980-х гг. ён правёў археялагічныя раскопкі ва ўрочышчы Курапаты каля Менску і даказаў, што расейская камуністычная НКВД забіла і пахавала толькі ў гэтым месцы больш як 250 тысячаў чалавек у 1929-41 гг. Курапаты сталіся сімвалам Пакутніцтва Беларускай нацыі ў ХХ стагоддзі.


Гісторыя Партыі БНФ http://pbpf.org/ i Гісторыя Партыі БНФ http://pbnf.org/history.html як BNF

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторыя Партыі БНФ   http://pbnf.org/history.html
Супярэчлівасьць афіцыйнага статусу і фактычнай дзейнасьці БНФ была зьнятая ў 1993 годзе праз заснаваньне Партыі БНФ, якая мусіла актыўна дзейнічаць падчас выбарчых кампаніяў. Такім чынам, ад 1993 году палітычныя функцыі БНФ узяла на сябе Партыя БНФ, а культурніцкія функцыі засталіся за БНФ «Адраджэньне» як шырокім грамадзкім фронтам. Адылі рэальнага арганізацыйнага адмежаваньня партыі ад фронту ў 1993 годзе ўсё ж не адбылося.

У 1992 годзе БНФ зазнае першую паразу. БНФ ініцыяваў збор подпісаў за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову. Прыкладна ад гэтага часу ўплыў БНФ пачынае аслабляцца. Пасьля рэваншу намэнклятуры на чале з В. Кебічам - адстаўкі С. Шушкевіча з пасады старшыні парлямэнту - улады пачынаюць у падкантрольных ім сродках масавай інфармацыі маштабную кампанію па дыскрэдытацыі ня толькі БНФ і ягоных лідэраў, але і саміх мэтаў і гістарычных ідэалаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. З абраньнем А. Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта гэтая кампанія ўзмацняецца яшчэ больш. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет Беларусі 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ. Як і ў часе папярэдніх выбараў, і нават у большай ступені, кандыдаты ад БНФ сутыкаліся зь вялікімі перашкодамі з боку ўладаў; але гэтым разам няўдалыя для БНФ вынікі выбараў тлумачацца яшчэ і ўзмацненьнем настальгічных прасавецкіх настрояў у грамадзтве ў зьвязку з пагаршэньнем эканамічнага становішча. БНФ прапанаваў лібэральную эканамічную праграму, пэрспэктыўны балта-чарнаморскі вэктар вонкавай эканамічнай палітыкі - але ня здолеў прапанаваць нічога прывабнага для масавай сьвядомасьці постсавецкага беларускага грамадзтва, якому быў уласьцівы катастрафічна нізкі ўзровень гуманітарнай адукацыі і нацыянальнай самасьвядомасьці. (У цэлым па краіне БНФ атрымаў каля 10% галасоў выбарцаў, адылі стойкія прыхільнікі БНФ становяць у краіне так званую структурную меншыню, якая пры мажарытарнай выбарчай сыстэме ня мае шанцаў на рэпрэзэнтацыю сваіх інтарэсаў у прадстаўнічых органах улады.) Ад 1995 году БНФ перастае быць адзінаасобным лідэрам дэмакратычных сілаў Беларусі - у парлямэнце гэтыя сілы прадстаўленыя фракцыяй «Грамадзянскае дзеяньне», аснову якой складаюць чальцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

З прычыны нездавальняючых для БНФ вынікаў парлямэнцкіх выбараў 10 чэрвеня 1995 году на сойме БНФ падалі ў адстаўку В. Вячорка - старшыня палітычнай камісіі БНФ, У. Анцулевіч - старшыня выбарчай камісіі БНФ, і Л. Баршчэўскі - сябра палітычнай камісіі БНФ. На тым жа сойме Ю. Хадыка, намесьнік старшыні БНФ, прапанаваў разьдзяліць партыю і рух. На думку Хадыкі, партыя мусіла мець большую свабоду дзеяньняў, актыўна супрацоўнічаць зь іншымі дэмакратычнымі партыямі. Ён прыпускаў, што партыя і рух могуць мець кожны свайго лідэра і што партыя нават можа зьмяніць імя. В. Вячорка яго падтрымаў, выказаўшы меркаваньне аб тым, што БНФ мусіць заставацца носьбітам нацыянальнай ідэі як грамадзкі рух, а партыя павінна стаць выяўна палітычнай сілай з кансэрватыўнай ідэалёгіяй. Гэтыя прапановы не былі падтрыманыя лідэрам фронту З. Пазьняком і не былі прынятыя. Рознасьць паглядаў у кіраўніцтве БНФ, якая яскрава выявілася на тым сойме, урэшце прывяла да расколу фронту.

У 1996 годзе роля БНФ у палітычным жыцьці краіны зноў павялічваецца. Рэжым Лукашэнкі ўстанаўлівае жорсткі кантроль над электроннымі СМІ і дзяржаўнай прэсай, дэмакратычныя сілы вымушаны зьвяртацца да грамадзкасьці праз улёткі, праз масавыя вулічныя акцыі пратэсту. БНФ - адзіная палітычная партыя, якая мае досьвед арганізацыі такіх акцыяў, досьвед супраціву таталітарнаму рэжыму. У гэтым жа годзе рэзка ўзрастае значнасьць і вядомасьць моладзевай фракцыі БНФ - «Маладога фронту», чальцы якога найбольш актыўна ўдзельнічаюць у вулічных акцыях.

У 1996 годзе старшыня БНФ Зянон Пазьняк быў вымушаны зьехаць зь Беларусі, бо, на ягоную думку, існавала рэальная пагроза ягонаму жыцьцю, якая зыходзіла з боку ўладаў. Пры гэтым намінальна ён заставаўся кіраўніком БНФ, а на пасаду выканаўцы абавязкаў старшыні ў Беларусі быў прызначаны Лявон Баршчэўскі. У наступныя некалькі гадоў рознасьць паглядаў кіраўнікоў БНФ перарастае ў сапраўдны канфлікт паміж «палітыкамі сумленьня», якія ўважаюць дапасаваньне рыторыкі БНФ да рэальных умоваў за здраду сваіх перакананьняў, і «палітыкамі адказнасьці», якія гатовыя да пэўных кампрамісаў зь іншымі апазыцыйнымі сіламі і з самімі сабой дзеля дасягненьня першачарговай мэты: усталяваньня дэмакратычнага ладу ў краіне. Гэты канфлікт сягае свайго апагею падчас і пасьля альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў 16 траўня 1999 году. Кандыдатамі ў прэзыдэнты на гэтых выбарах былі З. Пазьняк і М. Чыгір, а разгалінаваная рэгіянальная структура БНФ выкарыстоўвалася для стварэньня выбарчых камісіяў на месцах. Арганізаваць паўнавартыя дэмакратычныя выбары ўва ўмовах дыктатуры было немагчыма. Фактычна, гэта была своеасаблівая мабілізацыйная акцыя, акцыя грамадзкага непадпарадкаваньня, якая мусіла паказаць, што вялікая колькасьць грамадзянаў не падтрымлівае і ня лічыць легітымнай уладу Лукашэнкі. Выбары конча губляюць сэнс пасьля таго, як З. Пазьняк здымае сваю кандыдатуру на падставе «шматлікіх парушэньняў» з боку кіраўніка Цэнтральнай Выбарчай камісіі Віктара Ганчара у цягу падрыхтоўкі і ходзе выбараў. Частка лідэраў БНФ рэзка крытыкуе гэтае рашэньне, іншая частка падтрымлівае яго і заклікае сяброў выбарчых камісіяў зь ліку БНФ выходзіць зь іх складу і сабатаваць іх працу. БНФ апынаецца на мяжы расколу.

31.7.1999-1.8. 1999 адбыўся VI зьезд БНФ «Адраджэньне», пасьля якога Сойм БНФ і Сойм партыі БНФ прынялі рэзалюцыю аб недапушчальнасьці расколу і прызначылі на 30-31 кастрычніка 2 сэсію зьезду (зьезд партыі тады так і не пачаўся). У сьнежні 1999 г. 4-ты зьезд Партыі БНФ выбірае старшынём Вінцука Вячорку. Частка дэлегатаў на чале зь Зянонам Пазьняком утвараюць сваю Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю - БНФ.

У 2001 годзе структуры Партыі БНФ працуюць на вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Сямёна Домаша, пасьля - адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Уладзімера Ганчарыка.

У 2005 годзе Партыя БНФ прапануе на лідэра Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, які ў выніку абіраецца 2 кастрычніка Кангрэсам дэмакратычных сілаў як адзіны кандыдат на прэзыдэнцкія выбары. Сябры Партыі БНФ працуюць у выбарчым штабе Аляксандра Мілінкевіча.

Партыя БНФ актыўна прымала ўдзел у сакавіцкіх падзеях 2006 г, арганізоўвала Чарнобыльскі шлях 2006, акцыю 1 траўня.