Удзельнік:Таццяна Хамянкова
Каскадны клопат
Тэрмін, уведзены ў 2020 годзе ў навуковы зварот Горданам Ньюфелдам, аўтарам тэорыі развіцця на аснове прыхільнасці.
Гордан Ньюфелд гэтым тэрмінам спрабуе адлюстраваць вертыкальны характар клопату, а таксама закладзеныя ў ім развіццё і цыклічнасць: перад аддаваннем ідзе атрыманне, і гэтак далей. Таксама ідэя каскаднага клопату ўвасабляе сабой ідэю дастатковасці, шчодрасці і напоўненасці.
Каскадам звычайна называюцца вадаспады, у якіх вада спадае ўступамі - пераліваецца праз край. Выкарыстоўваючы гэты тэрмін для апісання клопату, Ньюфелд імкнецца адлюстраваць не толькі вертыкальнае вымярэнне, у якім даецца клопат, але і той факт, што невычэрпнасць клопату вельмі істотная для таго, каб напоўніцца ім да краёў і каб ён пераліваўся вонкі - гэта будзе самая надзейная крыніца клопату з пункту гледжання развіцця.
Клопат ідзе не толькі ад старэйшага да малодшага ці ад больш вопытнага да менш вопытнага, а таксама ён праяўляецца ў тым, што ў той ці іншы момант адзін з пары будзе даваць клопат, а другі - прымаць яго, напрыклад, у кантэксце сяброўства ці шлюбу. Гэта натуральная вертыкальная плынь клопату адрозніваецца ад гарызантальнай плыні клопату, а таксама ад канцэпцыі клопату пра сябе. Да таго ж аналогія з каскадам дэманструе, як той, хто прымае клопат, натуральным чынам пераўтвараецца ў таго, хто яго аддае, пасля таго, як сам напоўніцца клопатам да краёў. Іншымі словамі, наш клопат пра іншых - гэта заканамерны вынік таго, што пра нас шчодра клапоцяцца.
Гэты працэс выразна бачны ў паводзінах дзяцей ва ўзросце 1-2 гады: калі яны адчуваюць, што пра іх клапоцяцца, то спантанна пачынаюць клапаціцца пра ішых, асабліва ў рэжыме гульні. Каскадны клопат не выклікае праціўленне.
Асобнае месца ў раскрыцці тэрміна "каскадны клопат" займае метафара вады. Вада – важная ўмова існавання, яна неабходная і для выжывання, і для росквіту, таму яна аднесеная да першасных патрэб.
Каскадны клопат уплецены ў іерархічныя адносіны клопату. Гэта натуральны сцэнарый клопату, які знаходзіцца ў гармоніі з дынамікамі прыхільнасці і прынцыпамі развіцця ў супрацьвагу штучным сцэнарыям, якія базуюцца на сацыяльных ролях ці меркаваннях пра роўнасць і стыль узаемаадносін у пары.
Каскадны клопат - гэта калі адзін з бацькоў клапоціцца пра таго, які клапоціцца пра дзіця. Такія стасункі найбольш натуральна выцякаюць са здаровага танца Альфы і таго, хто ад яго залежыць, ўнутры пары.
Мадэль каскаднага клопату ўніверсальная, яна адказвае на пытанне, як забяспечыць клопат пра таго, хто мае ў ім патрэбу.
Пра гэту мадэль карысна ведаць і спецыялістам дапаможных прафесій: псіхолагам, якія працуюць з прафесійным выгараннем, спецыялістам, якія працуюць з цяжарнымі жанчынамі, жанчынамі, якія даглядаюць нованароджаных, маладымі парамі.
Такім жа чынам можна забяспечыць клопат пра людзей сталага веку; пацыентаў у бальніцы; родзічаў, якія трапілі ў цяжкае становішча, спецыялістаў, якія працуюць у гарачых кропках; вучняў у школе і проста ўнукаў.[1]