Удзельнік:Ліцьвін/Населеныя пункты Кобрынскага раёну
АКЦЯБАР (да 1940 Камень-Шляхецкі; мясц. назва Камень-Шляхэцькі) — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 19 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец на лініі Берасьце-Гомель, 69 км ад Берасьця. 273 гаспадаркі, 607 жыхароў (2005).
У 1524 г. Жыгімонт (Сігізмунд) I Стары выдаў пацьвярджальны прывілей на маёмасьць Камень дваранам Верашчакам. У 1582 г. Камень у Кобрынскім старостве; Стафан Баторый надаў Верашчакам прывілей, які перадаваў маёмасьць з Кобрынскага пад Берасьцейскі прысуд.
У 1739 — маёнтак, уладаньне Верашчакаў, у Берасьцейскім ваяводзтве; у 1777 г. — Камень-Шляхецкі, уладаньне князёў Шуйскіх.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў складзе Гарадзенскай губэрні
У 1864 г. было адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 г. Камень-Шляхецкі — сяло Гарадзецкай воласьці, 45 двароў, 590 жыхароў меліся царква, школа, праводзіліся 2 ярмаркі.
У 1890 г. — сяло, 683 3/4 дзесяцін зямлі; царк. прычт, 77 дзесяцін зямлі; пасёлак (на тэрыторыі Залескай воласьці), 27 1/2 дзесяцін зямлі; другі пасёлак (Гарадзецкая воласьць), 213 3/4 дзесяцін зямлі розных уладальнікаў.
Побач знаходзіліся аднайменныя 5 маёнткаў, уладаньні: Э.Чарноцкага, 250 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Адэлін); Юсьціны Багуслаўскай, 281 1/4 дзесяцін зямлі; І. Бржастоўскага, 91 дзесяцін зямлі; І. Пятрова, 175 дзесяцін зямлі; Уладзіслава Міцкевіча, 102 1/2 дзесяцін зямлі. У 1897 г. Камень-Шляхецкі: сяло, 119 двароў, 792 жыхары, хлебазапасная крама; царк. прычт, 2 двары, 12 жыхароў, царква (у 1888 у праваслаўным Камень-Шляхецкім прыходзе 2650 вернікаў), народнае вучылішча, 1 двор, 7 жыхароў (у 1889/90 навучальным годзе вучыліся 60 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка; у 1892-93 — 72 хлопчыкі, 5 дзяўчынак; у 1905-06 — 76 хлопчыкаў, 11 дзяўчынак). 5 маёнткаў налічвалі 70 жыхароў.
У 1905 г. сяло налічвала 896 жыхароў, 5 маёнткаў — 36 жыхароў. З 1915 г. сяло і маёнткі акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска (68 двароў, 312 жыхароў) і 5 фальваркаў (36 жыхароў).
У 1930-я г. працавалі школа, чытальня, вячэрнія курсы, тэатральны і харавы гурткі.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. вёска-цэнтар Акцябарскага с/с, з 31.3.1959 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. на тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 5 вёсак, 164 хутары, 505 двароў, 2265 жыхароў; у вёсцы — 152 двары, 681 жыхар, няпоўная сярэдняя школа (257 вучняў), хата-чытальня, каапэратыўная крама, сельсавет (тэлефона не было).
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 129 землякоў. На ўшанаваньне іх памяці ў 1979 г. каля клуба ўстаноўлены помнік. На вясковых могілках у 2 магілах пахаваны 3 і 7 партызан, якія загінулі ў баях зь нямецкімі акупантамі 13.3.1943 г. і 19.4.1944 г.
У 1965 г. на магілах пастаўлены абеліскі. У 1949 г. 40 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас (старшыня А. П. Шаўчук); у вёсцы працавала хата-чытальня.
У 1999 г. 277 гаспадарак, 641 жыхар, цэнтар калгаса «Кастрычнік». Разьмешчаны 2 крамаы, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа. Помнік архітэктуры — драўляная Сьвята-Пакроўская царква (пабудавана ў 1937).
У в. Акцябар нарадзіўся доктар філасофскіх навук, праф. Г. П. Давідзюк.
АЛЬХОЎКА (мясц. назва Ольхіўка) — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 26 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 62 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Макраны. 52 гаспадаркі, 137 жыхароў (2005).
У 1897 г. Альхоўка — вёска Верхалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 19 двароў, 190 жыхароў, 368 1/2 дзесяцін зямлі (на 1890).
У 1905 г. было 238 жыхароў.
З 1915 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; 12 двароў, 73 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне, з 12.10.1940 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 85 двароў, 155 жыхароў, пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 40 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Калініна.
У 1970 г. 201 жыхар.
У 1999 г. 60 гаспадарак, 145 жыхароў, у складзе калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»; цэнтар — в. Верхалесьсе). Працуе крама.
АНІСКАВІЧЫ (мясц. назва Онісковічы) — вёска, цэнтар Аніскавіцкага с/с, за 34 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец на лініі Берасьце-Гомель. 78 км ад Берасьця. 79 гаспадарак, 197 жыхароў (2005).
Вядомы з XVI ст. як с. Вуглы Вугольскага войтаўства Кобрынскай эканоміі ВКЛ.
У 1563 г. сяло разьмяшчалася сярод балот на поўдзень ад в. Бародзічы, а валокі (рэзаныя валокі) раздаваліся сялянам астраўкамі. Усяго налічвалася 21 валока зямлі, зь якіх 1 вольная была нададзена войту І. Валатковічу; 18 гаспадарак.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска Вуглы складалася з 8 пасёлкаў: Аніскавічы, Вашчэвічы, Выгода, Дашэвічы, Дубіны, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы; 1130 дзесяцін зямлі, у складзе Гарадзецкай воласьці
У 1897 г. вёска Вуглы (Аніскавічы), 44 двары, 251 жыхар, хлебазапасная крама.
У 1905 г. в. Аніскавічы, 321 жыхар. З 1915 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; 70 двароў, 394 жыхары. У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар Аніскавіцкага с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. на тэрыторыі Аніскавіцкага с/с знаходзіліся 13 вёсак, 87 хутароў, было 2214 жыхароў; в. Аніскавічы налічвала 64 двары, 454 жыхары, дзейнічалі пачатковая школа, каапэратыўная крама, сельсавет (тэлефона не было).
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Аляксандра Неўскага (старшыня М.Даўжук). У 1970 г. ў вёсцы 292 жыхары.
У 1999 г. 86 гаспадарак, 239 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны). Разьмешчаны будынак выканкома сельсавету, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа.
АНДРОНАВА — вёска ў Батчынскім с/с, на паўд.-зах. беразе р. Шэўня (прыток Мухаўца). За 6 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 58 км ад Берасьця. Каля шашы Кобрынь-Камянец. 153 гаспадаркі, 417 жыхароў (2005).
У 1465 г. ў лісьце княгіні Ўльяны ўпамінаецца Андронаўская зямля.
У 1563 г. Андронава — востраў «на грунце» сяла Батчы, у Кобрынскай эканоміі Падляшскага, з 1566 г. Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.
У 1729 г. — сяло, 14 валок зямлі, мелася царква (уніяцкая).
У 1704 г. берасьцейскі падстараста Ян Бенклеўскі пацьвердзіў Андронаўскай царкве 1,5 валокі зямлі, якія былі нададзены ёй яго продкамі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. — Літоўскай, з 1801 г. — Гарадзенскай губэрняў.
У 1886 г. Андронава — сяло Стрыгаўскай воласьці Берасьцейскага пав., 23 двары, 264 жыхары; меліся праваслаўная царква і піцейны дом.
У 1890 г. сяло налічвала 393 дзесяцін зямлі, царк. прычт меў 48 1/4 дзесяцін зямлі; аколіца Андронава (уладаньні розных уласьнікаў) — 93 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне Фелікса Банькоўскага, 552 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў Андронаве 53 двары, 329 жыхароў, прыходская царква, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасная крама. Вакол сяла разьмяшчаліся: маёнтак Андронава, 41 жыхар, працаваў маслабойны завод; жылы дом Андронава (6 жыхароў) і 4 прыватнаўласьніцкія сядзібы Андронава, якія налічвалі адпаведна 7, 16, 5 і 5 жыхароў.
У 1905 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: сяло (452 жыхары) і маёнтак (84 жыхары).
З 1915 г. сяло і маёнтак акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1921 г. вёска Андронава (35 двароў, 183 жыхары) і 2 фальваркі: Андронава 1 — 4 двары, 43 жыхары; Андронава 2 — 2 двары, 7 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с таго ж раёну і вобласьці. У 1940 г. Андронава: хутары, 11 двароў, 77 жыхароў, была школа; былыя фальваркі 1-ы, 2-і, 3-і — 4 двары, 25 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У 1970 г. 458 жыхароў.
У 1999 г. 132 гаспадаркі, 339 жыхароў, цэнтар аграфірмы-калгаса «Патрыкі». Разьмешчаны клюб, адміністрацыйны будынак гаспадаркі.
АРЭХАЎСКІ (мясц. назва Орэхаўкі) — пасёлак у Дзівінскім с/с, за 42 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 24 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец на лініі Берасьце-Гомель, 86 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Павіцьце-Дзівін-Кобрынь. 307 гаспадарак, 1077 жыхароў (2005).
Пабудаваны пасёлак у 1980-я г. на месцы непраходнага балота.
У 1999 г. 324 гаспадаркі, 1248 жыхароў цэнтар саўгаса «Днепра-Бугскі» (раней «Арэхаўскі»). Разьмешчаны адміністрацыйны будынак саўгаса, Дом культуры, амбуляторыя, дзіцячы сад, комплексна-прыёмны пункт быт. абслугоўваньня насельніцтва, лазьня, 2 крамаы, сталовая, сярэдняя школа, бібліятэка.
АСМОЛАВІЧЫ — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 28 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 9 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец на лініі Берасьце-Гомель, 72 км ад Берасьця. 22 гаспадаркі, 32 жыхары (2005).
У 1786 г. Асмолавічы — сяло ў Берасьцейскай эканоміі Берасьцейскага ваяводзтва, 1 валока 90 маргоў зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. вёска Іласкай воласьці, каля гандл. шляху Антопаль-Пружанскі павет, 33 двары, 198 жыхароў, 189 1/4 дзесяцін зямлі (на 1890), народнае вучылішча. Вясковыя пабудовы разьмяшчаліся каля царк. прычта. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 16 жыхароў карчма.
У 1905 г. ў вёсцы 194, у пасёлку — 17 жыхароў.
З 1915 г. вёска і пасёлак акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; 25 двароў, 97 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 210 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Асмолавічы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1970 г. было 136 жыхароў. У 1999 г. 28 гаспадарак, 51 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец).
АСТРАЎЛЯНЫ (мясц. назва Островляны) — вёска ў Хідрынскім с/с, за 4 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 46 км ад Берасьця. 81 гаспадарка, 227 жыхароў (2005).
У 1897 г. Астраўляны — вёска Прускаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губ, 22 двары, 133 жыхары, меліся хлебазапасная крама, майстэрня; 106 дзесяцін зямлі (разам з урочышчам Вялікі Роў, 1890).
У 1905 г. вёска (159 жыхароў) і аднайменнае ўрочышча (9 жыхароў).
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 2 двары, 19 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 25 двароў, 131 жыхара.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Астроўскага. У 1999 г. 60 гаспадарак, 163 жыхары, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтар — в. Пескі).
АСТРОМІЧЫ (да 1970 Астромічы Каралеўскія, мясц. назва Остромічы) — вёска, цэнтар Астроміцкага с/с, за 10 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 57 км ад Берасьця. На шашы Берасьце-Менск. 293 гаспадаркі, 840 жыхароў (2005).
Вядомы з XVI ст. як сяло і маёнткі Астрамечаны ў Кобрынскім павеце ВКЛ. У 1559 г. адзін з маёнткаў Астрамечаны знаходзіўся ва ўладаньні Барыса, Васкі, Івана Харычаў; другі — Мацьвея, Андрэя Жалабовічаў і Богуша Казловіча. У с. Астрамечаны сваю частку аселасьці і маёмасьці мелі Лазар Мачаловіч (разам зь людзьмі), Лаўрын Лубвіч і Фёдар Мацкевіч.
У 1563 г. сяло Астрамеч у Кобрынскай эканоміі, 24 валокі зямлі, зь якіх 22 асадныя, 2 вольныя: войту Астрамецкага войтаўства І. Дашковічу (1 валока), двум баброўнікам па паўвалокі — Д.Бабковічу і М.Еськавічу.
У 1597 г. сяло Астравец, 24 валокі зямлі, у Кобрынскім старостве; знаходзілася ў пажыцьцёвым уладаньні ў Крыштофа Зяновіча, ваяводы берасьцейскага, паводле прывілея караля Стафана Баторыя.
У 1612 г. маёнтак Двор Астрамеч і с. Астрамеч Берасьцейскага паветубылі ва ўладаньні К.Гарноўскага. У 1786 г. сяло налічвала 24 валокі 50 маргоў зямлі. Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1874 г. было адкрыта народнае вучылішча. У 1890 г. Астромічы Каралеўскія — вёска Падалескай воласьці, 430 дзесяцін зямлі; аколіца (розныя ўладальнікі), 134 дзесяцін зямлі; маёнтак, уладаньне Уладзіслава Баяроўскага, 345 дзесяцін зямлі. Непадалёку разьмяшчаліся: в. Астромічы Шляхецкія, 38 3/4 дзесяцін зямлі; аднайменны маёнтак, уладаньне Станіслава Манькоўскага, 236 1/2 дзесяцін зямлі; фальварак Астромеч, уладаньне П.Шыраева (разам з маёнткам Запруды, лясной дачай Гіркаўка — 736 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. вёска Астромічы Каралеўскія (Зарубічы) налічвала 17 двароў 133 жыхароў в. Астромічы Каралеўскія (Гадкі) — 30 двароў, 71 жыхара; в. Астромічы Каралеўскія (Канец) — 18 двароў 109 жыхароў; аднайменны выселак — 9 жыхароў, мелася кузьня. Тры пасёлкі Астромеч Каралеўскі (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы) налічвалі 36 жыхароў ветраны млын, краму штучнага гандлю; аднайменны маёнтак — 35 жыхароў. У в. Астромічы Шляхецкія — 13 двароў, 76 жыхароў; у аднайменных: аколіцы — 10 двароў, 56 жыхароў; маёнтку — 35 жыхароў.
У 1905 г. ў раёне сучаснай вёскі існавалі: в. Астромічы (336 жыхароў) і в. Астромеч Шляхецкі (129 жыхароў); маёнткі Астромеч каралеўскі (16 жыхароў) і Астромеч Шляхецкі (17 жыхароў). Працавала народнае вучылішча, у якім у 1905/06 навучальным годзе вучыліся 70 хлопчыкаў, 8 дзяўчынак.
У 1906 г. сяляне в. Астромічы адмаўляліся працаваць у памешчыка.
З 1915 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва. Вёска Астромеч Каралеўскі налічвала 52 двары, 299 жыхароў, аднайменны фальварак — 2 двары, 30 жыхароў. Вёска Астромеч Шляхецкі — 20 двароў, 108 жыхароў; фальварак — 4 двары, 30 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім с/с, з 16.7.1954 г. Астромічы — цэнтар сельсавету таго ж раёну і вобласьці.
У 1940 г. існавалі хутары: Астромеч Каралеўскі (61 двор, 361 жыхар, дзейнічалі паравы млын, крама) і Астромеч Шляхецкі (30 двароў, 190 жыхароў, працавала пачатковая школа). Побач знаходзіліся аднайменныя былыя маёнткі — 2 двары, 15 жыхароў, і 1 двор, 20 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1940 г. да ліпеня 1944 г. У баях за вызваленьне в. Астромічы загінулі 18 воінаў Савецкай Арміі (пахаваны каля гандл. цэнтра; у 1961 на магіле ўстаноўлены помнік).
У 1969 г. налічваліся 78 гаспадарак, 222 жыхары. У 1999 г. 285 гаспадарак, 908 жыхароў, цэнтар калгаса імя Мічурына. На тэрыторыі сучаснай вёскі разьмешчаны Дом культуры, бібліятэка, музычная і сярэдняя школы, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, швейная і шавецкая майстэрні, 2 крамаы. Дзейнічае малітоўны дом евангельскіх хрысьціян-баптыстаў.
БАЛОТЫ (Вялікія Балоты; мясц. назва Болота) — вёскаў Кісялёвіцкім с/с, за 15 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 61 км ад Берасьця. 249 гаспадарак, 523 жыхары (2005).
У 1513 г. сяло Балоты было перададзена Кобрынскаму касьцёлу.
У 1559 г. маёнтак Балачане ў складзе Кобрынскага павету ВКЛ, уладаньне Фёдара Балоцкага з братамі Кірылам і Тарасам.
У 1623 г. Балоты — маёнтак, уладаньне луцкіх езуітаў.
У 1652 г. вядома Балоцкая царква (у маёнтку). Ад Луцкага езуіцкага калегіума ёй быў нададзены фундуш на пару валоў, жыта, 50 злотых і г. д. У маёнтку і сяле Балоты (Блоты) дзейнічалі карчма і бровар.
У 1672 г. К. П. Брастоўскі атрымаў прывілей на маставы мыт у маёнтку.
У 1773 г. Балоты — паезуіцкі фальварак у Берасьцейскім ваяводзтве.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1882 г. паводле праекта інжынера Ф.Афанасьева пабудавана драўляная Сьвята-Параскева-Пятніцкая царква (на месцы старога храма; захавалася да нашага часу); праваслаўны прыход у 1888 г. налічваў 1385 вернікаў.
У 1890 г. на месцы сучаснай вёскі і ў яе навакольлі існавалі: пас. Сьнежкі-Балоты, с. Блоты-паезуіцкія (царк. прычт, 32 дзесяцін зямлі); маёнткі — Блоты-паезуіцкія, уладаньне А.Гана (разам з 4 фальваркамі 3819 дзесяцін зямлі), Блоты-шляхецкія, уладаньне П.Базілеўскага (454 1/4 дзесяцін зямлі), Блоты, уладаньне Ф.Гіржа (48 дзесяцін зямлі). Дзейнічала Блоцкае народнае вучылішча, якое ў 1889/90 навучальным годзе наведвалі 64 хлопчыкі, у 1892-93 гг. — 46 хлопчыкаў, у 1905-06 гг. — 93 хлопчыкі.
У 1897 г. на тэрыторыі Блоцкай воласьці вядомы маёнткі: Блоты-паезуіцкія (50 жыхароў) і Блоты-шляхецкія (29 жыхароў).
У 1905 г. маёнткі адпаведна налічвалі 26 і 16 жыхароў.
У час савецка-польскай вайны ў 1920 г. каля вёскі ў баі з польскімі інтэрвентамі загінулі 20 чырвонаармейцаў. Пахаваны на паўн. ускраіне сучаснай вёскі (надмагільле ўстаноўленаў 1983).
У 1921 г. фальварак Блоты (Балоты)-шляхецкія і в. Балота Вялікія, 114 дамоў, 771 жыхар, у складзе Балоцкай (Блоцкай) гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с таго ж раёну і вобласьці.
У 1940 г. хутары: Балоты-шляхецкія (8 двароў, 50 жыхароў) і Вялікія Балоты (356 двароў, 1303 жыхары); б. маёнтак Балота (3 двары, 30 жыхароў).
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. 966 жыхароў. У 1999 г. вёска, 256 гаспадарак, 570 жыхароў, цэнтар калгаса «Усход». Працуюць крама, клюб, бібліятэка, сярэдняя школа.
У в. Балоты нарадзіўся дырэктар Кісялёвіцкай сярэдняй школы М. А. Салей, які ў Вялікую Айчынную вайну быў падрыўніком партыз. атрада імя Катоўскага.
БАРОДЗІЧЫ (мясц. назва Бородзічы) — вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўднёва-ўсходнім беразе Каралеўскага канала. За 29 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 73 км ад Берасьця, 46 гаспадарак, 75 жыхароў (2005).
У 1500 г. ўпершыню згадваецца Бародзіцкая воласьць.
З 1516 г. Бародзічы і воласьць Бародзіцкая ва ўладаньні Мікалая Кезгайлы (Кежгайлы) у ВКЛ.
Адпаведна дамове 1528 г. паміж Мікалаем Мікалаевічам і яго стрыечным братам Станіславам Станіслававічам Янавічамі-Кезгайлавічамі воласьць Бародзіцкая адышла да М. М. Кезгайлы.
У 1554 г. яго сын Станіслаў з жонкай Соф’яй Аляксандраўнай Хадкевічоўнай прадалі воласьць за 1,5 тыс. коп літоўскіх грошай біскупу луцкаму і берасьцейскаму Валерыяну Пратасевічу, які ў 1559 г. запісаў яе капітуле Віленскай.
Вёскі Бародзіцкай воласьці (Таракані, Брашэвічы, Сімановічы, Літоўскае, Бародзічы і інш.) разьмяшчаліся на вял. адлегласьці адна ад адной уздоўж усх. межаў Кобрынскага павету і не стваралі адзінага гасп. комплекса ўладаньняў Віленскай капітулы.
Вёскі Бародзічы і Мяфёдавічы (Няхведавічы) утваралі сваеасаблівы востраў на тэрыторыі Кобрынскага павету і з прычыны сваёй аддаленасьці ад астатніх вёсак воласьці паступова страцілі гасп. значнасьць.
Гасп. цэнтрам воласьці стала в. Брашэвічы, а ў інвэнтары 1747 г. Бародзічы пазначаны як незаселеная вёска (з 1636 Брашэвіцкі ключ знаходзіўся ва ўладаньні Альбрыхта Станіслава Радзівіла).
У 1766 г. Бародзічы — сяло маёнтка Брашэвічы, уладаньне Віленскай капітулы, мелася праваслаўная царква.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1886 г. сяло Бародзіцкай воласьці, 17 двароў, 247 жыхароў царква (праваслаўны прыход у 1888 складаўся з 2288 вернікаў), 2 піцейныя дамы.
У 1890 г. сяло налічвала 364 1/4 дзесяцін зямлі, царк. прычт — 60 дзесяцін. Каля сяла знаходзіліся: сядзіба Уладзіслава Сімановіча (18 дзес.) і фальварак Бародзічы, уладаньне Сафіі фон Брэверыч.
У 1897 г. ў сяле (побач праходзіў Дняпроўска-Бугскі канал) было 49 двароў, 294 жыхары, царква, школа граматы; у фальварку — 3 двары, 19 жыхароў.
З 1915 г. сяло і фальварак акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Антопальскай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы; вёска — 25 дамоў, 118 жыхароў, школа; фальварак — 5 двароў, 34 жыхары; асада — 2 дамы, 10 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Худлінскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.
У 1940 г. вёска налічвала 333 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну Бародзічы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. арганізаваны калгас «8 Сакавіка» (старшыня Ф.Сьцепанюк).
Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы было 273 жыхары.
У 1999 г. 52 гаспадаркі, 81 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Разьмешчаны крама, бібліятэка.
БАРШЧЫ (мясц. назва Боршчі) — вёска ў Бухавіцкім с/с, каля р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 23 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 68 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарогах на Кобрынь. 6 гаспадарак, 14 жыхароў (2005).
У 1795 г. Баршчы — вёска Кобрынскай эканоміі ВКЛ, было 22 двары, 160 жыхароў.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Казішчанскай воласьці, 101 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся 3 маёнткі: Баршчы-Рэчыца, уладаньне С.Вяроўкіна-Шэлюты, 216 дзесяцін зямлі; Гуска-Баршчы, уладаньне М.Астрамецкай, 350 дзесяцін зямлі; Гуска-Баршчы, уладаньне А.Андронаўскага, 222 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы было 11 двароў, 86 жыхароў, працавалі хлебазапасная крама, кузьня, ветраны млын; у маёнтках: Баршчы (Гуска) — 22 жыхары; Баршчы — 15 жыхароў; Баршчы (Рэчыца) — 20 жыхароў дзейнічаў цагельны завод; Баршчы (Асавіца), 6 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 81 жыхара; існавалі маёнткі: Баршчы — 7 жыхароў, Баршчы-Рэчыца — 5 жыхароў.
У 1921 г. ў складзе Падалескай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Полынчы; вёска — 8 двароў, 33 жыхары; фальварак — 1 двор, 7 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім (19.7.1976 перайменаваны ў Бухавіцкі) сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 21 двор, 99 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1999 г. 9 гаспадарак, 19 жыхароў у складзе калгаса «Зьвязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»; цэнтар — в. Мінянка).
БАРЫСАВА — вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 4 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 47 км ад Берасьця. На скрыжаваньні аўтадарог Менск-Брэст і Кобрынь-Дзівін. 187 гаспадарак, 492 жыхары (2005).
Згадваецца ў дакумэнтах 1563 г. як в. Барысавічы. Знаходзілася каля Кобрыньа, дзе жылі зямяне Барысаўцы.
У 1890 г. Барысава — вёска Боцкай (Балоцкай) воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, у ёй налічвалася 238 дзесяцін зямлі.
Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак — 245 дзесяцін зямлі (разам з в. Замосьце і пас. Кісялёўцы) і маёнтак, уладаньне Восіпа Віткоўскага, 156 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы 32 двары, 241 жыхар, меліся хлебазапасная крама, ветраны млын, піцейная ўстанова. Маёнтак налічваў 15 жыхароў.
У 1905 г. вёска (351 жыхар) і маёнтак (6 жыхароў).
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 19 двароў, 150 жыхароў, працавала школа; фальварак — 1 двор, 12 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 12.10.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. да 16.7.1954 г. ў Хідрынскім с/с таго ж раёну і вобласьці.
У 1940 г. ў вёсцы 50 двароў 301 жыхар, дзейнічаў цагельны завод (6 рабочых, 200 тыс. цаглін за сэзон).
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы 362 жыхары.
У 1999 г. 179 гаспадарак, 460 жыхароў, у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 «Магдалінскі»; цэнтар — в. Магдалін). Працуе пачатковая школа.
БАРЫСАЎКА — вёска ў Восаўскім с/с, за 44 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 69 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Макраны-Дзівін-Кобрынь. 121 гаспадарка, 227 жыхароў (2005).
У 1668 г. Барысаўка — прысёлак Палескага ключа Берасьцейскай эканоміі. Разам з прысёлкам Оса налічвала 24 валокі зямлі, зь іх 1 вольная, 23 гаспадаркі.
У 1682 г. прысёлкі Барысаўка і Оса таго ж ключа і эканоміі, 30 гаспадарак, 24 валокі зямлі, зь якіх 1 валока была нададзена на Дзівінскую царкву, 2 валокі знаходзіліся ва ўладаньні дзівінскага войта, 4 валокі — у прыватным уладаньні дзьвюх асоб; адпаведна лісту камісарскаму, 7 валок былі «пустыя».
У 1789 г. вёска Барысаўка ў складзе Дзівінскага ключа Берасьцейскай эканоміі, 25 гаспадарак, карчма, студня. Разам з в. Оса налічвала 44 валокі зямлі, 224 жыхары.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Барысаўка — вёска Макранскай воласьці, 2338 дзесяцін зямлі; у 1897 г. было 102 двары, 609 жыхароў, меліся хлебазапасная крама, піцейная ўстанова.
У 1905 г. было 809 жыхароў.
У 1921 г. вёска ў складзе Дзівінскай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 130 двароў, 653 жыхары.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, тэатральны гурток.
З 1939 г. вёска ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Восаўскім с/с таго ж раёну і вобласьці, з 8.8.1959 г. ў Маларыцкім, з 25.12.1962 г.ў Кобрынскім раёнах.
У 1940 г. было 217 двароў, 830 жыхароў, працавалі пачатковая школа, чытальня, каапэратыў.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Акупанты 23.9.1942 г. ў лесе расстралялі 206 жыхароў вёскі і навакольных хутароў, а вёску спалілі дашчэнту (225 двароў).
Пасьля вайны в. Барысаўка адрадзілася. Ахвяры фашызму пахаваны на месцы загубы за 0,8 км на паўночны-захад ад вёскі (у 1978 пастаўлены помнік). На ўшанаваньне іх памяці ў цэнтры вёскі ў 1965 г. ўстаноўлены абеліск.
Паводле перапісу 1970 г. 627 жыхароў.
У 1999 г. 130 гаспадарак, 313 жыхароў, у складзе калгаса «Дружба народаў» (цэнтар — в. Воса). Разьмешчаны крама, клюб, бібліятэка, базавая школа.
БАСЯЧ (мясц. назва Босяч) — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 7 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 53 км ад Берасьця. Каля шашы Кобрынь-Івацэвічы. 43 гаспадаркі, 118 жыхароў (2005).
У 1629 г. Басяч — маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве Рэчы Паспалітай. Упершыню ўпамінаецца ў 1589 г. як сяло.
Пад 1631 г. маёнтак Басячы пазначаны ў матэрыялах Віленскага цэнтральнага архіва.
Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласьці, 144 дзесяцін зямлі.
Побач знаходзіліся аднайменныя: аколіца (розныя ўладальнікі), 311 дзесяцін зямлі; 2 маёнткі: уладаньне А.Басяцкага, 203 дзесяцін зямлі; уладаньне А.Слаўскага, 167 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы было 30 двароў, 207 жыхароў, працаваў хлебазапасная крама; у ваколіцы — 14 двароў, 92 жыхары; у маёнтках Басяч: 30 і 13 жыхароў; Басяч (Канавалаўшчына) — 4 жыхары.
У 1905 г. вёска налічвала 283 жыхары, маёнтак — 34.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 35 двароў, 196 жыхароў; калонія — 10 двароў, 72 жыхары.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 68 двароў, 333 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1948 г. 57 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Перамога» (старшыня Л.Гузюк).
Паводле перапісу 1970 г. 208 жыхароў.
У 1999 г. 58 гаспадарак, 132 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтар — в. Бухавічы). Працуе крама.
БАТЧЫ — вёска, цэнтар Батчынскага с/с, за 12 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Батча (на лініі Жабінка-Іванава), 47 км ад Берасьця. 154 гаспадаркі, 466 жыхароў (2005).
Батчы вядомы з XVI ст. як сяло ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. сяло ўваходзіла ў Паляціцкае войтаўства Кобрынскай эканоміі, налічвала 46 гаспадарак, 47 валок зямлі, зь якіх «на плаце» лічыліся 42 валокі.
У 1597 г. Батчы — сяло, цэнтар войтаўства, 45 валок зямлі сяла лічыліся на чыншы, 2 валокі вольныя. Дзейнічала карчма.
У 1786 г. сяло ў Берасьцейскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1863 г. было адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 г. вёска ў Прускаўскай воласьці, 64 двары, 461 жыхар, 1270 3/4 дзесяцін зямлі (у 1890); меліся школа, піцейны дом.
У 1897 г. было 90 двароў, 555 жыхароў, працавалі народнае вучылішча, хлебазапасная крама; у 1905 г. 599 жыхароў.
З 1915 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 49 двароў, 268 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. Батчы — цэнтар сельсавету таго ж раёну і вобласьці.
У 1940 г. было 128 двароў, 590 жыхароў, меліся пачатковая школа, крама, хата-чытальня, будынак сельсавету ня быў тэлефанізаваны.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1970 г. налічваліся 122 гаспадаркі, 339 жыхароў.
У 1999 г. 145 гаспадарак, 411 жыхароў, цэнтар калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»). На тэрыторыі сучаснай вёскі разьмешчаны будынкі выканкома сельсавету і адміністрацыі калгаса, 8-гадовая школа, бібліятэка, крама, Дом культуры, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі і вэтэрынарны пункты, сталовая.
БЕЛЬСК — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 30 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 75 км ад Берасьця. 314 гаспадарак, 739 жыхароў (2005).
У сярэдзіне XVI ст. Бельск — маёнтак Берасьцейскага паветуВКЛ. Адпаведна ваеннаму перапісу 1567 г. ўладальнікамі маёнтка зьяўляліся Багдан Панкевіч і яго сын.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Бельск — вёска Верхалескай воласьці; разам з пас. Паджыльле налічвала 633 1/2 дзесяцін зямлі. Побач зь вёскай знаходзіліся 3 аднайменныя маёнткі; уладаньні Сіміліцыяна Бельскага (319 дзесяцін зямлі), Станіслава Бельскага (1623 1/2 дзесяцін зямлі) і Паўла Скібнеўскага (316 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. ў вёсцы 61 двор, 363 жыхары, мелася хлебазапасная крама. Каля вёскі існавалі ўжо 5 маёнткаў Бельск, зь якіх уладаньне Скібнеўскага налічвала 2 двары, 10 жыхароў. Астатнія маёнткі належалі Бельскім: Рыгору (5 жыхароў), Іасафату (5 жыхароў), Сіміліцыяну (9 жыхароў), нашчадкам іншых Бельскіх (3 двары, 28 жыхароў, ветраны млын). Забудова 3 маёнткаў разьмяшчалася сьмежна зь вясковымі будынкамі.
У 1905 г. ў вёсцы было 657 жыхароў, у маёнтку — 56 жыхароў.
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. Бельск у складзе Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы; вёска — 117 двароў, 670 жыхароў; фальварак — 3 двары, 21 жыхар.
У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа, вячэрнія курсы для дарослых, чытальня.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Навасёлкаўскім с/с таго ж раёну і вобласьці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. 221 двор, 1123 жыхары, мелася пачатковая школа, арганізавана т-ва па сумеснай апрацоўцы зямлі.
15.3.1940 г. Дзівінскі райком КП(б)Б прыняў пастанову аб падтрымцы сялян у справе арганізацыі калект. гаспадаркі.
У Вялiкую Айчынную вайну Бельск акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. За 3 км на паўднёвы-ўсход ад вёскі 24- 25.3.1944 г. ў баі з ворагам загінулі 20 сав. воінаў і 1 партызан атрада імя М. М. Чарнака брыгады імя Сталіна (у 1946 устаноўлены абеліск). За гады вайны ў барацьбе зь нямецка-фашысцкімі акупантамі загінулі 9 вяскоўцаў. На ўшанаваньне іх памяці ў цэнтры вёскі ў 1979 г. ўстаноўлены помнік.
У 1949 г. 50 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «За радзіму» (старшыня П.Крачка).
У 1970 г. было 1113 жыхароў.
У 1999 г. 338 гаспадарак, 803 жыхары, цэнтар калгаса «За радзіму». На тэрыторыі вёскі ёсьць базавая школа, дзіцячы сад, бібліятэка, крама, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт.
БОРКІ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 23 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 67 км ад Берасьця. Каля шашы Берасьце-Баранавічы. 32 гаспадаркі, 67 жыхароў (2005).
У 1563 г. згадваецца балота Боркі каля Ілаўска.
У 1786 г. Боркі — сяло ў Берасьцейскай эканоміі, 16 валок зямлі.
У 1795 г. вёска Кобрынскай эканоміі, 17 гаспадарак, 94 жыхары.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Падалескай воласьці, 93 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменнае ўрочышча, уладаньне П.Паўзуна, 60 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. Боркі — вёска, 13 двароў, 83 жыхары; дом (былая Жухавецкая застава) пры Варшаўска-Маскоўскай шашы, 11 жыхароў; 2 прыватнаўласьніцкія сядзібы Боркі (Палоншчызна), 16 і 11 жыхароў.
У 1905 г. вёска (183 жыхары) і фальварак (7 жыхароў).
З 1915 г. Боркі акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Падалескай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы; 20 двароў, 121 жыхар.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Красналескім с/с таго ж раёну і вобласьці, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім с/с.
У 1940 г. вёска налічвала 29 двароў, 162 жыхары, хутар, 2 двары, 15 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны бор».
Паводле перапісу 1970 г. 224 жыхары.
У 1999 г. 38 гаспадарак, 89 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтар — в. Плянта). Працуе крама.
БРЫЛЁВА — вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 6 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 50 км ад Берасьця. На шашы Менск-Берасьце. 83 гаспадаркі, 195 жыхароў (2005).
Упершыню згадваецца ў 1549 г. як сяло.
У 1563 г. Брылёва — урочышча каля г. Кобрынь, у Кобрынскім павеце ВКЛ.
У 1739 г. маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 120 3/4 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: урочышча, уладаньне Д.Вайнштэйна, 20 дзесяцін зямлі; 2 маёнткі, уладаньні Я.Брадзінскай (214 1/2 дзесяцін зямлі) і Ф.Гіржа (51 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. ў вёсцы было 15 двароў, 105 жыхароў мелася хлебазапасная крама; у маёнтках: Брылёва, 36 жыхароў; Брылёва-Падлясок, 17 жыхароў. У 1905 г. вёска (209 жыхароў) і маёнтак (8 жыхароў).
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска, фальварак і асада разам налічвалі 26 дамоў, 157 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. Брылёва — хутар, 45 двароў, 236 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Пасьля вайны працаваў торфазавод «Брылёва».
Паводле перапісу 1970 г. 329 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 79 гаспадарак, 201 жыхар, у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 «Магдалінскі»; цэнтар — в. Магдалін).
БУХАВІЧЫ — вёска, цэнтар Бухавіцкага с/с, на р. Мухавец. За 12 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 58 км ад Берасьця. На шашы Берасьце-Масква. 139 гаспадарак, 378 жыхароў (2005).
Вядомы з XVI ст. як вёска і маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ.
У 1559 г. маёнтак Бухавічы знаходзіўся ва ўладаньні братоў Галянішчавічаў. У маёнтку, ва ўрочышчы Гарбанцы, была пабудавана Бухавецка-Гарбанская царква, якая ў 1599 г. атрымала фундуш на землі ад Верашчакаў.
Маёнтак Бухавічы пазначаны пад 1631 г. у дакумэнтах Віленскага цэнтральнага архіва.
Сяло Бухавічы ўваходзіла ў Астрамецкае войтаўства Кобрынскай эканоміі, у 1563 г. налічвала 11 гаспадарак, 13 валок зямлі.
У 1597 г. сяло Кобрынскага староства, 13 валок зямлі; знаходзілася ў пажыцьцёвай заставе ў ваяводы берасьцейскага Крыштофа Зяновіча, паводле прывілея караля Стафана Баторыя.
У 1786 г. сяло налічвала 11 валок зямлі, аднайменны засьценак — 12 маргоў зямлі. Маёнтак Бухавічы (ці Кулікоўшчызна, ці Астрамеч) з 1732 г. закладзены Бухавецкаму дамініканскаму манастыру (у 1674 пабудаваны дамініканскі касьцёл). Манастыр існаваў да 1832 г.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) сяло і маёнтак у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1886 г. меліся 2 праваслаўныя царквы (адна зь іх былы касьцёл, да якога ў 1889 прыбудавана званіца); прыход налічваў 2637 вернікаў (на 1888).
У 1890 г. Бухавічы — сяло Падалескай воласьці Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 359 дзесяцін зямлі, царк. прычт — 60 1/4 дзесяцін зямлі; маёнтак, уладаньне С.Капшэўскай, 241 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы было 44 двары, 254 жыхары, працаваў хлебазапасная крама, дзейнічала прыходская Пакроўская царква на месцы былога касьцёла (захавалася да нашага часу), меўся дом царк. ахоўніка (4 жыхары). Побач існавалі фальварак Бухавічы (Карастоўка) — 7 жыхароў; прыватнаўласьніцкая сядзіба Бухавічы — 53 жыхары, дзейнічаў ветраны млын.
У 1905 г. вёска, 289 жыхароў, і 2 маёнткі: Бухавічы (20 жыхароў) і Бухавічы Малыя (3 жыхары).
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
З 1921 г. ў складзе Полынчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва У в. Бухавічы было 20 двароў, 106 жыхароў, у фальварку — 4 двары, 26 жыхароў. Фальварак Бухавічы Малыя (Карастоўка) налічваў 2 двары, 16 жыхароў.
У 1930-я г. дзейнічалі школа, чытальня, тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім с/с, з 19.7.1976 г. цэнтар Бухавіцкага с/с.
У 1940 г. вёска налічвала 58 двароў, 260 жыхароў; былы маёнтак — 150 га зямлі (у тым ліку 70 га ворыва, 5 га саду), гасп. пабудовы, сыраварню; 3 жылыя дамы (на 12 кватэр) — 37 жыхароў; працаваў паравы млын.
У Вялiкую Айчынную вайну в. Бухавічы акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У першы дзень вайны некаторы час тут разьмяшчаўся штаб 4-й арміі.
У 1948 г. арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь».
Паводле перапісу 1970 г. 87 гаспадарак, 238 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 127 гаспадарак, 372 жыхары, цэнтар калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»). Разьмешчаны адм. будынкі выканкома сельсавету і калгаса, клюб, бібліятэка, базавая школа, дзіцячы сад, крама, аддзяленьне сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква.
БЫСТРЫЦА — вёска ў Залескім с/с, за 4 км на ўсход ад горада і чыг. ст Кобрынь, 51 км ад Берасьця. На скрыжаваньні аўтадарог Менск-Брэст і Кобрынь-Лунінец. 241 гаспадарка, 683 жыхары (2005).
У 1541 г. Быстрычы — маёнтак каля Кобрыньа, уладаньне манастыра Сьвятога Спаса ў Кобрынье (нададзена манастыру Іванам Сямёнавічам Кобрынскім).
У 1597 г. млынар Быстрыцы Лягатаўскага войтаўства Кобрынскага староства меў 2 валокі зямлі.
У 1742 г. Быстрыцы ці Млынары — сяло ў Кобрынскім старостве, 30 маргоў зямлі, мелася царква.
У 1786 г. было 10 валок 18 маргоў зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. Быстрыца — вёска Залескай воласьці, 56 двароў 333 жыхары, працаваў хлебазапасная крама; 385 1/2 дзесяцін зямлі (на 1890).
У 1905 г. ў вёсцы 342 жыхары.
З 1915 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
З 1921 г. ў складзе Полынчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 12 двароў 60 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Закросьніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.
У 1940 г. хутары Быстрыца, 74 двары, 330 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. 345 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 221 гаспадарка, 609 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтар — в. Залесьсе). Працуе крама.
БЯРОЗА — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 15 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 60 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Пружаны, Баранавічы. 103 гаспадаркі, 205 жыхароў (2005).
У 1559 г. Бяроза (Беразое) — маёнтак і сяло Кобрынскага павету ВКЛ. Частка маёнтка знаходзілася ва ўладаньні пана Касьцюшкі, другая частка — у Сенкі, Дзяменція і Карнілы Кулневічаў.
У пісьмовых крыніцах 1563 г. згадваецца як засьценак Бярозавае, 3 валокі зямлі.
У 1597 г. сяло Бяроза ўваходзіла ў Лягатаўскае войтаўства Кобрынскага староства, меліся 32 валокі зямлі, 3 засьценкі (усяго з засьценкамі 40 валок); знаходзілася ў пажыцьцёвым уладаньні З. В. Гузельфа.
Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1864 г. пабудавана драўляная Крыжаўзьвіжанская царква (захавалася да нашага часу; у 1888 Бярозскі праваслаўны прыход налічваў 1999 вернікаў).
У 1886 г. Бяроза — сяло Стрыгаўскай воласьці, Кобрынскага павету, 30 двароў, 328 жыхароў, царква, школа.
У 1890 г. сяло налічвала 349 дзесяцін зямлі, царк. прычт — 55 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне Восіпа Трашынскага, 237 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў сяле 62 двары, 398 жыхароў, меліся прыходская царква, народнае вучылішча, хлебазапасная крама, піцейны дом. У маёнтках: Бяроза — 29 жыхароў, Божы Дар (ці Бяроза) — 7 жыхароў.
У 1905 г. ў сяле налічваўся 471 жыхар, у маёнтку Бяроза — 46 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; у в. Бяроза было 79 дамоў, 358 жыхароў, у фальварку — 2 дамы, 8 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім с/с таго ж раёну і вобласьці, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім с/с.
У 1940 г. вёска налічвала 111 двароў 507 жыхароў; былы маёнтак — 2 двары, 10 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну 46 вяскоўцаў загінулі ў барацьбе зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1965 г. на ўшанаваньне іх памяці ў двары школы ўстаноўлены помнік.
У 1950 г. 45 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Сьцяг Перамогі» (старшыня В.Дземянчук).
У 1970 г. было 162 гаспадаркі, 452 жыхары. У 1999 г. ў вёсцы 119 гаспадарак, 244 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтар — в. Бухавічы). Разьмешчаны крама, бібліятэка, базавая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт. Помнік архітэктуры — Крыжаўзьвіжанская царква.
БЯРОЗА-КАСЦІНСКАЯ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 15 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 66 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Пружаны, Баранавічы. 13 гаспадарак, 18 жыхароў (2005).
У 1890 г. Бяроза-Касьцінская — маёнтак Стрыгаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, уладаньне А.Лышчынскай, 232 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. маёнтак налічваў 18 жыхароў, у 1905 г. — 57 жыхароў.
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 8 двароў 47 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 11.8.1959 г. ў Казішчанскім с/с.
У 1940 г. хутар, 18 двароў, 92 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1999 г. было 17 гаспадарак, 30 жыхароў у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтар — в. Бухавічы).
БЯРОЗНА — вёска ў Астроміцкім с/с, за 27 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 11 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 71 км ад Берасьця. Каля шашы Менск-Берасьце. 91 гаспадарка, 179 жыхароў (2005).
У 1555 г. Бярозна — маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ, уладаньне зямяніна Д.Мацковіча. Ён ня меў свайго сына і ўсынавіў зямяніна Яна Церабенскага, якому пазьней пакінуў у спадчыну маёмасьць адпаведна завяшчаньню. 18.6.1558 г. Сігізмунд (Жыгімонт) II Аўгуст сваёй граматай пацьвердзіў правы Церабенскага на Бярозну. Другі маёнтак Бярозна, які знаходзіўся «паўмілі» ад Грушава, належаў пану Еску Аляхновічу з братамі.
У 1563 г. Бярозна — сяло воласьці Гарадзецкага двара, Грушаўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі. Мела 15 валок зямлі, 13 гаспадарак.
У 1786 г. сяло ў складзе Берасьцейскай эканоміі, 15 валок зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1795 г. ў вёсцы было 8 жыхароў У сядзібе Бярознаўскага стражніка знаходзіліся жылы дом, пякарня і іншыя гасп. пабудовы. Ва ўрочышчы каля вёскі разьмяшчаліся карчма, бровар.
У 1890 г. вёска ў Іласкай воласьці, налічвала 1171 1/2 дзес. дзямлі; у 1897 г. — 96 двароў, 533 жыхары, працаваў хлебазапасная крама. Каля вёскі праходзіў гандл. шлях Антопаль-Пружанскі павет; разьмяшчаўся ўчастак Бярозна, 17 дзесяцін зямлі, уладаньне А.Максімовіча (1890).
У 1905 г. вёска налічвала 565 жыхароў.
З 1919 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 32 двары, 112 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с таго ж раёну і вобласьці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы было 573 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. 412 жыхароў.
У 1999 г. 99 гаспадарак, 200 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтар — в. Шамятоўка). Працуе крама.
ВЕРХАЛЕССЕ — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 18 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 60 км ад Берасьця. 165 гаспадарак, 429 жыхароў (2005).
У 1668 г. Верхалесьсе — сяло Палескага ключа Берасьцейскай эканоміі, 24 валокі зямлі, зь якіх 18 аселых (17 гаспадарак).
У 1682 г. сяло ў Чарнянскім войтаўстве таго ж ключа, 24 валокі зямлі, зь якіх на чыншу 8 валок, на уніяцкую царкву прыходзіліся 2 валокі (вольныя), у войта — 2 валокі (вольныя). Інвэнтар адзначаў дрэнную якасьць зямлі («злы грунт»).
У 1789 г. вёска ў Астроўскім ключы той жа эканоміі, 24 гаспадаркі, 120 жыхароў, дзейнічалі карчма, бровар.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні 19.12.1795 г. вёска была падаравана былому генэрал-дырэктару пошт каралеўскай французскай службы Дзюку дэ Паліньяку, налічвала 182 жыхары.
У 1874 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 г. Верхалесьсе (Мажахіны) — сяло Верхалескай воласьці Кобрынскага павету, 22 двары, 295 жыхароў Мікалаеўская царква, школа, ветраны млын, піцейны дом. Верхалескі праваслаўны прыход у 1888 г. налічваў 1720 вернікаў. У народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе займаліся 45 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка; у 1892-93 гг. — 42 хлопчыкі.
У 1897 г. было 45 двароў, 327 жыхароў, 693 3/4 дзесяцін зямлі (на 1890), меліся хлебазапасная крама, прыходская царква (царк. прычт — 146 1/4 дзесяцін зямлі).
У 1905 г. налічвалася 396 жыхароў.
З 1915 г. сяло акупіравана войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 57 двароў, 357 жыхароў, працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. — цэнтар сельсавету таго ж раёну і вобласьці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 103 двары, 309 жыхароў, дзейнічалі пачатковая школа, паравы млын, крама, сельсавет.
У Вялiкую Айчынную вайну в. Верхалесьсе акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У баях зь нямецкімі акупантамі загінулі 58 землякоў На ўшанаваньне іх памяці каля школы ў 1977 г. ўстаноўлены помнік.
Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы 131 гаспадарка, 430 жыхароў.
У 1999 г. 172 гаспадаркі, 439 жыхароў, цэнтар калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»).
Разьмешчаны будынак адміністрацыі калгаса, крама, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі.
ВОСА — вёска, цэнтар Восаўскага с/с, за 40 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 69 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Макраны-Дзівін- Кобрынь. 149 гаспадарак, 380 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст.
У 1566 г. вёска Осая ў Дзівінскім войтаўстве Палескай воласьці, 36 заселеных участкаў.
У 1668 г. Воса — сяло Палескага ключа Берасьцейскай эканоміі Рэчы Паспалітай. Разам зь сялом Барысаўка налічвала 24 валокі зямлі.
У 1789 г. вёска ў Дзівінскім ключы той жа эканоміі, 16 гаспадарак, карчма.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні 19.12.1795 г. вёска падаравана ва ўладаньне нашчадкам ген.-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага; 168 жыхароў.
У 1890 г. вёска (1332 1/2 дзесяцін зямлі) і маёнтак, уладаньне Леапольда Гоха (449 1/2 дзесяцін зямлі), у Дзівінскай воласьці
У 1897 г. ў вёсцы 65 двароў, 397 жыхароў, прыпісная царква да Дзівінскай Усьпенскай царквы; у маёнтку — 10 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 967 жыхароў, маёнтак — 10 жыхароў.
У 1911 г. вёска (487 жыхароў) і 5 аднайменных маёнткаў (разам 40 жыхароў) — уладаньні Трафіма, Харлампа, Калістрата Сергіевічаў Пятра Лесьніка.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 93 дамы, 468 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. — цэнтар сельсавету, з 8.8.1959 г. ў Маларыцкім, з 25.12.1962 г. ў Кобрынскім раёнах.
У 1940 г. вёска, 108 двароў, 661 жыхар, працавалі пачатковая школа, сельпо з 1 гандл. кропкай, пажарнае дэпо, сельсавет. На тэрыторыі сельсавету было 8 населеных пунктаў.
У Вялiкую Айчынную вайну Воса акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. 60 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Савецкая Беларусь» (старшыня Д.Сергіевіч).
Паводле перапісу ў 1959 г. ў вёсцы было 462 жыхары.
У 1970 г. 164 гаспадаркі, 529 жыхароў, разьмяшчалася праўленьне калгаса.
У 1999 г. ў вёсцы 169 гаспадарак, 435 жыхароў, цэнтар калгаса «Дружба народаў». Разьмешчаны будынкі выканкома сельсавету і адміністрацыі калгаса, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, сталовая, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, камбінат бытавога абслугоўваньня, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі.
ВОСАЎЦЫ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 19 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 65 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Баранавічы. 31 гаспадарка, 58 жыхароў (2005).
Упершыню ўпамінаюцца ў 1563 г. як урочышча.
У 1897 г. Восаўцы ў Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 6 уласьніцкіх сядзіб, 46 жыхароў (разам). Сярод сядзіб знаходзіўся дом ляснога ахоўніка Восаўцы, 6 жыхароў.
У 1905 г. ўрочышча, 61 жыхар.
У 1911 г. фальварак, 61 жыхар.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска і лесьнічоўка, 10 двароў, 88 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 10 двароў, 101 жыхар, працаваў крама.
У Вялiкую Айчынную вайну Восаўцы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1948 г. створаны калгас «30 гадоў Кастрычніка» (старшыня Абрамчук).
Паводле перапіса у 1959 г. ў вёсцы 121 жыхар, у 1970 г. — 154 жыхары.
У 1999 г. было 36 гаспадарак, 74 жыхары, у складзе калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтар — в. Плянта).
ВОСТРАВА — вёска ў Тэвельскім с/с, за 13 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 9 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 64 км ад Берасьця. Каля шашы Кобрынь- Камянец. 55 гаспадарак, 124 жыхары (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. згадваецца як с. Станкі.
У 1712 г. Вострава — вёска Чаравачыцкага ключа Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Розныя ўладальнікі мелі ў вёсцы 2 ці 4 валокі зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні Ў маёнтку Востраў (Вострава), што быў каля вёскі, пасьля адстаўкі з службы ў рус. арміі жыў адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гг. РЛ.Траўгут. У крас. 1863 г. ён узначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад, у чэрвені разам з Берасьцейскім атрадам Я.Ваньковіча зрабіў рэйд на Піншчыну і паўн. Валынь; у ліпеня 1863 г. выехаў у Варшаву (з кастрычніка — кіраўнік Нацыянальнага ўрада ў Варшаве). Пасьля казьні Траўгута ў жн. 1864 г. маёнтак канфіскаваны.
У 1890 г. маёнтак, 694 1/2 дзесяцін зямлі, знаходзіўся ва ўладаньні Л.Навамейскага; у вёсцы было 420 3/4 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска налічвала 36 двароў, 283 жыхары, мелася хлебазапасная крама, у маёнтку — 36 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 412 жыхароў, у маёнтку — 41 жыхар.
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ўскладзе Полынчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; фальварак (1 дом) і вёска (36 дамоў, 200 жыхароў).
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. Вострава — хутары, 52 двары, 338 жыхароў; былы фальварак налічваў 5 двароў, 40 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. 235 жыхароў. У 1999 г. вёска, 57 гаспадарак, 125 жыхароў, у складзе калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ «Стрыгава»; цэнтар — в. Стрыгава).
ВЫГОДА — вёска ў Аніскавіцкім с/с, на Дняпроўска-Бугскім канале. За 32 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 76 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Лунінец і далей на пароме. 12 гаспадарак, 24 жыхары (2005).
У 1890 г. Выгода — пасёлак у складзе в. Вуглы Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні Разам з 7 іншымі пасёлкамі ў вёсцы Выгода налічвала 1130 дзесяцін зямлі. Побач знаходзьліся аднайменны маёнтак, уладаньне П.Штэра; пасёлкі Камень-Каралеўскі, Франопаль і Выгода — 140 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі).
У 1897 г. Вуглы (Выгода) — вёска, 20 двароў, 133 жыхары, піцейны дом.
У 1905 г. вёска Выгода (145 жыхароў) і казённы плот Выгода (15 жыхароў).
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 12 двароў 56 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска налічвала 133 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. 15 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Крупскай (старшыня А.Дубіна).
Паводле перапісу 1970 г. 84 жыхары. У 1999 г. ў вёсцы 15 гаспадарак, 33 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху ў Берасьцейскай вобласьці ў Вялікую Айчынную вайну М. П. Леановіча (быў камісарам партыз. брыгады імя Чапаева).
ВЯЛІКІ РУДЗЕЦ — вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд. беразе Дняпроўска-Бугскага канала. За 29 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 73 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Лунінец і далей на пароме. 26 гаспадарак, 54 жыхары (2005).
У 1563 г. Вялікая Рудца — урочышча-востраў с. Вуглы Вуглоўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні Ў
1890 г. вёска, 968 1/2 дзесяцін зямлі (разам з пас. Жукі), і пасёлак, 92 дзесяцін зямлі; у Гарадзецкай воласьці Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладаньні: А.Штэра, 2100 1/4 дзесяцін зямлі (разам з калоніяй Дзюрдзюўка), і Б.Сьнежкі-Блоцкага, 674 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёскі: Рудзец 1 — 33 двары, 214 жыхароў, хлебазапасная крама; Рудзец 2 — 44 двары, 257 жыхароў; выселак Рудзец (Вугал) — 5 жыхароў. У 2 маёнтках адпаведна 13 і 42 жыхары.
У 1905 г. вёска налічвала 520 жыхароў, маёнткі — 6 і 20 жыхароў. У 1911 г. вёска Рудзец, 504 жыхары; 2 маёнткі Рудзец — уладаньне Андронаўскіх (53 жыхары) і ўладаньне Б.Сьнежкі-Блоцкага (8 жыхароў).
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Вялікі Рудзец — вёска (33 двары, 136 жыхароў) і фальварак (2 двары, 18 жыхароў).
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска налічвала 284 жыхары.
У Вял Айч. вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. арганізаваны калгас імя Шчорса (старшыня Кулік).
Паводле перапісу 1959 г. Вялікі Рудзец налічваў 217 жыхароў.
У 1970 г. — 143 жыхары.
У 1999 г. вёска, 29 гаспадарак, 67 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Працуе крама.
ВЯЛІКІЯ ЛЕПЯСЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, на ўсх. беразе р. Лепясоўка. За 2 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 48 км ад Берасьця. На шашы Кобрынь-Баранавічы. 511 гаспадарак, 1420 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў складзе Кобрынскай эканоміі, у Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. Лепясы — маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве Тут быў пабудаваны манастыр з царквою Крыжа Гасподняга, які ў 1638 г. атрымаў 1 валоку 9 маргоў зямлі і дазвол на рыбную лоўлю ад В. Ю. Прышыхоцкага і яго жонкі Р. А. Пякарскай.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Лепясы — вёска ў Стрыгаўскай воласьці Кобрынскага павету, 314 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся маёнткі Лепясы і Дубава, уладаньне Дз. Грозмана, 256 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска Вялікія Лепясы (2 вярсты ад чыгункі Берасьце-Бранск і р. Мухавец), 35 двароў, 227 жыхароў, меліся хлебазапасная крама, карчма (жылы дом) і крама (8 жыхароў), дзейнічаў цагельны завод (дом для рабочых і аховы, 2 жыхары). Каля вёскі разьмяшчаліся: дом аховы пры плаціне № 4, 8 жыхароў; маёнтак, 8 жыхароў; ваенныя казармы (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы) — 2562 вайскоўцы і інш., 2 палкавыя царквы, палкавыя майстэрні, ваенны сход з буфетам, салдацкая чайная і прадуктовая крама.
У 1905 г. ў вёсцы 284 жыхары.
У 1911 г. вёска Вялікія Лепясы налічвала 379 жыхароў, казармы Лепясы (адносіліся да ваеннага ведамства) — 2578 чал., маёнтак Лепясы, уладаньне Дз. Грозмана — 25 жыхароў, пры плаціне Лепясы (ведамства шляхоў зносін) пражывалі 10 чал.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 33 двары, 184 жыхары; фальварак Лепясы — 2 двары, 11 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, хата-чытальня.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. вёска — цэнтар Лепясоўскага с/с, з 30.10. 1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. ў вёсцы 75 двароў, 409 жыхароў цагельны завод, крама, сельсавет, пачатковая школа, хата-чытальня, дзіцячы сад, крама. На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 13 населеных пунктаў, 276 хутароў (1530 жыхароў), 475 двароў, 2368 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Вялікія Лепясы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1947 г. ў вёсцы дзейнічалі медпункт, цагельны завод (старшыня сельсавету Н. І. Шаўчук).
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 457 жыхароў, у 1970 г. — 882 жыхары.
У 1999 г. 457 гаспадарак, 1246 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтар — в. Імянін).
ВЯЛІЧКАВІЧЫ — вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 32 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 12 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце- Гомель), 76 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Балата. 8 гаспадарак, 12 жыхароў (2005).
У 1890 г. Вялічкавічы — пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні Разам з іншымі пасёлкамі ў вёсцы налічвалася 383 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. — вёска, 12 двароў, 79 жыхароў.
З 1915 г. Вялічкавічы акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 17 двароў, 84 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 74 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. 47 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 9 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
ГІРСК — вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 17 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 9 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 63 км ад Берасьця. 120 гаспадарак, 212 жыхароў (2005).
У 1897 г. Гірск — вёска Блоцкай (Балоцкай) воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 80 двароў, 579 жыхароў меліся кузьня, 2 дробязныя крамы, 719 дзесяцін зямлі (на 1890). Побач зь вёскай праходзіў гандлёвы шлях Гарадзец-Навасёлкі.
У 1905 г. ў вёсцы 484 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 68 дамоў, 468 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 31.3.1959 г. ў Акцябарскім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. налічвалася 798 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў раёне вёскі ў 1942-44 гг. у баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 32 партызаны асобна дзейнічаўшага атрада імя Р. І. Катоўскага. Ахвяры пахаваны за 3 км на ўсход ад вёскі (у 1965 устаноўлены абеліск).
У 1947 г. ў Гірску працавала пачатковая школа.
У 1950 г. 42 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Катоўскага.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 766 жыхароў, у 1970 г. — 562 жыхары.
У 1999 г. было 138 гаспадарак, 253 жыхары, у складзе калгаса «Усход» (цэнтар — в. Балоты). Працуе крама.
ГАЙКОЎКА — вёска ў Хідрынскім с/с, на паўд. беразе р. Гайкоўка (прыток Мухаўца). За 14 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь (на лініі Берасьце-Гомель), 50 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Макраны. 96 гаспадарак, 245 жыхароў (2005).
У 1540 г. зямля каля в. Азяты была перададзена каралеўскаму канюшаму Гайцы.
У 1890 г. Гайкоўка — вёска Верхалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 797 1/4 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне М.Казярадскай, 430 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы (побач праходзіла шаша Кобрынь-Уладава) было 43 двары, 326 жыхароў працавалі хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, піцейная ўстанова; у маёнтку — 7 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 233 жыхары, маёнтак — 4 жыхары.
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. вёска ў складзе Полынчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 27 дамоў, 167 жыхароў, школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска, 72 двары, 480 жыхароў, дзейнічала пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну Гайкоўка акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. 253 жыхары.
У 1999 г. 92 гаспадаркі, 255 жыхароў, у складзе ўчастка № 4 калгаса «Зара» (з 2004 «Узыходзячая зара»; цэнтар — в. Хідры). Разьмешчаны крама, клюб.
ГАРАДЗЕЦ — вёска, цэнтар Гарадзецкага с/с, на канале Мухавец (Каралеўскі канал). За 22 км на ўсход ад г. Кобрынь, 68 км ад Берасьця; чыг. станцыя на лініі Берасьце-Гомель. 568 гаспадарак, 1362 жыхары (2005).
Вядомы з 12 ст., згадваецца ў 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц.
У 1286 г. валынскі кн. Уладзімер Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з г. Кобрынь і сяло Гарадзец. Пазьней Гарадзец — горад у вотчынным уладаньні князёў Кобрынскіх, з пач. XVI ст. ўваходзіў у лік каралеўскіх «сталовых маёнткаў».
У 1563 г. Гарадзец — горад і Двор Кобрынскай эканоміі (з 1532), з 1566 г. ў складзе Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. У горадзе існавалі рынак, 5 вуліц (Кобрынская, Прышыхоцкая, Пінская, Грушаўская, вуліца ўздоўж царквы), Ільінская царква (мела 2 вольныя валокі зямлі), звыш 193 гаспадарак (паводле Ю. А. Якімовіча — 205 двароў; сярод гаспадароў 2 кушняры, каваль), прадмесьце, агароды. У Двары Гарадзецкім меліся агароды, 2 млыны, ахова. Воласьць Гарадзецкага двара складалася з 2 войтаўстваў (даход ад воласьці — 275 коп 11 грошаў).
У 1589 г. каралева Ганна Ягелонка даравала гораду магдэбурскае права без уласнага кіраваньня: Гарадзец па ўсіх справах падпарадкоўваўся Кобрынскаму магістрату, але меў уласную пячатку бурмістра.
У 1597 г. ў горадзе налічваліся 60 валок зямлі, зь якіх 57 былі «на плаце», 1 — вольная на войта, 2 — на царкву; меліся рынак, царква Ільінская, дом сьвятара, агароды, млыны, 5 піўных і 1 мядовая карчма. На тэрыторыі Двара разьмяшчаліся сьвіран, дом чэлядзі, кухня, пякарня, стайні, гумно, стадола.
Па рэвізіі 1618 г. горад налічваў 222 пляцы, зь якіх зьбіралася даходу 218 коп 13 грошаў.
У 1633 г. дзейнічаў Гарадзецкі касьцёл, для якога адпаведна лісту каралеўскага рэвізора Я.Валовіча былі адмераны 15 «аселых» і 3 пустыя валокі зямлі ў с. Грушава.
У 1742 г. уніяцкая Ільінская царква карысталася 2 вольнымі валокамі зямлі, у 1789 г. пад царквою лічыліся 13 «вольных» пляцоў.
Пасьля 1757 г. Гарадзец — мястэчка, цэнтар Гарадзецкага ключа (уваходзілі вёскі Асмаловічы, Углы (Вуглы), Грушава, Камень Каралеўскі, Худлін і Чалішчавічы). У 1784 г. апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст наведаў мястэчка па дарозе на Гарадзенскі сейм. Адначасова кароль разам са сьвітаю агледзеў пабудаваны Каралеўскі канал (1775-83), праехаў па канале на сьпец. боце 1/4 вярсты да другога шлюза.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гарадзец у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У жніўні 1820 г. жыхары і сяляне мястэчка адмаўляліся выконваць павіннасьці на карысьць свайго ўладальніка. 24.8.1820 г. ў Гарадзец прыбыў Кобрынскі земскі аканом, сюды была накіравана таксама ваенная каманда ў колькасьці 50 чалавек.
У 1860 г. мястэчка налічвала 149 двароў, мелася прыстань, дзе загружалася тавараў штогод на 220 тыс. рублёў, да 1866 г. дзейнічала каталіцкая парафія.
У 1878 г. было 1264 жыхары, паштовая станцыя; у 1876 г. ў Гарадзец перавезена драўляная Вазьнясенская царква з в. Камень-Шляхецкі (захавалася да нашага часу).
У 1865 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 г. — цэнтар Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету, 74 двары, 1331 жыхар, дзейнічалі валасное праўленьне, 2 царквы (у 1888 у Гарадзецкім праваслаўным прыходзе 2576 вернікаў), 2 сынагогі, школа, 4 крамы, 3 заезныя дамы, 2 ветраныя млыны, піцейны дом. Каля мястэчка былі сыраварня, ветраны млын.
У 1890 г. ў мястэчку 822 дзесяцін зямлі, царк. прытч займаў 120 1/4 дзесяцін зямлі. Маёнтак Гарадзец, уладаньне П.Штэра, налічваў 5800 дзесяцін зямлі (разам з 4 фальваркамі).
У 1897 г. — мястэчка, каля гандл. шляху Кобрынь-Пінск, Палескай чыгункі, Дняпроўска-Бугскага канала; 279 двароў 275 жылых дамоў 1691 жыхар, меліся 2 царквы, 2 яўр. малітоўныя дамы, сынагога, народнае вучылішча (у 1889/90 навучальным годзе вучыліся 82 хлопчыкі, 20 дзяўчынак; у 1892-93 — 89 хлопчыкаў, 17 дзяўчынак; у 1905-06 — 185 хлопчыкаў, 15 дзяўчынак), валасное праўленьне, мяшчанская ўправа, пошта, хлебазапасная крама, 14 крам, 4 ветраныя млыны, 4 кузьні, цагельны завод, 3 піцейныя дамы. У дзень Сьвятой Тройцы праводзіліся ярмаркі. Побач зь мястэчкам знаходзіліся аднайменныя: маёнтак (пры чыгунцы), 7 двароў 51 жыхар; пасёлак (каля чыг. станцыі), 6 жыхароў; дом і млын, 3 жыхары — уладаньні П.Штэра. Пры Дняроўска-Бугскім канале існавала плаціна № 1 з ахоўным домам участка № 2 Берасьцейска-Літоўскага аддзяленьня Ковенскай акр., налічвалася 8 жыхароў.
У 1905 г. ў мястэчку было 2949 жыхароў, у маёнтку — 22, у казённай плаціне — 7 жыхароў.
З 1915 г. Гарадзец акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. Гарадзец — цэнтар гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы. Мястэчка і фальварак налічвалі 99 двароў 688 жыхароў; чыг. станцыя — 10 двароў 65 жыхароў.
У 1931 г. гміна Гарадзецкая налічвала 418 км2, 58 населеных пунктаў, 9500 жыхароў.
У 1932 г. былі пабудаваны Дом народны (мелася зала са сцэнай), пажарнае дэпо; з 1928 г. дзейнічала бібліятэка (знаходзілася ў плябаніі), 611 кніг на польскай мове, 82 чытачы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар сельсавету таго ж раёну і вобласьці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. мястэчка, 305 двароў, 1153 жыхары, дзейнічалі 2 паравыя млыны, рус. няпоўная сярэдняя школа, фэльчарскі пункт, хата-чытальня, каапэратыўная крама. У Гарадзецкі с/с уваходзілі 34 населеныя пункты (578 двароў 2410 жыхароў).
У Вялiкую Айчынную вайну Гарадзец акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Пры вызваленьні вёскі і раёну ў баях з ворагам загінулі 20 воінаў 12-й гв. стралк. дывізіі 61-й арміі.
У 1958 г. на магіле воінаў у скверы ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 78 землякоў якія загінулі ў барацьбе зь нямецкімі акупантамі ў 1941-45 гг.
Паводле перапісу 1970 г. 1356 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 574 гаспадаркі, 1461 жыхар, цэнтар калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»). Разьмешчаны будынкі выканкома сельсавету і адміністрацыі гаспадаркі (у 1977 каля будынка ўстаноўлены бюст Ф. Э. Дзяржынскага), клюб, бальніца, кафэ, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбуляторыя, аптэка, бібліятэка, крама. Помнік архітэктуры — Сьвята-Ушэсьцеўская царква (XVIII ст.).
ГАРЫЗДРЫЧЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 60 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Камянец- Кобрынь і Берасьце-Баранавічы. 19 гаспадарак, 36 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне Гарэздрычы ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. Гарыздрычы — сяло Астрамецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 10 гаспадарак.
У 1598 г. згодна з прывілеем вял. кн. ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта III Вазы с. Гарыздрычы атрымаў у пажыцьцёвае ўладаньне зямянін Берасьцейскага ваяводзтва Беняш Бухавецкі. 25.5.1589 г. жыхары сяла адмовіліся выконваць баршчыну і іншыя павіннасьці на карысьць новага гаспадара. Бухавецкі падаў скаргу на сялян вознаму Берасьцейскага пав. Я. Б. Лепясоўскаму.
Паводле інвэнтара 1697 г. сяло ў Лягатаўскім войтаўстве Кобрынскага староства.
У 1710 г. сяло (15 валок зямлі) ва ўладаньні С.Русецкага, пазьней яго жонкі Ганны Трызьнянкі; у 1760-91 гг. уладаньне Ляскоўскіх.
У 1786 г. фальварак, 12 валок зямлі. Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
З 1890 г. вёска ў Падалескай воласьці, 320 1/2 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак — уладаньне П.Шыраева (разам з хутарам Багданаўка 646 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. ў вёсцы было 37 двароў, 249 жыхароў, працавалі хлебазапасная крама, кузьня; у маёнтку — 21 жыхар, мыза. У 1905 г. вёска налічвала 355 жыхароў, маёнтак — 27 жыхароў.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 34 двары, 172 жыхары; фальварак — 2 двары, 10 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. Гарыздрычы: хутары — 35 двароў, 225 жыхароў; былы маёнтак — 3 двары, 12 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. арганізаваны калгас «12 Сакавіка» (старшыня М.Дубовік).
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 165 жыхароў, у 1970 г. — 138 жыхароў.
У 1999 г. былі 22 гаспадаркі, 45 жыхароў, у складзе калгаса «Зьвязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»; цэнтар — в. Мінянка).
ГЛІНЯНКІ (мясц. назва Глынянкы) — вёска ў Тэвельскім с/с, за 15 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 3 км ад чыгуначнай станцыі Стаўпы (на лініі Берасьце-Баранавічы), 55 км ад Берасьця. Аўтадарогамі зьвязана з Жабінкай, Кобрыньам, Камянцом. 98 гаспадарак, 309 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне Глінянкі ў Троцкім, затым Берасьцейскім ваяводзтвах ВКЛ.
У 1563 г. Глінянка (Глінянкі) — сяло Глінянскага войтаўства (войт Волас Хілімановіч) Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 27 валок зямлі, 26 гаспадарак (сярод гаспадароў лаўнік, каваль).
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ўваходзіла ў склад Мураўёўскай воласьці, налічвала 156 3/4 дзесяцін зямлі, зь іх 4 1/2 дзес. належалі С.Хведчуку. Побач знаходзіўся маёнтак Глінянкі, уладаньне С.Цяльшэўскага, 653 дзесяцін зямлі (разам з хутарам Песьцянькі і ўрочышчам Красналескі).
У 1897 г. ў вёсцы 19 двароў, 150 жыхароў, мелася хлебазапасная крама; у маёнтку — 6 двароў 65 жыхароў.
У 1905 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі вёска (167 жыхароў), хутар (11 жыхароў) і 2 маёнткі (16 і 48 жыхароў).
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясаўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва; вёска (10 двароў 62 жыхары) і фальварак (3 двары, 26 жыхароў).
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 52 двары, 224 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 27 землякоў. У 1965 г. на ўшанаваньне іх памяці ў цэнтры вёскі ўстаноўлены помнік.
Паводле перапісу 1959 г. ў Глінянках 215 жыхароў, у 1970 г. — 161 жыхар.
У 1999 г. ў вёсцы 98 гаспадарак, 323 жыхары, цэнтар калгаса «Глінянскі». Разьмешчаны будынак адміністрацыі калгаса, клюб, бібліятэка, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад.
ГРУШАВА (мясц. назва Грушово) — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 28 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 6 км ад чыгуначнай станцыі Гарадец (на лініі Берасьце-Гомель), 72 км ад Берасьця. Каля шашы Кобрынь-Лунінец. 263 гаспадаркі, 514 жыхароў (2005).
Вядома з XV ст. як сяло Кобрынскага княства ВКЛ.
У 1404 г. ліст вял. кн. ВКЛ Вітаўта ўпамінае Грушава сярод іншых населеных пунктаў, якія ён аддаў кн. Раману Фёдаравічу (родапачынальнік князёў Кобрынскіх). Жонка кн. Сямёна Раманавіча княгіня Ўльяна завяшчала пасьля сьмерці дварышча Чаравачыцы і с. Грушава дачцэ Ганьне (жонка Фёдара Бельскага). 22.8.1495 г. вялікі князь літ. Аляксандр выдаў Ганьне Фёдаравай пацьвярджэньне на гэтыя землі.
З 1519 г. пасьля сьмерці Ганны сяло знаходзілася ва ўладаньні яе другога мужа маршалка ВКЛ Вацлава Касьцевіча, з 1532 г. ў Кобрынскай эканоміі, уладаньне каралевы Боны. У 1-й пал. XVI ст. паміж вёскамі Кобрынскай эканоміі Іласк, Бярозна і Грушава знаходзілася «добра» зямян Грушаўскіх — Еські Аляхновіча з братамі. Адпаведна вайск. перапісу 1528 г. пан Алехна з Грушава выстаўляў 2 коней.
У 1563 г. сяло Грушава ў Грушаўскім войтаўстве воласьці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 24 валокі зямлі (зямля дрэннай якасьці), 23 гаспадаркі, 1 валока вольная — на войта І. Ільяшэвіча; сярод гаспадароў Грушава былі 2 лаўнікі. Меліся царква зь сядзібай сьвятара С.Грыцковіча (на царкву 3 валокі зямлі) і млын (млынар А.Ансаповіч). Пад 1646 г. пазначаны маёнтак Грушавы.
У 1668 г. вёска той жа эканоміі, Д.Валовіч атрымаў тут 6 валок зямлі.
У 1677 г. двор Грушава Кобрынскай эканоміі купіў Самуіл Лукоўскі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1795 г. Грушава падаравана імпэратрыцай Кацярынай II фельдмаршалу А. В. Сувораву.
У 1812 г. маёмасьць купіў Антоній Радзевіч, харунжы Кобрынскі.
У 1862 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 г. Грушава — сяло Іласкай воласьці, 78 двароў, 917 жыхароў, царква, піцейны дом, Іласкае валасное праўленьне.
У 1890 г. сяло налічвала 1344 3/4 дзесяцін зямлі, царк. прычт займаў 185 дзесяцін зямлі (у 1888 у праваслаўным прыходзе 3206 вернікаў). Побач знаходзіўся маёнтак Грушава, уладаньне Генрыха Радзевіча, 1741 дзесяцін зямлі (разам зь ляснымі дачамі Студзенка, Белалесьсе).
З 1881 г. маёнткам валодала і пэўны час жыла ў ім вядомая польская пісьменьніца Марыя Радзевіч (дачка Г.Радзевіча).
У 1897 г. Грушава: сяло — 175 двароў, 1040 жыхароў, меліся хлебазапасная крама, царква (царк. прычт — 4 двары, 9 жыхароў); маёнтак — 7 двароў, 76 жыхароў, вінакурны завод, кузьня, 2 вінныя падвалы.
У 1905 г. сяло, 1065 жыхароў, працавала народнае вучылішча (у 1905/06 навучальным годзе — 100 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі). Маёнтак Грушава налічваў 47 жыхароў.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 101 двор, 431 жыхар; фальварак — 5 двароў, 39 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. ў Худлінскім с/с, з 16.7.1954 г. вёска — цэнтар сельсавету таго ж раёну і вобласьці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 877 жыхароў, працавала новаарганізаваная МТС (5 трактароў, 2 аўтамашыны), у былым маёнтку — 11 коней, 23 каровы і г. д.
У Вялiкую Айчынную вайну Грушава акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Пры вызваленьні вёскі загінулі 2 сав. воіны. У 1967 г. на іх магіле ў цэнтры вёскі ўстаноўлены абеліск, які таксама ўшаноўвае памяць 37 землякоў якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны.
У 1948 г. вёска радыёфікавана; 12 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Леніна (старшыня С.Жаглей).
Паводле перапісу 1959 г. Грушава налічвала 646 жыхароў, у 1970 г. — 930 жыхароў.
У 1971 г. 289 гаспадарак, 945 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 224 гаспадаркі, 599 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Разьмешчаны базавая школа, дзіцячы сад, клюб, бібліятэка, 3 крамаы, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, рамонтна-экскаватарныя майстэрні.
ГУЦКІ — вёска ў Батчынскім с/с, за 9 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 50 км ад Берасьця. Аўтадарогамі зьвязана з Жабінкай, Кобрыньам, Камянцом. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005).
Упершыню згадваюцца ў 1737 г.
У 1890 г. Гуцкі — вёска Стрыгаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 156 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне А.Біча, 92 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы 17 двароў, 166 жыхароў, мелася хлебазапасная крама; у маёнтку — 1 двор, 12 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 197 жыхароў, маёнтак — 27 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска і фальварак разам — 25 двароў, 151 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с таго ж раёну і вобласьці. У
1940 г. Гуцкі — хутары, 45 двароў, 170 жыхароў. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Малянкова (32 гаспадаркі). Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 138 жыхароў, у 1970 г. — 66 жыхароў.
У 1999 г. 3 гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі» (цэнтар — в. Андронава).
У 2004 г. Гуцкі далучаны да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка».
ДЗІВІН (мясц. назвы Дывьін, Дывын) — сяло, цэнтар Дзівінскага с/с, каля воз. Любань. За 33 км на паўднёвы-ўсход ад горада і 35 км ад чыгуначнай станцыі Кобрынь, 78 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Берасьце, Драгічын. 1460 гаспадарак, 3532 жыхары (2005).
Першае ўпамінаньне пра Дзівін у 1466 г.
У 1546 г. мястэчка, цэнтар Дзівінскай воласьці Берасьцейскага павету ВКЛ.
У 1566 г. цэнтар Дзівінскага войтаўства і Палескай воласьці; згодна з рэестрам у мястэчку 184 двары, рынак (квадратны ў пляне), 5 вуліц: Павіцкая (на в. Павіцьце), Кобрынская, Берасьцейская, Ратманская, Крывая; Пятніцкая царква (на вуліцы Кобрынскай).
У 1629 г. кароль Жыгімонт III пацьвердзіў дзівінцам права на штотыднёвы кірмаш па чацьвяргах.
З 1642 г. Дзівін меў магдэбурскае права, аднак войта з шляхты прызначаў кароль.
У 1668 г. Дзівін — горад у складзе Палескага ключа Берасьцейскай эканоміі, 53 валокі зямлі, 2 царквы, 2 млыны, агароды, карчма.
У 1682 г. тут існавалі 2 царквы (мелі 2 вольныя валокі зямлі), ратуша (2 валокі), касьцёл (4 валокі), 2 млыны, карчма.
У 1789 г. горад і Двор у Дзівінскім ключы Берасьцейскай эканоміі. У горадзе рынкавая плошча, 4 вуліцы, 194 гаспадаркі (з іх 173 хрысьціянскія), 872 жыхары; у Двары жылы дом, бровар, студня і іншыя гасп. пабудовы.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні 3 сак. 1797 г. мяст. Дзівін, 988 жыхароў падаравана нашчадкам ген.-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1819 г. сяляне і жыхары мястэчка (звыш 200 двароў, 1000 жыхароў) адмовіліся выконваць павіннасьці на карысьць свайго ўладальніка да канчатковага разгляду справы аб іх вольнасьці. 20.8.1819 г. ў Дзівін прыбыло 300 узброеных салдат. Жыхарьі мястэчка вызвалілі арыштаваных. Улады былі вымушаны дазволіць местачкоўцам выбраць 10 чал. для перамоў. Асэсар Гарадзенскага губ. кіраваньня і Кобрынскі земскі аканом у прысутнасьці салдат зачыталі сялянам Указ губ. кіраваньня, у якім яны прасілі ваеннай дапамогі ў губэрнатара і адзначалі, што духавенства падтрымлівае сял. пратэст.
У 1862 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 г. мястэчка — цэнтар Дзівінскай воласьці, 159 двароў, 1644 жыхары, 5516 1/4 дзесяцін зямлі (на 1890), валасное праўленьне, 3 праваслаўныя царквы (511 3/4 дзесяцін зямлі ў 1890), сынагога, школа, 5 крам, заезны двор, 2 піцейныя дамы, 3 ярмаркі. Каля мястэчка знаходзіўся маёнтак Дзівін, уладаньне А.Ягміна (з 1846 належаў памешчыку Мініну), ветраны млын, 8135 1/2 дзесяцін зямлі (разам з іншымі маёнткамі і фальваркамі Ягміна). Юрыдыка Дзівінская займала 428 3/4 дзесяцін зямлі (у 1846 маёнтак, 33 вярсты ад Кобрыньа), 619 3/4 дзесяцін зямлі (1806), 76 рэвізскіх душ.
У 1888 г. ў мястэчку 2516 жыхароў, у праваслаўным прыходзе — 3663 вернікі.
У 1897 г. мястэчка, 873 двары, 3796 жыхароў, 3 царквы, сынагога, яўр. малітоўны дом, народнае вучылішча (у 1889/90 навучальным годзе займаліся 74 хлопчыкі, 9 дзяўчынак; у 1892-93 — 71 хлопчык, 9 дзяўчынак), лячэбніца, валасное праўленьне, паштовае аддз., 2 хлебазапасныя крамаы, 15 крам, маслабойня, 14 млыноў, піцейны дом; 6 аднадзённых ярмарак на год. У маёнтку было 60 жыхароў.
У 1905 г. Дзівін налічваў 3967 жыхароў, у народным вучылішчы вучыліся 100 хлопчыкаў, 4 дзяўчынкі; у маёнтку — 58 жыхароў.
У 1911 г. ў мястэчку 4347 жыхароў, у аднайменным маёнтку — 42 жыхары (уладаньне У.Чарнова).
З 1915 г. мястэчка і маёнтак акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з 1919 г. — польскімі войскамі.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтар гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; мястэчка — 373 дамы, 2299 жыхароў; фальварак, хутары і калонія — 71 двор, 403 жыхары.
У 1931 г. Дзівінская гміна налічвала 8326 жыхароў, 84 населеныя пункты, займала пл. 280 км2; у мястэчку працавалі яўр. бібліятэка, тэатральны і харавы гурткі. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. — цэнтар раёну і сельсавету Берасьцейскай вобласьці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. мястэчка налічвала 1009 двароў, 4187 жыхароў, асада вайсковая Дзівін — 13 двароў, 64 жыхары; працавалі паштовае аддз., 7-гадовая школа (400 вучняў), аптэка, бальніца з амбуляторыяй, ветпункт, нар. дом, 20 прыватных крам, хлебны і кніжны крамаы, 2 маторныя млыны, 3 хлебапякарні, бойня, рэстаран, селыіо, шавецкая і кавальская арцелі, завод прахаладжальных напіткаў, маслазавод. За 2 км ад мястэчка на ўчастку былых асаднікаў у сак. 1940 г. арганізавана МТС (дырэктар Аўсеенка). Дзівінскі р-н налічваў 138 населеных пунктаў, 11 сельсаветуў, 26117 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну 24.6.1941 г. Дзівін акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія зьнішчылі ў раёне і вёсцы 2819 жыхароў. Вызвалены 21.7.1944 г. часьцямі 61-й арміі 1-га Беларускі фронту. У цэнтры вёскі пахаваны 74 сав. воіны і 2 партызаны, якія загінулі ў баях пры вызваленьні вёскі (у 1949 устаноўлены абеліск). 1450 вяскоўцаў расстраляны нямецкімі акупантамі ў 1942 г., пахаваны на тэрыторыі завода мэталічных вырабаў (у 1951 пастаўлены абеліск).
У 1945 г. адноўлена МТС (не было трактароў), пачала друкавацца райгазэта «Ленінскі прызыў» (адказны рэдактар А.Мельнікаў), у 1947 г. будавалася няпоўная сярэдняя школа, працавалі раённы клюб, бібліятэка, новы крама. На тэрыторыі раёну дзейнічалі 11 хат-чытальняў.
У 1949 г. ў вёсцы створаны калгас «Зара», у 1950 г. адчынены ясьлі, пачалося ўзьвядзеньне новага будынка райбальніцы.
Паводле перапісу 1959 г. Дзівін — сяло, 3489 жыхароў, у 1970 г. — вёска, цэнтар калгаса «Новае жыцьцё», 4677 жыхароў.
У 1999 г. 1553 гаспадаркі, 4293 жыхары. Разьмешчаны будынкі выканкома сельсавету і адміністрацыі калгаса, Дом культуры, клюб, 3 б-кі, школа-інтэрнат, муз., спарт. і сярэдняя школы, 2 дзіцячыя сады, камбінат быт. абелугоўваньня, кафэ, 11 крамааў, бальніца, аптэка, ветлячэбніца, аддзяленьне сувязі. Працуюць маслазавод, пякарня, філіял Кобрынскай мэблевай ф-кі, аддз. «Сельгастэхнікі», 2 лясьніцтвы. Помнікі архітэктуры — цэрквы Прачысьценская (пач. XX ст.) і Параскева-Пятніцкая (1740).
ДЗЕВЯТКІ (мясц. назва Дыв’яткі) — вёска ў Тэвельскім с/с, за 19 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 70 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь-Камянец. 80 гаспадарак, 214 жыхароў (2005).
Згадваюцца ў 1563 г. як сяло Дашкавічы.
У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1890 г. Дзевяткі — вёска Мураўёўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 459 1/4 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, уладаньне І. Багуслаўскай, 1882 1/2 дзесяцін зямлі (разам з хутарам Ківацічы, фальваркамі Сьвічы і Заверша).
У 1897 г. ў вёсцы 53 двары, 351 жыхар, працавалі хлебазапасная крама, кузьня, у 1905 г. — 396 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, 25 дамоў, 109 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 64 двары, 306 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. На франтах вайны і ў партыз. барацьбе загінулі 37 землякоў. На ўшанаваньне іх памяці ў 1965 г. на паўн. ускраіне вёскі ўстаноўлены абеліск.
У 1949 г. 42 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Куйбышава.
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 262 жыхары, у 1970 г. — 232 жыхары.
У 1971 г. 77 гаспадарак, 238 жыхароў.
У 1999 г. было 89 гаспадарак, 246 жыхароў цэнтар калгаса «1 Мая». Разьмешчаны адміністрацыйны будынак гаспадаркі, крама, бібліятэка.
ДЗЕВЯТКІ (мясц. назва Дыв’яткі) -вёска ў Залескім с/с, за 6 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 50 км ад Берасьця. На скрыжаваньні аўтадарог Кобрынь-Лунінец і Берасьце-Менск. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2005).
У 1563 г. ўпамінаецца Лазар Дзевяціч у с. Залесьсе.
У 1890 г. Дзевяткі — вёска Залескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 308 1/2 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне О.Верашчагі, 242 3/4 дзесяцін зямлі. Аколіцы Дзевяткі, Карылаўшчына і іншыя налічвалі 358 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска, 40 двароў, 350 жыхароў, меліся хлебазапасная крама, ветраны млын (жылы дом Д.Паўлючыка, 1 жыхар); у маёнтку — 18 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 358 жыхароў, маёнтак — 7 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 9 дамоў, 46 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Закросьніцкім с/с, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах. У 1940 г. Дзевяткі — хутары, 75 двароў, 260 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 26 вясковых гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Дружба».
Паводле перапісу 1959 г. 208 жыхароў, у 1970 г. — 155 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 4 гаспадаркі, 5 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтар — в. Залесьсе).
ДЗЯМІДАЎШЧЫНА — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 32 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Лунінец), 76 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь-Антопаль. 76 гаспадарак, 139 жыхароў (2005).
У 1563 г. Дзямідаўшчына — урочышча на грунце г. Гарадзец, у Кобрынскай эканоміі ВКЛ.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Іласкай воласьці, 513 1/2 дзесяцін зямлі, 478 жыхароў (1885). Побач знаходзілася аднайменная пусташ, уладаньне Ганны Сельван, 16 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска налічвала 81 двор, 475 жыхароў, мелася хлебазапасная крама; у 1905 г. — 545 жыхароў, у 1911 г. — 529 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; 61 двор, 328 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар сельсавету таго ж раёну, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 124 двары, 559 жыхароў, працавалі цагельны завод, аддзяленьне сувязі, пачатковая школа (86 вучняў), сельсавет (тэлефанізаваны). Каля вёскі разьмяшчаліся залежы торфу (85 га) і гліны. На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 8 вёсак, 322 хутары, 419 двароў, 2467 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Дзямідаўшчына акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Пры вызваленьні вёскі загінулі 3 сав. воіны. У 1966 г. на магіле ўстаноўлены абеліск, які таксама ўшаноўвае памяць землякоў, загінуўшых у баях зь нямецкімі акупантамі.
У 1946 г. працавала хата-чытальня.
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 350 жыхароў, у 1970 г. — 339 жыхароў.
У 1999 г. было 83 гаспадаркі, 173 жыхары, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Ёсьць базавая школа, аддзяленьне сувязі, крама, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт.
ДОБРАЕ — вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 39 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 19 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 83 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхава-Балоты. За 3 км на паўднёвы-захад ад вёскі ўрочышча Воўчыя Ямы. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2005).
У 1563 г. Добрае — урочышча-востраў с. Чалішчавічы ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ.
Пад 1577 г. маёнтак Добрынскі пазначаны ў вопісе дакумэнтаў Віленскага цэнтральнага архіва.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Добрэ — пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай воласьці, 78 жыхароў (1885). Разам з іншымі пасёлкамі вёска налічвала 383 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска, 15 двароў, 88 жыхароў у 1905 г. — 89 жыхароў, у 1911 г. — 129 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 17 двароў, 87 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне. У 1940 г. вёска налічвала 84 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 76 жыхароў, у 1970 г. — 32 жыхары.
У 1999 г. вёска, 1 гаспадарка, 2 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
ДУБІНЫ — вёска ў Аніскавіцкім с/с, каля Арэхаўскага канала. За 33 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 14 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль (на лініі Берасьце-Баранавічы), 79 км ад Берасьця. Аўтадарогай Арэхаўскі-Балоты зьвязана з Кобрыньам. 47 гаспадарак, 121 жыхар (2005).
Упершыню згадваецца ў 1546 г. як урочышча Дубавое ў складзе Чалішчавіч і Вуглоў.
У 1890 г. Дубіны — пасёлак у складзе в. Вуглы Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 1130 дзесяцін зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі в. Вуглы), 57 жыхароў (1885).
У 1897 г. вёска Вуглы (Дубіны), 8 двароў, 76 жыхароў. У 1905 г. было 160 жыхароў, у 1911 г. — 203 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 9 двароў, 40 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 32 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну Дубіны акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас «Маладая гвардыя». У 1965 г. на ўшанаваньне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у цэнтры вёскі ўстаноўлены абеліск.
Паводле перапісу 1959 г. налічвалася 148 жыхароў, у 1970 г. — 180 жыхароў.
У 1999 г. ў в. Дубіны 51 гаспадарка, 126 жыхароў, цэнтар калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»). Дзейнічаюць крама, фэльчарска-акушэрскі пункт.
ДУБОВАЕ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 8 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 54 км ад Берасьця. Каля шашы Кобрынь-Высокае. 21 гаспадарка, 26 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. Дубовае — сяло Лягатаўскага войтаўства Кобрынскага староства, 10 валок зямлі, 10 гаспадарак, уладаньне памешчыка Чапавіцкага.
У 1597 г. сяло, 10 валок зямлі, карчма (на арэндзе) і засьценак (4 маргі зямлі).
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласьці, 129 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак (17 1/2 дзесяцін зямлі) і маёнтак — уладаньне Дамецкага, Мількоўскага і інш. (184 1/2 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. вёска налічвала 25 двароў, 194 жыхары, мелася хлебазапасная крама; маёнтак — 8 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 249 жыхароў, у маёнтку — 13 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 28 двароў, 147 жыхароў, фальварак — 3 двары, 19 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 40 двароў, 170 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. было 144 жыхары, у 1970 г. — 190 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 22 гаспадаркі, 30 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтар — в. Імянін).
ЖУКІ — вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 31 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 11 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 75 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарозе Арэхава-Балоты. 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2005).
Упершыню згадваюцца ў 1563 г. як Жукавая Навінка ў складзе с. Чалішчавічы.
У 1885 г. Жукі — вёска ў Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 162 жыхары.
У 1897 г. 21 двор, 137 жыхароў. Побач знаходзіліся 2 выселкі: Жукі (Разлом, Вялікі Лес), 2 двары, 15 жыхароў; Жукі (Прожар), 1 двор, 7 жыхароў.
У 1911 г. ў вёсцы 292 жыхары. Ва ўрочышчы Разлом-Вялікі Лес знаходзіўся хутар, уладаньне Івана і Апанаса Кулікоў, 18 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 26 двароў, 139 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне. У 1940 г. ў вёсцы 158 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Краіны Саветаў (старшыня В. Я. Дывінец).
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 163 жыхары, у 1970 г. — 82 жыхары.
У 1999 г. 12 гаспадарак, 18 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
ЖУХАЎЦЫ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 13 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. На шашы Кобрынь-Лунінец. 97 гаспадарак, 246 жыхароў (2005).
У 1844 г. Жухаўцы — вёска аднайменнага маёнтка ў Кобрынскім павеце, уладаньне Адама і Калікста Астрамецкіх, 4 двары, 24 рэвізскія душы. Маёнтак складаўся зь вёскі і фальварка Жухаўцы, в. Падбер’е, налічваў звыш 233 дзесяцін зямлі.
У 1890 г. вёска ў Падалескай воласьці таго ж павету Гарадзенскай губэрні, 166 дзесяцін зямлі (разам зь вёскамі Падбер’е, Куксы). Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне К.Астрамецкага, 137 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі аднайменныя: вёска — 19 двароў, 132 жыхары, быў хлебазапасная крама; 3 жылыя дамы — 18 жыхароў; дом аховы № 15 на 7-й вярсьце ст. Запруды-Кобрынь — 6 жыхароў; 4 прыватнаўласьніцкія сядзібы — 32 жыхары.
У 1905 г. вёска (136 жыхароў) і маёнтак (17 жыхароў). У 1911 г. вёска — 163 жыхары, 2 аднайменныя маёнткі (уладаньні Астрамецкага і Дамброўскай) — 12 жыхароў, шашэйная будка — 5 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; фальварак — 1 двор, 7 жыхароў; вёска і асада — 23 двары, 127 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. вёска — цэнтар сельсавету таго ж раёну і вобласьці, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 24 двары, 123 жыхары, будынак выканкома сельсавету, пачатковая школа, хата-чытальня, крама; аднайменныя хутары — 8 двароў, 55 жыхароў; былы маёнтак — 2 двары, 46 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Жухаўцы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 167 жыхароў, у 1970 г. — 194 жыхары.
У 1974 г. каля шашы Масква-Брэст і моста цераз р. Мухавец устаноўлены помнік І. І. Арлову, аднаму з арганізатараў партыз. руху на Кобрыньшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.
У 1999 г. ў Жухаўцах 91 гаспадарка, 279 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтар — в. Астромічы).
ЗАБАВА — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 19 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 64 км ад Берасьця. На шашы Кобрынь-Макраны. 11 гаспадарак, 16 жыхароў (2005).
3 1890 г. Забава была ў валоданьні біскупаў Кракаўскіх.
У 1897 г. Забава — маёнтак (уладаньне А.Юшкевіч) у Верхалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 1001 дзесяцін зямлі (1890), 6 двароў, 51 жыхар.
У 1905 г. пасёлак, 47 жыхароў.
У 1911 г. вёска ў Навасёлкаўскай воласьці таго ж павету, 55 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 3 двары, 22 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім с/с.
У 1940 г. вёска налічвала 16 двароў, 84 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну Забава акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У сак. 1948 г. ў вёсцы пачалося будаўніцтва першага ў Дзівінскім раёне цагельнага завода.
Паводле перапісу 1959 г. 73 жыхары, у 1970 г. — 44 жыхары.
У 1999 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары, у складзе калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»; цэнтар — в. Верхалесьсе).
ЗАБАЛАЦЦЕ — вёскаў Аніскавіцкім с/с, за 31 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 75 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхава-Балоты. 10 гаспадарак, 15 жыхароў (2005).
У 1890 г. Забалацьце — пасёлаку складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 383 1/2 дзесяцін зямлі (разам з 3 іншымі пасёлкамі вёскі).
У 1897 г. вёска Чалішчавічы (Забалацьце), 9 двароў, 63 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 15 двароў, 79 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 77 жыхароў У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 87 жыхароў, у 1970 г. — 74 жыхары.
У 1999 г. 15 гаспадарак, 22 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
ЗАБУЖКІ — вёскаў Хідрынскім с/с, за 5 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 41 км ад Берасьця. На шашы Менск-Берасьце. 39 гаспадарак, 82 жыхары (2005).
У 1890 г. Забужкі — вёска ў Прускаўскай воласьці Кобрынскага павету, 68 дзесяцін зямлі.
У 1905 г. ў вёсцы 93 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 9 двароў, 74 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 24 двары, 95 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Забужкі акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1948 г. арганізаваны калгас імя Будзённага (старшыня М.Амяльчук).
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 129 жыхароў, у 1970 г. — 118 жыхароў.
У 1999 г. ў Забужках 39 гаспадарак, 95 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтар — в. Пескі).
ЗАВЕРША — вёска ў Тэвельскім с/с, за 22 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 5 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 72 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Пружаны-Высокае. 54 гаспадаркі, 93 жыхары (2005).
У 1658 г. Завершы — сяло маёнтка Ківацічы ў Берасьцейскім ваяводзтве ВКЛ.
У 1717 г. фальварак.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска Мураўёўскай воласьці таго ж павету, 321 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменнае ўладаньне О.Сандзецкага, 13 1/2 дзесяцін зямлі, і маёнтак Заверша, уладаньне І. Багуслаўскай, 1882 1/2 дзесяцін зямлі (разам з хутарамі Ківацічы і фальваркамі Сьвішчы і Дзевяткі).
У 1897 г. ў вёсцы 54 двары, 410 жыхароў, меліся хлебазапасная крама, кузьня; у сядзібе Заверша — 8 жыхароў, піцейны дом.
У 1905 г. вёска, 399 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, 41 двор, 201 жыхар.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с.
У 1940 г. вёска налічвала 69 двароў, 558 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У 1950 г. 40 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «12 Сакавіка».
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 334 жыхары, у 1970 г. — 293 жыхары.
У 1999 г. 70 гаспадарак, 134 жыхары, у складзе калгаса «1 Мая» (цэнтар — в. Дзевяткі).
У в. Заверша нарадзіўся акадэмік Акадэміі навук БССР, доктар вэтэрынарных навук, праф., засл. дзеяч навукі БССР М. К. Юскавец.
ЗАВУЖОЎЕ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 18 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 6 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 64 км ад Берасьця. Аўтадарогі адыходзяць на Пружаны, Камянец. 37 гаспадарак, 82 жыхары (2005).
Назва сучаснай вёскі паходзіць ад р. Ужавая, якая ўпамінаецца ў 1563 г. на мяжы зь сялом Залесьсе.
У 1597 г. Завужоўе — сяло ў Залескім войтаўстве Кобрынскага староства, 13 валок зямлі. Пры сяле меўся засьценак, 10 валок зямлі.
У 1742 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы Берасьцейскай эканоміі, 14 валок зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Казішчанскай воласьці таго ж павету, 538 1/2 дзесяцін зямлі (разам зь сядзібай Германы).
У 1897 г. ў вёсцы (каля Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі і Кобрынска-Пружанскага гандл. шляху) 25 двароў, 201 жыхар, меўся вятрак.
У 1911 г. 285 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 14 дамоў, 79 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 35 двароў, 222 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Завужоўе 227 жыхароў у 1970 г. — 176 жыхароў.
У 1999 г. 42 гаспадаркі, 103 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтар — в. Тэўлі).
ЗАКАЛНЕЧЧА — вёскаў Кісялёвіцкім с/с, каля Казацкага канала. За 14 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 59 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Балоты-Кобрынь.
У 1897 г. Закалнечча — фальварак (уладаньне А.Гана) у складзе Блоцкай (Балоцкай) воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 9 жыхароў.
У 1905 г. маёнтак налічваў 10 жыхароў. З 1921 г. калонія ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 20 дамоў 152 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г.ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары Закалнечча налічвалі 65 двароў, 254
жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Закалнечча — вёска, 126 жыхароў, у 1970 г. — хутар, 20 жыхароў у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 «Магдалінскі»; цэнтар — в. Магдалін).
У сучасны пэрыяд вёска не заселена.
ЗАКРОСНІЦА — вёска ў Залескім с/с, за 12 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрынь-Іванава, Менск-Берасьце. 108 гаспадарак, 270 жыхароў (2005).
Упамінаецца ў 1563 г. як сяло Красноўскае.
У 1742 г. Закросьніца — сяло ў складзе Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі.
У 1786 г. 15 валок зямлі; у 1789 г. ў Закросьніцкім ключы той жа эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Залескай воласьці, 549 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак (Закросьніцаці Пятрова), уладаньне А.Цітовіча, 410 дзесяцін зямлі; пасёлак, розныя ўладальнікі, 24 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы 68 двароў 460 жыхароў, мелася хлебазапасная крама; у маёнтку было 13 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 471 жыхара.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 16 двароў, 105 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар сельсавету, з 16.7.1954 г. ў Залескім с/с.
У 1940 г. вёска, 72 двары, 330 жыхароў меліся няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, крама, сельсавет. Закросьніцкі с/с налічваў 15 населеных пунктаў, 2615 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У сак. 1944 г. ў вёсцы ў баі зь нямецкімі акупантамі загінулі партызаны атрада імя Суворава І. В. Марозаў і К.Калагаў, а таксама 2 піянэры. На ўшанаваньне памяці загінуўшых у 1973 г. на доме А. Е. Лакішыка ўстаноўлена мэмарыяльная дошка.
У 1950 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Змагар».
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Закросьніца 312 жыхароў, у 1970 г. — 241 жыхар.
У 1999 г. 112 гаспадарак, 266 жыхароў, на тэрыторыі Берасьцейскай сортавыпрабавальнай станцыі. Тут працуюць 8-гадовая школа, бібліятэка, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб. Адзіночны курган на беразе р. Мухавец.
ЗАЛЕСКІ — вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 29 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 75 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарозе Арэхаўскі-Кісялёўцы. 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2005).
У 1563 г. Залесьсе — урочышча-востраў с. Чалішчавічы Кобрынскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Залескі — пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай воласьці, 383 1/2 дзесяцін зямлі (разам з 3 іншымі пасёлкамі в. Чалішчавічы).
У 1897 г. вёска Чалішчавічы (Заліскі), 11 двароў, 67 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 11 двароў, 54 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 61 жыхара.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў Залесках 63 жыхары, у 1970 г. — 55 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 10 гаспадарак, 21 жыхар, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
У в. Залескі нарадзіўся К. У. Тунчык, мэханік-вадзіцель баявой машыны пяхоты ў Афганістане, які загінуў 12.7.1987 г. ў баі пад г. Кандагар.
ЗАЛЕССЕ — вёска, цэнтар Залескага с/с, каля Дняпроўска-Бугскага канала. За 8 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 54 км ад Берасьця. На шашы Кобрынь-Іванава. 268 гаспадарак, 741 жыхар (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім, а затым Берасьцейскім ваяводзтвах ВКЛ.
У 1563 г. Залесьсе — сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, зь якіх 2 валокі вольныя служкоўскія, 25 гаспадарак. У гэтым жа годзе каралеўскія рэвізоры перадалі значную частку зямель Грушаўскай царкве.
У 1597 г. з 25 валок зямлі сяла 1 валока вольная была дадзена на войта (Даніла Грыдковіч), другая вольная — на шатэрніка (лавец птушак). Лістом караля Генрыха 6 валок сяла былі нададзены пажыцьцёва Войну Лавіцкаму, 17 валок зямлі былі «на плаце». У сяле дзейнічала карчма.
У 1633 г. сяло Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, зь якіх паводле прывілея вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Уладзіслава IV Вазы 6 валок былі нададзены Марціну Лазавіцкаму.
Пад 1644 г. пазначана ў вопісе дакумэнтаў Віленскага цэнтральнага архіва стараж. актавых кніг.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1867 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 г. сяло — цэнтар Залескай воласьці, 28 двароў, 272 жыхары; знаходзіліся валасное праўленьне, праваслаўная царква, школа.
У 1890 г. ў Залесьсі 549 дзесяцін зямлі. Побач разьмяшчаўся аднайменны маёнтак, уладаньне П.Штэрна, 276 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. сяло (пры гандл. шляху Кобрынь-Антопаль), 38 двароў, 311 жыхароў, меліся царква, хлебазапасная крама, валасное праўленьне (пры ім жылы дом з 6 жыхарамі), народнае вучылішча, 3 жыхары. У вучылішчы ў 1892/93 навучальным годзе вучыліся 58 хлопчыкаў, у 1905-06 гг. — 73 хлопчыкі, 12 дзяўчынак.
Маёнтак пры паштовым шляху Пінск-Кобрынь у 1897 г. налічваў 11 жыхароў.
У 1905 г. Залесьсе — сяло, 320 жыхароў; маёнтак, 15 жыхароў; сядзіба, 11 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 33 двары, 237 жыхароў; фальварак — 2 двары, 18 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа.
3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Закросьніцкім с/с, з 16.7.1954 г. — цэнтар сельсавету.
У 1940 г. Залесьсе — хутары, 78 двароў, 382 жыхары; меліся запасы торфу, працаваў торфазавод.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У вызваленчых баях зь нямецкімі акупантамі ў 1944 г. загінулі 6 партызан атрада імя А. В. Суворава. Ахвяры пахаваны каля Дома культуры. У 1969 г. на магіле ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 28 аднавяскоўцаў што загінулі ў гады Вял. Айч. вайны.
У 1948 г. 72 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя А. В. Суворава.
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Залесьсе было 370 жыхароў, у 1970 г. — 397 жыхароў.
У 1999 г. 228 гаспадарак, 620 жыхароў цэнтар калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»). Разьмешчаны будынкі выканкома сельсавету і адміністрацыі калгаса, 2 крамаы, Дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, дзіцячы сад, лазьня, сталовая, сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі.
У 1980 г. ў цэнтры вёскі пастаўлены помнік А. В. Сувораву.
ЗАЛЕССЕ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 18 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 2 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 62 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь-Камянец. 54 гаспадаркі, 105 жыхароў (2005).
У 1563 г. Залесьсе — сяло Залескага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 50 валок зямлі, зь якіх 3 вольныя былі нададзены на служкоўства (падлазьнікі), 1 вольная — на войта (Андрэй Бобр, меў 3 валокі зямлі), чыншавых («на плаце») 46 валок. Усяго 48 гаспадарак (сярод гаспадароў каваль, лаўнік).
У 1597 г. сяло, 50 валок зямлі, зь якіх 2 вольныя (на войта і асочніка). Нашчадкі А.Бабра валодалі 3 валокамі зямлі. Пры сяле дзейнічала карчма.
У 1786 г. сяло той жа эканоміі; у 1790 г. фальварак, на які апошні вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў прывілей I. і С. Малішэўскім.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласьці, 466 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, уладаньне Б.Карыбут-Дашкевіча, 712 дзесяцін зямлі (разам з маёнткам Рынкі і ўрочышчам Асавіца). Пры в. Залесьсе мелася асобнае ўладаньне М.Каліша, 44 1/4 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы 37 двароў, 319 жыхароў, працаваў хлебазапасная крама; у 1905 г. вёска налічвала 383 жыхары, хутар — 9 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, 29 двароў, 138 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с.
У 1940 г. вёска, 9 двароў, 356 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Залесьсе акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 59 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Маладая гвардыя».
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 322 жыхары, у 1970 г. — 217 жыхароў.
У 1999 г. 70 гаспадарак, 134 жыхары, у складзе калгас «1 Мая» (цэнтар — в. Дзевяткі). Ёсьць клюб, бібліятэка.
ЗАПРУДЫ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 18 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 62 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь-Баранавічы. 91 гаспадарка, 239 жыхароў (2005).
У 1886 г. Запруды — вёска Іласкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, меліся паштовая станцыя, крама.
У 1890 г. вёска ў Падалескай воласьці таго ж павету, 110 3/4 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне П.Шыраева, 736 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Астрамеч і лясной дачай Гіркаўка).
У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: вёска (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы), 18 двароў, 117 жыхароў; выселак Запруды (Дзеркачова), 1 двор, 7 жыхароў; былыя паштовая станцыя, 11 жыхароў, і карчма, 18 жыхароў; дом аховы № 14 на 17-й вярсьце ад ст. Свадбіч — ст. Запруды, 6 жыхароў; дом Запруды (Бор), 6 жыхароў; лясныя старожкі: Запруды, 11 жыхароў, і Запруды (Горкаўка), 5 жыхароў; 3 прыватнаўласьніцкія сядзібы — Запруды, 11 жыхароў; Запруды (Цямніца), 6 жыхароў; Запруды (Буда), 9 жыхароў.
У 1905 г. Запруды — вёска (156 жыхароў) і маёнтак (22 жыхары).
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 14 двароў, 80 жыхароў; фальварак — 2 двары, 25 жыхароў.
У 1927 г. адкрыта бібліятэка (45 кніг на польскай мове, 39 чытачоў); працавалі школа, тэатральны гурток, праводзіліся нядзельныя чытаньні.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Красналескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 20 двароў, 56 жыхароў; былы маёнтак — 10 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Запруды акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У першыя дні вайны непадалёку ад вёскі разьмяшчаўся запасны камандны пункт 4-й арміі Зах. фронту. Каля вёскі ў баях зь нямецкімі акупантамі загінулі 27 сав. воінаў і 2 партызаны. Пахаваны каля лясьніцтва (у 1957 устаноўлены помнік).
У 1949 г. 27 гаспадарак зь вёсак Запруды і Мачульнікі аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны араты» (старшыня А. П. Брашавец).
Паводле перапісу 1959 г. ў Запрудах было 128 жыхароў, у 1970 г. — 156 жыхароў.
У 1999 г. 97 гаспадарак, 257 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтар — в. Плянта). Працуюць крама, амбуляторыя, базавая школа.
ЗАСІМЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, на паўд. беразе р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 16 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 61 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Яромічы-Рэчыца і далей па шашы Менск-Берасьце. 65 гаспадарак, 153 жыхары (2005).
У 1795 г. Засімы — 2 вёскі (3 двары, 20 жыхароў; 2 двары, 14 жыхароў) у Кобрынскай эканоміі Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.
У 1890 г. адна вёска ў Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 368 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы 34 двары, 217 жыхароў мелася хлебазапасная крама.
У 1905 г. было 273 жыхары.
У 1911 г. — 296 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 44 двары, 231 жыхар.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар Засімскага с/с, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 63 двары, 284 жыхары, меліся пачатковая школа, хата-чытальня, крама, сельсавет. На тэрыторыі сельсавету налічвалася 16 населеных пунктаў, 286 двароў, 1334 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну Засімы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У баях зь нямецкімі акупантамі каля вёскі ў 1942-43 гг. загінулі 26 партызан атрада імя Чапаева; пры вызваленьні вёскі 17.7.1944 г. загінулі 43 сав. воіны. Пахаваны ў цэнтры вёскі (у 1958 устаноўлены абеліск).
У 1950 г. 30 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Тэльмана.
Паводле перапісу 1959 г. ў Засімах было 283 жыхары, у 1970 г. — 235 жыхароў.
У 1999 г. 72 гаспадаркі, 165 жыхароў, у складзе дапаможнай гаспадаркі «Засімы». Працуе крама.
ЗОСІНА — вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 73 км ад Берасьця. Зьвязана з аўтадарогай Кобрынь-Івацэвічы. 51 гаспадарка, 131 жыхар (2005).
У 1921 г. Зосіна — вёска ў Байкоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 21 двор, 119 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Бакунскім с/с таго ж раёну.
У Вялiкую Айчынную вайну Зосіна акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1970 г. вёска ў Астроміцкім с/с Кобрынскага раёну, 64 жыхары.
У 1999 г. 54 гаспадаркі, 160 жыхароў, у складзе саўгаса «Дружба» (цэнтар — в. Лука).
ІЗАБЕЛІН — вёска ў Хідрынскім с/с, за 12 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь-Дзівін. 34 гаспадаркі, 65 жыхароў (2005).
Згадваецца ў 1563 г. як сяло Гварычы.
У 1629 г. ўпамінаецца зямянін Мікалай Вырыкоўскі.
У 1890 г. Ізабелін — маёнтак (уладаньне Э.Выржыкоўскага) у Блоцкай (Балоцкай) воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 362 дзесяцін зямлі. У 1905 г. налічваў 16 жыхароў. З
1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; незаселены (на 1921).
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім с/с, з 16.7.1954 г. да 18.12.1972 г. ў Пецькаўскім с/с таго ж раёну.
У 1940 г. хутары, 11 двароў 38 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. ў в. Ізабелін было 118 жыхароў.
У 1999 г. 33 гаспадаркі, 69 жыхароў, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтар — в. Хідры). Працуе крама.
ІЛАСК — вёска ў Астроміцкім с/с, за 25 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 69 км ад Берасьця. На шашы Берасьце-Менск. 58 гаспадарак, 100 жыхароў (2005).
У 1563 г. Выловско — сяло і балота Грушаўскага войтаўства, воласьці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ; 30 валок зямлі, зь якіх 5 (вольных) нададзены на служкоўства (асочнікі і палазьнік), 30 гаспадарак.
У 1762 г. сяло ў Гарадзецкім ключы той жа эканоміі, 30 валок зямлі.
Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Аўгуст III выдаў на яго прывілей С. і Д. Гарышам.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Іласкай воласьці, 499 1/4 дзесяцін зямлі. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне К.Шэміёта, 2090 дзесяцін зямлі (разам з 2 ляснымі дачамі).
У 1897 г. вёска — цэнтар воласьці (пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Запруды-Дзеткавічы), 56 двароў 391 жыхар, працаваў хлебазапасная крама; маёнтак — 7 двароў, 91 жыхар, дзейнічалі царква, крухмальны завод, валасное праўленьне, царк. прычт, карчма.
У 1905 г. ў вёсцы 382 жыхары, у маёнтку — 58 жыхароў.
У 1911 г. вёска налічвала 252 жыхары, маёнтак — 100 жыхароў, на крухмальным заводзе працавалі 8 рабочых.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтар гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 25 двароў, 156 жыхароў; фальварак — 1 двор, 28 жыхароў. У 1926 г. адкрыта бібліятэка (72 кнігі на польскай мове).
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. цэнтар Іласкага с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 95 двароў 353 жыхары, меліся пачатковая школа, каапэратыўная крама, сельсавет. На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 8 населеных пунктаў, 118 хутароў, 519 двароў, 2112 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1946 г. працавала хата-чытальня.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 329 жыхароў, у 1970 г. — 323 жыхары.
У 1999 г. 74 гаспадаркі, 137 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтар — в. Шамятоўка).
ІМЯНІН — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 8 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 55 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Высокае. 268 гаспадарак, 708 жыхароў (2005).
У 1519 г. Імянін — маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацьвердзіў правы баярына Кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладаньне 2 часткамі маёнтка Імянін і с. Байкавічы (знаходзілася каля Імяніна). Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад кн. Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.
У 1559 г. маёнтак ва ўладаньні пана Льва Некрашэвіча і 4 братоў Ждановічаў.
У 1563 г. Імянін — маёнтак і сяло каля г. Кобрынь у Берасьцейскім ваяводзтве; у 1589 г. — уладаньне Т. Л. Заранка, пазьней — Кобрынскага манастыра, у 1693 г. — маёнтак.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1845 г. маёнтак Імянін і в. Востраў уладаньне Фелікса і Віктара Пуслоўскіх, 2644 дзесяцін зямлі. У склад маёнтка ўваходзілі вёска і фальварак Імянін (40 двароў, 305 рэвізскіх душ, 6 дваровых сялян), в. Востраў (25 двароў 192 рэвізскія душы).
У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласьці, 737 дзесяцін зямлі. Каля вёскі знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне Севярына Навамейскага (магчыма, з 1877), 951 дзесяцін зямлі; пры вёсцы розныя ўладальнікі мелі 71 дзесяцін зямлі. У 1897 г. вёска — 73 двары, 483 жыхары, хлебазапасная крама; 2 дамы для рабочых (Імянін), 63 і 7 жыхароў; 3 маёнткі, уладаньні Валянціны, Адольфа і нашчадкаў Ільлі Стэфаноўскіх: 21,1 і 2 жыхары.
У 1905 г. вёска (621 жыхар) і маёнтак (97 жыхароў).
У 1911 г. Імянін — вёска, 278 жыхароў; хутар, 319 жыхароў; 2 аднайменныя маёнткі, уладаньні Севярына Стэфаноўскага і Фелікса Навамейскага, 165 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 74 двары, 469 жыхароў; фальварак — 5 двароў 118 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары Імянін налічвалі 145 двароў, 760 жыхароў; былы маёнтак — 3 двары, 8 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Імянін акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1946 г. працавала 7-гадовая школа.
У 1950 г. 35 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Краіна Саветаў».
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 704 жыхары, у 1970 г. — 648 жыхароў.
У 1974 г. на доме, у якім да пач. Вял. Айч. вайны жыў Б. М. Сурын, камандзір 123-га авіяцыйнага зьнішчальнага палка, устаноўлена мэмарыяльная дошка.
У 1999 г. 270 гаспадарак, 706 жыхароў, цэнтар калгаса «Кобрынскі». Ёсьць крама, бібліятэка, дзіцячы сад, музычная і сярэдняя школы.
КІВАЦІЧЫ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 21 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 5 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 72 км ад Берасьця. На шашы Кобрынь-Камянец. 19 гаспадарак, 47 жыхароў (2005).
У 1528 г. Ківацічы — маёнтак, уладаньне М.Паца, у Камянецкім пав. Падляшскага, з 1566 г. Берасьцейскага ваяводзтваў ВКЛ. Побач з Ківацічамі праходзіла мяжа Кобрынскага павету
Пад 1577 г. у стараж. актавых кнігах пазначаны маёнтак Ківачычы.
У 1577 і 1597 гг. працягваліся спрэчкі па разьмежаваньні зямель маёнтка і каралеўскага Вежыцкага двара.
У 1610 г. на сродкі Мікалая і Сафіі Пацаў пабудаваны касьцёл Пятра і Паўла (згарэў у 1798 ад маланкі).
У 1671 г. маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве, куды ўваходзілі сёлы Сьвішчы (20 валок зямлі) і Завершы (10 валок зямлі). Пасьля Пацаў Ківацічы знаходзіліся ва ўладаньні Мержаеўскага, пазьней Ласковічаў.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1886 г. маёнтак у Мураўёўскай воласьці, дзейнічаў касьцёл (перанесены з Алізараўшчызны у 1845), праводзіліся ярмаркі.
У 1890 г. Ківацічы — сяло, касьцёльны прычт 35 3/4 дзесяцін зямлі; хутар, уладаньне І. Багуслаўскай, 1882 1/2 дзесяцін зямлі (разам з фальваркамі Сьвішчы, Завершы, Дзевяткі); пусташ, уладаньне В.Пячко, 59 дзесяцін зямлі.
У Ківаціцкім нар. вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе займаліся 65 хлопчыкаў, 6 дзяўчынак, у 1892-93 гг. — 82 хлопчыкі, у 1905-06 гг. — 52 хлопчыкі, 19 дзяўчынак. У 1897 г. маёнтак, 6 двароў, 67 жыхароў. Побач знаходзіўся касьцёл, прычтавая сядзіба, 3 двары, 8 жыхароў.
У 1905 г. ў маёнтку 21 жыхар.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва; фальварак — 4 двары, 39 жыхароў; калонія — 4 двары, 31 жыхар.
У 1932 г. адкрыта бібліятэка (70 кніг на польскай мове, 20 чытачоў); працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с таго ж раёну.
У 1940 г. існавалі 2 вёскі: Старыя Ківацічы, 10 двароў, 69 жыхароў, і Новыя Ківацічы, 25 двароў, 170 жыхароў; пас. Ківацічы, 2 двары, 20 жыхароў; б. маёнтак Ківацічы, 5 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 117 жыхароў, у 1970 г. — 83 жыхары, працавала пачатковая школа.
У 1999 г. 22 гаспадаркі, 48 жыхароў, у складзе калгаса «1 Мая» (цэнтар — в. Дзевяткі). Помнік нар. драўлянага дойлідзтва — званіца касьцёла (XIX ст.).
КІСЯЛЁЎЦЫ — вёска, цэнтар Кісялёвіцкага с/с, за 9 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 55 км ад Берасьця. Каля шашы Берасьце-Менск. 227 гаспадарак, 561 жыхар (2005).
У 1730 г. згадваецца царква ў в. Кісялёўцы.
У 1886 г. Кісялёўцы (Замосьце) — сяло Блоцкай (Балоцкай) воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 11 двароў, 143 жыхары, меліся царква, піцейны дом.
У 1890 г. сяло, царк. прычт, 55 1/4 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся 2 аднайменныя пасёлкі: 245 дзес. (разам з в. Замосьце і пас. Барысава) і 50 дзесяцін зямлі; маёнтак, уладаньне Г.Віткевіча, 1000 дзесяцін зямлі; хутар, уладаньне І. Нікацюка, 58 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. сяло Замосьце (Кісялёўцы), 41 двор, 236 жыхароў, дзейнічалі царква, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасная крама. Пабудовы сяла разьмяшчаліся сумежна з маёнткам, які налічваў 37 жыхароў.
У 1905 г. ў сяле 190 жыхароў, у маёнтку — 19 жыхароў.
У 1911 г. сяло налічвала 205 жыхароў, маёнтак — 65 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 14 дамоў, 129 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар сельсавету таго ж раёну.
У 1940 г. вёска, 62 двары, 305 жыхароў, працавалі хата-чытальня, крама, пачатковая школа, аддзяленьне сувязі, сельсавет.
На тэрыторыі Кісялёвіцкага с/с у 1940 г. знаходзіліся 14 населеных пунктаў (у тым ліку 1 вёска), 737 двароў, 3112 жыхароў 4 ветраныя млыны.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў Ківацічах было 385 жыхароў, у 1970 г. — 435 жыхароў.
У 1999 г. 215 гаспадарак, 574 жыхары, у складзе калгаса «Сьвітаньне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»). Працуюць крама, клюб, амбуляторыя, аптэка, сталовая, сярэдняя і музычнай школы. Помнікі археалёгіі — 6 курганоў ва ўрочышчы Ямішча.
КАЗІШЧА — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 18 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 69 км ад Берасьця. Аўтадарогамі зьвязана з Кобрыньам, Жабінкай, Пружанамі. 54 гаспадаркі, 89 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. Казішча — сяло Кобрынскай эканоміі, 5 гаспадарак, 7 валок зямлі, зь якіх 4 валокі вольныя (асочніцкія).
У 1597 г. сяло ў складзе Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі; 7 валок зямлі, зь якіх 1 вольная (асочніцкая). Пры сяле меліся 3/10 валокі (вольныя) зямлі, якія былі нададзены сялянам «на выган». Засьценак налічваў 4 валокі зямлі. Інвэнтар адзначаў дрэнную якасьць зямлі.
У 1786 г. сяло Кобрынскай эканоміі, 7 валок 229 маргоў зямлі.
У 1795 г. 2 гаспадаркі, 12 жыхароў.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 г. Казішча — сяло, цэнтар Казішчанскай воласьці, 46 двароў, 432 жыхары, меліся валасное праўленьне, царква (праваслаўны прыход у 1888 налічваў 1826 вернікаў), школа, кузьня, заезны двор.
У 1890 г. — сяло, 1112 1/2 дзесяцін зямлі; царк. прычт, 110 1/4 дзесяцін зямлі; у народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе вучыліся 64 хлопчыкі; у 1892-93 гг. — 80 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі; у 1905-06 гг. — 92 хлопчыкі.
У 1897 г. сяло (каля гандл. шляху Кобрынь-Пружаны), 80 двароў, 581 жыхар, Сьвята-Троіцкая царква, народнае вучылішча, валасное праўленьне, хлебазапасная крама, кузьня, 3 ветраныя млыны, піцейны дом.
У 1905 г. сяло налічвала 598 жыхароў, у 1911 г. — 638 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 93 двары, 532 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. — цэнтар Казішчанскага с/с, з 11.8.1959 г. да 19.7.1976 г. ў Яроміцкім с/с.
У 1940 г. вёска, 140 двароў, 680 жыхароў, працавалі пачатковая школа, хата-чытальня, крама, сельсавет. На тэрыторыі сельсавету было 11 населеных пунктаў, 338 двароў, 2013 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Казішча акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Каля вёскі ў баях зь нямецкімі акупантамі ў 1943 г. і пры яе вызваленьні ў ліпеня 1944 г. загінулі 12 воінаў Савецкай Арміі і партызан брыгады імя Чапаева М.Усікаў. Пахаваны каля будынка былой школы (у 1965 устаноўлены абеліск). На могілках таксама пахаваны партызан атрада імя Чапаева І. А. Петруковіч, які загінуў у баі зь нямецка-фашысцкімі акупантамі 13.6.1944 г. (у 1976 устаноўлена стэла).
У 1948 г. ў в. Казішча пабудаваны клюб і хата-чытальня, у 1950 г. створаны калгас імя Хрушчова (старшыня Б.Качан).
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 512 жыхароў, у 1970 г. — 386 жыхароў.
У 1999 г. 78 гаспадарак, 132 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтар — в. Бухавічы). Працуюць крама, фэльчарска-акушэрскі пункт. Помнік архітэктуры — Сьвята-Троіцкая царква (сярэдзіна XIX ст.).
КАЛОНІЯ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 20 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 65 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Баранавічы. 26 гаспадарак, 59 жыхароў (2005).
У 1890 г. Калонія — 2 маёнткі ў Іласкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, уладаньні Н.Волкава, 535 дзесяцін зямлі, і Л.Каменскага, 76 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. маёнтак Калонія, 3 двары, 16 жыхароў, уладаньне Н. Я. Наскова. Побач знаходзіліся маёнткі: Віньніца — 15 жыхароў (уладаньне нашчадкаў Баржноўскай), Віньніца (Калонія) — 6 жыхароў, в. Віньніца (Калонія) — 25 двароў, 172 жыхары, працаваў хлебазапасная крама.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; в. Калонія-Віньніца і фальварак Калонія — 10 двароў, 81 жыхар.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска Віньніца, 135 жыхароў, створаны калгас «17 Верасьня».
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. вёска Калонія, 23 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас «Чырвоная зорка» (старшыня М.Крыштафовіч).
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы налічвалася ў 118 жыхароў, у 1970 г. — 146 жыхароў.
У 1999 г. 29 гаспадарак, 73 жыхары, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтар — в. Шамятоўка).
КАЛУБЕЛІ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 11 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 55 км ад Берасьця. На шашы Берасьце-Менск. 17 гаспадарак, 27 жыхароў (2005).
У 1890 г. Калубелі — вёска Залескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 118 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная аколіца, 67 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі).
У 1897 г. ў вёсцы 26 двароў, 170 жыхароў, працаваў хлебазапасная крама.
У 1905 г. 162 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 14 двароў, 67 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Закросьніцкім с/с таго ж раёну.
У 1940 г. вёска налічвала 34 двары, 140 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Калубелі — хутары ў Залескім с/с, 135 жыхароў, у 1970 г. — вёска таго ж сельсавету, 100 жыхароў.
У 1999 г. 22 гаспадаркі, 34 жыхары, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтар — в. Астромічы). Дзейнічае крама.
КАЛЮХІ — вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 14 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 59 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Балоты. 17 гаспадарак, 37 жыхароў (2005).
У 1787 г. Калюхі — маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве ВКЛ.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. вёска Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 19 двароў 170 жыхароў, мелася хлебазапасная крама, было 565 1/4 дзесяцін зямлі (разам з в. Арлы, 1890).
У 1905 г. 250 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету; вёска — 8 дамоў, 50 жыхароў; фальварак — 2 двары, 26 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары, 28 двароў 140 жыхароў; былы фальварак — 14 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Калюхі акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Сталінскі шлях».
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 117 жыхароў, у 1970 г. — 93 жыхары.
У 1999 г. 20 гаспадарак, 47 жыхароў у складзе калгаса «Сьвітаньне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»; цэнтар — в. Кісялёўцы).
КАМЕНКА — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 21 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 13 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 65 км ад Берасьця. Аўтадарогай зьвязана з Кобрыньам. 41 гаспадарка, 66 жыхароў (2005).
У 1563 г. Каменнае — сяло ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ, у Кобрынскай эканоміі, 8 валок зямлі, 6 гаспадарак.
У 1597 г. сяло ў складзе Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі, 8 валок зямлі, засьценкі сяла налічвалі 11 маргоў зямлі; уладаньне пані Крапіўніцкай на пажыцьцёвым праве адпаведна даніне вялікага князя ВКЛ і караля Полынчы Стафана Баторыя (1533-86) і каралевы Ганны. Інвэнтар адзначаў дрэнную якасьць зямлі сяла. Побач з Каменкай існаваў лес, 57 валок зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, 2 двары, 14 жыхароў.
У 1890 г. вёска Каменка ў складзе Казішчанскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 1161 3/4 дзесяцін зямлі (разам з урочышчамі Паддуб’е і Выдзерка).
У 1897 г. ў вёсцы 79 двароў, 518 жыхароў, меліся хлебазапасная крама, кузьня, 3 ветраныя млыны, вінная крама.
У 1905 г. 516 жыхароў. У 1911 г. 494 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 56 двароў, 329 жыхароў.
У 1930-я г. дзейнічалі школа, чытальня, тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім с/с таго ж раёну, з 11.8.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 98 двароў, 517 жыхароў, мелася пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну Каменка акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У вер. 1942 г. нямецкімі акупантамі расстраляны 152 вяскоўцы і спалены 48 двароў. У 1979 г. на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік.
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 262 жыхары, у 1970 г. — 233 жыхары.
У 1999 г. 48 гаспадарак, 76 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтар — в. Бухавічы). Працуе крама.
КАМЕНЬ (да 1940 Камень Каралеўскі) — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 15 км на ўсход ад г. Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 59 км ад Берасьця; чыг. станцыя на лініі Жабінка-Драгічын. На шашы Кобрынь-Іванава. 133 гаспадаркі, 278 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім, затым Берасьцейскім ваяводзтвах ВКЛ.
У 1563 г. Камень — сяло Угольскага (Вугольскага) войтаўства воласьці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 58 валок зямлі (з іх 21 валока не заселена), 33 гаспадаркі. Інвэнтар адзначаў дрэнную якасьць зямлі.
Пад 1606 г. Камень пазначаны як вёска і двор, уладаньне Умястоўскіх.
У 1698 г. сяло Гарадзецкага ключа той жа эканоміі; паводле прывілея вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста II Моцнага знаходзілася ва ўладаньні Якава Лянкевіча.
У 1742 г. сяло, 58 валок зямлі.
У 1757 г. кароль Аўгуст III выдаў прывілей Самуілу Маевічу на 12 валок сяла ў пажыцьцёвае ўладаньне.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска Камень Каралеўскі ў Гарадзецкай воласьці, 540 жыхароў (1885), 598 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак і 2 маёнткі — адпаведна 379 і 450 дзесяцін зямлі (уладаньне нашчадкаў К.Сулкоўскага).
У 1897 г. вёска, 95 двароў, 585 жыхароў, хлебазапасная крама, піцейная ўстанова; 2 маёнткі налічвалі па 9 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 685 жыхароў, у маёнтку — 8 жыхароў.
У 1911 г. вёска, 735 жыхароў; аднайменны маёнтак (уладаньне А.Сулкоўскага) — 14 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; у вёсцы і фальварку разам 43 двары, 285 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. — цэнтар сельсавету таго ж раёну, з 16.7.1954 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска, 152 двары, 681 жыхар, беларускі няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, фэльчарска-акушэрскі пункт, сельсавет (тэлефанізаваны). На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 5 вёсак, 291 хутар, 459 двароў, 2051 жыхар.
У Вялiкую Айчынную вайну в. Камень акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. створаны калгас «Сталінскі шлях».
У 1965 г. каля клуба на ўшанаваньне памяці землякоў, якія загінулі ў баях зь нямецкімі акупантамі, устаноўлены помнік.
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 197 жыхароў, у 1970 г. — 435 жыхароў.
У 1999 г. 151 гаспадарка, 341 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Ёсьць клюб, крама, бібліятэка, базавая школа, аддзяленьне сувязі.
КАТАШЫ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 10 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 48 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Макраны. 83 гаспадаркі, 214 жыхароў (2005).
У 1691 г. Каташы — сяло ў Берасьцейскім ваяводзтве ВКЛ; р. Катоўка на мяжы зь сялом Корчыц.
У 1890 г. вёска Верхалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 178 1/4 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. было 17 двароў 122 жыхары, мелася хлебазапасная крама.
У 1905 г. 133 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; 7 дамоў, 49 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. да 18.12.1972 г. ў Пецькаўскім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 19 двароў 128 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Каташы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. 30 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя А.Васілеўскага.
Паводле перапісу 1959 г. Каташы — хутары, 90 жыхароў у 1970 г. — 204 жыхары.
У 1999 г. 86 гаспадарак, 210 жыхароў, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтар — в. Хідры). Дзейнічаюць крама, клюб. У в. Каташы знаходзяцца вайск. могілкі часоў 1-й сусьветнай вайны.
КЛЯТЫШЧА — вёска ў Восаўскім с/с, за 38 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 75 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Макраны-Дзівін- Кобрынь. 82 гаспадаркі, 167 жыхароў (2005).
У 1566 г. вёска Клецішча ў Дзівінскім войтаўстве Палескай воласьці, 6 заселеных участкаў.
У 1668 г. Клятышча — сяло Палескага ключа Берасьцейскай эканоміі, 6 валок зямлі. 30 гаспадарак.
У 1682 г. сяло, 23 гаспадаркі; у 1786 г. — 6 валок 155 маргоў зямлі.
У 1789 г. сяло Дзівінскага ключа той жа эканоміі, 25 гаспадарак, 134 жыхары.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У сак. 1797 г. Кацярына II падаравала в. Клятышча А. В. Сувораву, 269 жыхароў.
У 1819 г. вёска — уладаньне Кахлеўскага, які паведамляў у Гарадзенскае губэрнскае праўленьне, што сяляне гатовы былі аказаць падтрымку жыхарам Дзівіна ў іх выступленьні супраць свайго ўладальніка.
У 1890 г. — вёска, 659 1/2 дзесяцін зямлі, і маёнтак (уладаньне Уладзіслава Кахлеўскага), 1481 дзесяцін зямлі; у Дзівінскай воласьці
У 1897 г. вёска, 51 двор, 371 жыхар, мелася хлебазапасная крама; маёнтак, 27 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 1320 жыхароў, у маёнтку — 14 жыхароў.
У 1911 г. вёска налічвала 430 жыхароў, маёнтак (уладаньне Іосіфа Чарноцкага) — 32 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 49 двароў, 258 жыхароў; фальварак — 2 двары, 32 жыхары.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Восаўскім с/с, з 8.8.1959 г. ў Маларыцкім, з 25.12.1962 г. ў Кобрынскім раёнах.
У 1940 г. Клятышча — хутар (4 двары) і вёска (47 двароў, 257 жыхароў), мелася пачатковая школа.
У 1940 г. арганізаваны калгас «1 Мая».
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. 387 жыхароў у 1970 г. — 429 жыхароў.
У 1999 г. 99 гаспадарак, 229 жыхароў, у складзе калгаса «Дружба народаў» (цэнтар — в. Воса). Ёсьць бібліятэка.
КЛЯШЧЫ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 11 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 6 км ад чыгуначнай станцыі Стаўпы (на лініі Берасьце-Баранавічы), 50 км ад Берасьця. 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2005).
У 1563 г. Кляшчы — сяло Паляціцкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 11 валок зямлі, 11 гаспадарак.
У 1597 г. сяло на тэрыторыі Баціцкага (Батчынскага) войтаўства Кобрынскага староства, 11 валок зямлі, зь якіх 1 вольная валока нададзена пастуху.
У 1742 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы Берасьцейскай эканоміі, 11 валок зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласьці, 197 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся маёнтак Кляшчы-Літвінкі, уладаньне І. Шадурскага, 677 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска — 15 двароў, 124 жыхары, працаваў хлебазапасная крама, і маёнтак — 29 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 141 жыхара; маёнтак — 25 жыхароў. У 1911 г. вёска, 149 жыхароў і аднайменны маёнтак, уладаньне Станіслава Шадурскага (25 жыхароў) — у Прускаўска-Раманаўскай воласьці таго ж павету.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 18 двароў, 82 жыхары, і фальварак — 3 двары, 27 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10 1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска — 17 двароў, 110 жыхароў, пачатковая школа, і былы маёнтак — 3 двары, 10 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Кляшчы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1949 г. 20 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны волат» (старшыня К.Саўчук).
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы налічвалася 85 жыхароў, у 1970 г. — 613 жыхароў.
У 1999 г. 8 гаспадарак, 10 жыхароў у складзе калгаса «Глінянскі» (цэнтар — в. Глінянкі).
КОРЧЫЦЫ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 12 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 57 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Дзівін. 182 гаспадаркі, 490 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 14 ст. як сяленьне і маёнтак Корчычы.
З XV ст. згадваюцца як сяло Кобрынскага княства.
У 1497 г. (паводле іншых дадзеных у 1491) княгіня Фядора (Тэадора) Іванаўна (з роду Рагацінскіх, жонка кн. Івана Сямёнавіча Кобрынскага) запісала с. Корчычы з усімі даходамі манастырскай царкве Св. Спаса ў Кобрынье. Гэтае наданьне было пацьверджана ў 1512 г. вял. князем ВКЛ і каралём Польшчы Жыгімонтам I Старым, у 1633 г. — яго жонкай каралевай Бонай, у 1647 г. — каралём Уладзіславам IV і г. д.
У 1549 г. ў с. Корчыцы «два жеребіи а Римоновских дымы» і «другой жеребій Здавновских».
У 1668 г. Корчыцы — фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі, якое згодна з універсалам Міхаіла Казіміра Паца вызвалялася ад ваенных пабораў і пастою.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1846 г. — 2 вёскі: Корчыцы-Забужкі — 23 двары, 199 жыхароў, і Корчыцы-Кіганы — 12 двароў 93 жыхары, у складзе фальварка Антанін, які быў пабудаваны ў 1839 г. ва ўрочышчы Палонна архіепіскапам менскім і бабруйскім Антоніем.
У 1842 г. фальварак (складаўся з 4 вёсак, меліся карчма Зьвягода пры дарозе на в. Імянін і кузьня) у ліку іншых былых маёнткаў Кобрынскага манастыра перададзены ў казённае ведамства (упраўляючы Я.Відацкі).
У 1890 г. вёскі — Корчыцы-Кіганы, 421 1/2 дзесяцін зямлі, і Корчыцы-Забужкі, 601 1/2 дзесяцін зямлі, — на тэрыторыі Верхалескай воласьці
У 1897 г. ў в. Кіганы (Корчыцы) 30 двароў, 215 жыхароў, меліся царква на могілках, хлебазапасная крама; у в. Забужкі (Корчыцы) — 42 двары, 304 жыхары, хлебазапасная крама.
У 1911 г. вёска Корчыцы ў Навасёлкаўскай воласьці Кобрынскага павету, 569 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Вёскі — Корчыцы Вялікія, 26 двароў, 166 жыхароў, і Корчыцы Малыя, 21 двор, 77 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска Корчыцы Вялікія налічвала 64 двары, 315 жыхароў, в. Корчыцы Малыя — 42 двары, 179 жыхароў; працавала пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгасы: імя Варашылава ў в. Корчыцы Вялікія (старшыня М. А. Кірылюк), імя Чапаева ў в. Корчыцы Малыя (25 гаспадарак, старшыня Ф.Кірылюк).
Паводле перапісу 1959 г. вёскі налічвалі: Корчыцы Вялікія — 260 жыхароў, Корчыцы Малыя — 160 жыхароў; 1970 г. адпаведна 262 і 144 жыхары. Пазьней вёскі аб’ядналіся ў адну пад назвай Корчыцы.
У 1999 г. вёска, 187 гаспадарак, 523 жыхары, цэнтар калгаса «Сьцяг Перамогі» (з 2004 СВК «Раданежскі»). Ёсьць клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, базавая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама, аддзяленьне сувязі, вэтэрынарны ўчастак.
КУСТОВІЧЫ — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 23 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 67 км ад Берасьця. 152 гаспадаркі, 304 жыхары (2005).
Упершыню згадваюцца ў 1549 г.
У 1738 г. Кустовічы — маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Іласкай воласьці, 509 жыхароў (1885), 788 дзесяцін зямлі (разам з хутарам Лешчаны). Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі — уладаньні: нашчадкаў С.Парнеўскага, 493 дзесяцін зямлі (разам з хутарам Пясочна); Анэлі Астрамецкай і Эміліі Варатынецкай, 144 дзесяцін зямлі (разам з урочышчам Турось). Пасёлак Кустовічы налічваў 286 дзесяцін зямлі, належаў розным уласьнікам.
У 1897 г. вёска (4 вярсты ад Дняпроўска-Бугскага канала), 114 двароў, 815 жыхароў, мелася хлебазапасная крама. У маёнтках: нашчадкаў Парнеўскіх — 4 двары, 9 жыхароў; памешчыкаў Варатынецкіх — 2 двары, 9 жыхароў. У 1905 г. вёска (667 жыхароў) і маёнтак (13 жыхароў).
У 1911 г. вёска налічвала 886 жыхароў, аднайменны фальварак (уладаньне Георгія Парнеўскага) — 4 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 93 двары, 392 жыхары.
У 1931 г. працавалі бібліятэка, школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Акцябарскім, з 31.3.1959 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў Кустовічах 726 жыхароў, рыбная база, пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну каля вёскі ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942 і 1943 гг. загінулі 5 партызан і 4 сав. воіны; 13 жыхароў вёскі былі расстраляны ням. карнікамі ў студз. 1943 г. У 1986 г. на ўшанаваньне памяці ахвяр фашызму на могілках і на ўсх. ускраіне вёскі ўстаноўлены 3 абеліскі.
У 1949 г. 36 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Андрэева.
Паводле перапісу 1959 г. вёска Кустовічы налічвала 268 жыхароў, у 1970 г. — 615 жыхароў.
У 1999 г. 155 гаспадарак, 389 жыхароў. Працуюць крама, клюб, бібліятэка, торфапрадпрыемства «Кобрынскае».
ЛІПАВА — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 19 км на ўсход ад г. Кобрынь, 63 км ад Берасьця; чыг. станцыя на лініі Жабінка-Драгічын. 49 гаспадарак, 110 жыхароў (2005).
У 1890 г. Ліпава — вёска Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 214 жыхароў (на 1885), 380 дзесяцін зямлі.
Побач зь вёскай знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладаньне І. Аніхімоўскага, 460 1/2 дзесяцін зямлі, і ўчастак (розныя ўладальнікі), 129 дзесяцін зямлі. У 1897 г. ў вёсцы было 44 двары, 266 жыхароў працаваў хлебазапасная крама; у маёнтку — 3 двары, 27 жыхароў.
У 1905 г. вёска (301 жыхар) і маёнтак (8 жыхароў), у 1911 г. адпаведна 309 і 5 жыхароў (маёнтак знаходзіўся ва ўладаньні Надзеі Буш).
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Вёска Ліпава і асада Ліпава-Садовіна разам налічвалі 21 двор, 115 жыхароў; фальварак Ліпава — 1 двор, 5 жыхароў (1921).
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Каменскім, з 16.7.1954 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 331 жыхар.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 30 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Будзённага (старшыня М.Брашчук).
Паводле перапісу 1959 г. Ліпава налічвала 237 жыхароў, у 1970 г. — 241 жыхара.
У 1999 г. 60 гаспадарак, 132 жыхары, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Працуе крама.
У в. Ліпава нарадзіўся М. П. Гром, які ў Вялікую Айчынную вайну быў сувязным у партыз. брыгадзе «За Радзіму» імя Флегантава.
ЛІПАВА — вёска ў Дзівінскім с/с, за 26 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 72 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Дзівін. 25 гаспадарак, 37 жыхароў (2005).
У 1563 г. ўрочышча Ліпнікі ў складзе с. Хабовічы.
У 1566 г. вёска Ліпавая ў Дзівінскім войтаўстве Палескай воласьці, 22 заселеныя ўчасткі.
У 1668 г. Ліпава — фальварак Палескага ключа Берасьцейскай эканоміі, 22 валокі зямлі.
У 1789 г. фальварак у Дзівінскім ключы той жа эканоміі, разьмяшчаўся дворны агарод.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Ліпава — маёнтак у Блоцкай (Балоцкай) воласьці, уладаньне Е.Туменскай, 3440 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Мікалаева).
У 1897 г. ў маёнтку 1 двор, 37 жыхароў, у 1905 г. было 29 жыхароў.
У 1911 г. вёска, 213 жыхароў.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 16 дамоў, 116 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Ягмінаўскім, з 16.7.1954 г. ў Дзівінскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 29 двароў 187 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. жыхары вёсак Ор і Ліпава арганізавалі калгас імя 70-годзьдзя І. В. Сталіна.
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Ліпава было 154 жыхары, у 1970 г. — 192 жыхары.
У 1999 г. 34 гаспадаркі, 54 жыхары, у складзе калгаса «Новае жыцьцё» (цэнтар — в. Дзівін).
ЛІПНІКІ — вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўн. беразе Дняпроўска-Бугскага канала. За 22 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 6 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 66 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па лясной дарозе і далей па шашы Кобрынь-Лунінец. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005).
У 1563 г. ўпамінаецца ўрочышча Ліпавы Груд Гарадзецкага гасп. двара.
У 1897 г. Франопаль (Ліпнікі) — вёска пры Палескай чыгунцы, у Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 18 двароў, 107 жыхароў.
З 1921 г.ўскладзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 9 дамоў, 50 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Каменскім, з 16.7.1954 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 99 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. 22.12.1942 г. ням. акупанты спалілі в. Арол (12 двароў), якая знаходзілася за 1 км на поўдзень ад в. Ліпнікі, на беразе Дняпроўска-Бугскага канала. 18 вяскоўцаў загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1974 г. на месцы спаленай вёскі ўстаноўлены помнік.
Паводле перапісу 1959 г. Ліпнікі налічвалі 57 жыхароў (вёска і аднайменны хутар), у 1970 г. — 49 жыхароў.
У 1999 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец).
ЛІТВІНКІ (Ліцьвінкі) — вёска ў Батчынскім с/с, за 12 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 5 км ад чыгуначнай станцыі Батча (на лініі Берасьце-Кобрынь), 52 км ад Берасьця. 78 гаспадарак, 206 жыхароў (2005).
У 1563 г. Літвінкі — сяло воласьці Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі, 19 валок зямлі, 19 гаспадарак. Побач знаходзіўся засьценак, 60 маргоў зямлі, уладаньне В.Твароўскага.
У 1597 г. сяло ў Патрыкаўскім войтаўстве Кобрынскага староства, 19 валок зямлі, зь якіх 1 валока вольная (на войта).
У 1712 г. вёска Чаравачыцкага ключа Кобрынскай эканоміі; па 6 валок зямлі ў вёсцы мелі Ядоўскі і Пачобут.
У 1744 г. вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Аўгуст III выдаў Шагану і Іааньне Абрагімовічам прывілей на 12 валок зямлі ў вёсцы (на чыншавай аплаце).
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1886 г. вёска ў Прускаўскай воласьці, 28 двароў, 334 жыхары; працавала народнае вучылішча, у якім у 1889/90 навучальным годзе займаліся 26 хлопчыкаў, у 1892-93 гг. — 27 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі.
У 1890 г. Літвінкі налічвалі 548 1/4 дзесяцін зямлі; уладальнік І. Мальчук пры вёсцы меў 63 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне Шадурскіх, 1421 1/2 дзесяцін зямлі (у 1841 маёнтак, спадчыннае ўладаньне І. І. Шадурскага, уключаў фальваркі і вёскі Літвінкі, Пруск, Ластоўкі з 533 сялянамі).
У 1897 г. ў вёсцы 47 двароў, 398 жыхароў, народнае вучылішча, хлебазапасная крама; у маёнтку — 33 жыхары; у пас. Літвінкі 2-1 двор, 10 жыхароў (сям’я Ю.Паразоўскага). У 1905 г. вёска налічвала 428 жыхароў, маёнтак — 32 жыхары; у народным вучылішчы ў 1905- 06 гг. вучыліся 32 хлопчыкі, 8 дзяўчынак.
У 1911 г. ў вёсцы 490 жыхароў, у маёнтку С.Шадурскага — 50 жыхароў, у маёнтку Б.Шадурскага — 44 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 27 двароў, 134 жыхары, і фальварак — 3 двары, 20 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с таго ж раёну.
У 1940 г. Літвінкі: хутары — 64 двары, 340 жыхароў, і былы маёнтак — 2 двары, 33 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1948 г. арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча» (старшыня Мальчук).
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 344 жыхары, у 1970 г. — 304 жыхары.
У 1999 г. 81 гаспадарка, 218 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтар — в. Батчы).
У в. Літвінкі нарадзілася В. С. Селівонік, удзельніца рэв. руху ў Зах. Беларусі, ганаровы грамадзянін г. Брэст (1969).
ЛАСТАЎКІ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 12 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 4 км ад чыгуначнай станцыі Стаўпы (на лініі Берасьце-Баранавічы), 45 км ад Берасьця. 41 гаспадарка, 103 жыхары (2005).
У 1563 г. Ластаўкі — сяло Глінянскага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 29 валок зямлі, зь якіх вольных: 1 валока на войта, 2 валокі на служкоўства; 18 гаспадарак (сярод гаспадароў 2 лаўнікі).
У 1786 г. сяло Берасьцейскай эканоміі, 29 валок зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска Прускаўскай воласьці, 418 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне В.Шадурскага, 664 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска, 35 двароў 264 жыхары, меліся школа граматы, хлебазапасная крама; маёнтак налічваў 17 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 294 жыхары, у маёнтку — 23 жыхары.
У 1911 г. вёска (285 жыхароў) і маёнтак (36 жыхароў; розныя ўладальнікі) знаходзіліся на тэрыторыі Прускаўска-Раманаўскай воласьці таго ж павету.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 18 дамоў, 78 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. 67 двароў, 263 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 30 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Горкага.
Паводле перапісу 1959 г. Ластаўкі налічвалі 272 жыхары, у 1970 г. — 155 жыхароў.
У 1999 г. 48 гаспадарак, 124 жыхары, у складзе калгаса «Глінянскі» (цэнтар — в. Глінянкі). Працуе крама.
ЛЕЛІКАВА — вёска ў Дзівінскім с/с, на паўд.-ўсх. беразе Церабовіцкага канала. За 47 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 97 км ад Берасьця. 332 гаспадаркі, 1077 жыхароў (2005).
Вядома ў XVI ст. на тэрыторыі Ратненскага пав. Каралеўства Польскага.
У 1546 г. ўпамінаюцца Лолікаўцы.
У 1774 г. Лелікава — маёнтак у складзе Холмскай зямлі Рэчы Паспалітай (тэр. Польшчы).
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Ковельскім пав.
У 1883 г. вёска, цэнтар Лелікаўскай воласьці, у Ратненскай паліцэйскай акрузе. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, уладаньне Быкоўскіх. Мелася каталіцкая капліца Ратненскай парафіі.
У XVIII ст. ў вёсцы пабудавана драўляная Дзьмітрыеўская царква (захавалася да нашага часу).
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, цэнтар гміны Камень-Кашырскага пав. Палескага ваяводзтва, 157 дамоў, 744 жыхары. На тэрыторыі гміны налічвалася 136 населеных пунктаў 10 372 жыхары.
У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток.
У 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. — цэнтар Лелікаўскага с/с, потым у складзе Павіцьцеўскага, Дзівінскага (1970) сельсаветуў, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў в. Лелікава 266 двароў, 1294 жыхары, меліся няпоўная сярэдняя і пач. школы, крама, хата-чытальня, паштовае аддз., сельсавет (тэлефанізаваны), медпункт, пажарнае дэпо, участкі лясгаса і леспрамгаса. На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 4 населеныя пункты, 378 двароў, 1489 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 39 аднавяскоўцаў (у 1965 на могілках устаноўлены абеліск).
У 1949 г. 60 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Чырвоная зорка».
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 960 жыхароў, у 1970 г. — 1084 жыхары, дзейнічала праўленьне калгаса.
У 1999 г. 354 гаспадаркі, 1064 жыхары, цэнтар калгаса «Чырвоная зорка». Працуюць крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі.
Помнік архітэктуры — Дзьмітрыеўская царква.
ЛУКА — вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 72 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрынь-Івацэвічы і Берасьце- Менск. 234 гаспадаркі, 651 жыхар (2005).
У 1897 г. Лука — вёска Іласкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 28 двароў, 229 жыхароў, мелася кузьня. Побач знаходзіліся аднайменныя: выселак (пры Маскоўска-Берасьцейскай шашы; 6 жыхароў) і лясная ахова (5 жыхароў).
У 1905 г. вёска налічвала 200 жыхароў, выселак — 9, ахова — 7 жыхароў.
У 1911 г. ў вёсцы 316 жыхароў
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 29 дамоў, 146 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 366 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. У 1944 г. ням. акупанты расстралялі 30 вяскоўцаў (у 1974 на ўшанаваньне іх памяці ўстаноўлена мэмарыяльная дошка).
У 1949 г. арганізаваны калгас імя К. Маркса.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 223 жыхары, у 1970 г. — 213 жыхароў.
У 1999 г. 228 гаспадарак, 721 жыхар, цэнтар племзавода «Дружба». Працуюць крама, Дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, дзіцячы сад, сярэдняя школа.
ЛУЦЭВІЧЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 6 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 49 км ад Берасьця. На шашы Берасьце-Менск. 133 гаспадаркі, 357 жыхароў (2005).
У 1890 г. Луцэвічы — вёска ў Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 214 1/2 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 22 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі).
У 1897 г. ў вёсцы 48 двароў, 323 жыхары, хлебазапасная крама, кузьня, піцейны дом; дом аховы №16 на 14-й вярсьце ад ст. Запруды-Кобрынь налічваў 7 жыхароў.
У 1905 г. вёска, 335 жыхароў.
У 1911 г. вёска (415 жыхароў) і аднайменны дом каля шашы (5 жыхароў).
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 18 двароў 103 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 65 двароў 259 жыхароў, і б. фальварак Луцэвічы, 6 двароў, 30 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Луцэвічы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1947 г. пабудаваны будынак пач. школы.
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 280 жыхароў, у 1970 г. — 300 жыхароў.
У 1999 г. 143 гаспадаркі, 387 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтар — в. Імянін). Працуюць крама, пачатковая школа.
ЛУШЧЫКІ — вёска ў Астроміцкім с/с, каля р. Мухавец. За 13 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Берасьце- Баранавічы. 53 гаспадаркі, 123 жыхары (2005).
У 1563 г. сяло Укалоды (Уклоды) Астрамецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 6 валок зямлі, зь якіх 4 вольныя валокі былі дадзены на асочніцтва, а 2 валокі «на плаце» (баброўніцкія). Асочнікі (І. Карагодавіч з 2 сынамі і 2 браты Аўдзеевічы) ахоўвалі Кобрынскую пушчу разам зь лясьнічымі; баброўнікі плацілі чынш.
У 1597 г. сяло Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі, 6 валок зямлі, зь якіх 1 валока вольная (на асочніцтва). Інвэнтар адзначаў дрэнную якасьць зямлі сяла.
У 1742 г. сяло Лушчыкі (Уклоды), у складзе Кобрынскай эканоміі, 7 валок зямлі.
У 1795 г. вёска, 5 гаспадарак, 26 жыхароў. Каля вёскі, у моста цераз р. Мухавец, знаходзіўся жылы дом лясьнічага з гасп. пабудовамі і млыном.
У 1890 г. ў складзе Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 357 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. 48 двароў, 293 жыхары, хлебазапасная крама; побач разьмяшчалася былая карчма, 6 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 326 жыхароў.
У 1911 г. 358 жыхароў.
У 1921 г. ў Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 30 дамоў, 188 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Жухавіцкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.
У 1940 г. Лушчыкі — хутары, 60 двароў, 263 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 6 жыхароў вёскі, 23 вяскоўцы былі расстраляны нямецкімі акупантамі. У 1957 г. на ўшанаваньне памяці ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі ўстаноўлены абеліск.
У 1949 г. 35 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Шлях Ільіча» (старшыня А.Дз. Страчук).
Паводле перапісу 1959 г. Лушчыкі налічвалі 265 жыхароў, у 1970 г. — 236 жыхароў.
У 1999 г. 39 гаспадарак, 76 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтар — в. Астромічы).
У в. Лушчыкі нарадзіўся С.Дз. Страчук, які ў гады Вял. Айч. вайны зьяўляўся сакратаром аргцыі КСМЗБ, а таксама знаходзіўся на ваенна-будаўнічых работах у сав. тыле.
ЛЫШЧЫКІ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 16 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 53 км ад Берасьця. На чыг. ст. Стаўпы (на лініі Берасьце-Баранавічы). Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Жабінку. 53 гаспадаркі, 107 жыхароў (2005).
У 1563 г. згадваецца с. Данкавічы.
У 1786 г. Лышчыкі — сяло ў Берасьцейскай эканоміі, 27 валок 7 маргоў зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласьці, 248 1/2 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся: маёнтак Лышчыкі, уладаньне А.Чарноцкай, 217 дзесяцін зямлі; 2 маёнткі Лышчыкі-Боркі, уладаньні В. і С. Властоўскіх (Уластоўскіх, 167 дзесяцін зямлі), П.Баркоўскага (90 1/2 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. вёска, 21 двор, 294 жыхары, меліся хлебазапасная крама, кузьня, ветраны млын, і сядзіба млынара (8 жыхароў); у 2 маёнтках 9 і 12 жыхароў, у фальварку — 11 жыхароў.
У 1905 г. вёска, 248 жыхароў, і 3 аднайменныя маёнткі — адпаведна 2,8 і 9 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 13 двароў, 78 жыхароў, фальварак — 5 жыхароў, калонія — 4 двары, 19 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 57 двароў, 290 жыхароў.
З 1949 г. арганізаваны калгас «Новая зара» (старшыня Ф. І. Міхнюк).
Паводле перапісу 1959 г. ў Лышчыках было 307 жыхароў, у 1970 г. — 254 жыхары.
У 1999 г. 63 гаспадаркі, 120 жыхароў, у складзе калгаса «Глінянскі» (цэнтар — в. Глінянкі). Працуе крама.
У в. Лышчыкі нарадзіўся беларускі літаратуразнавец і перакладчык І. А. Чарота.
ЛЯГАТЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, на паўд.-ўсх. беразе р. Шэўня (прыток Мухаўца). За 6 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 57 км ад Берасьця. На шашы Кобрынь-Высокае. 118 гаспадарак, 307 жыхароў (2005).
У 1563 г. згадваюцца як с. Легатавічы.
У 1597 г. Лягаты — сяло, цэнтар Лягатаўскага войтаўства Кобрынскага староства, 31 валока зямлі, зь якіх 1 валока вольная (была нададзена войту).
У 1724 г. сяло ў Кобрынскім ключы Берасьцейскай эканоміі, 31 валока зямлі.
У 1757 г. паводле прывілея вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста III Марыя і Францыск Астроўскія атрымалі ў сяле 3 валокі зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска Стрыгаўскай воласьці, 521 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: аколіца, 98 дзесяцін зямлі, і маёнтак, уладаньне К.Кунаховіча, 366 3/4 дзесяцін зямлі. Маёнтак Лабачоў-Лягаты, уладаньне Міцкевіча, налічваў 129 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы (5 вёрст ад чыгункі Берасьце-Бранск) 89 двароў, 534 жыхары, хлебазапасная крама; у маёнтках: Лягаты — 40 жыхароў, Лягаты (Лабачова) — 13 жыхароў. У 1905 г. вёска, 628 жыхароў, і маёнтак, 31 жыхар.
У 1911 г. вёска налічвала 559 жыхароў; аднайменны маёнтак, уладаньне Меланьні Баркоўскай, 30 жыхароў; маёнтак Лабачова-Лягаты, уладаньне Грудзінскага — 31 жыхар.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 71 двор, 402 жыхары, фальварак — 1 двор, 13 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары Лягаты — 110 двароў, 528 жыхароў, і асада — 5 двароў, 70 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. створаны калгас імя К.Маркса.
Паводле перапісу 1959 г. ў Лягатах 501 жыхар, у 1970 г. — 365 жыхароў.
У 1999 г. 124 гаспадаркі, 296 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтар — в. Імянін). Дзейнічае крама.
ЛЯСКОВА — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 12 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 57 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Высокае і Берасьце-Баранавічы. 71 гаспадарка, 172 жыхары (2005).
У 1559 г. — маёнтак і сяло Ляскоўскае, у Кобрынскім павеце, уладаньне Рыгора і Фёдара Аглядовічаў.
Пад 1602 г. пазначаны маёнтак Ляскова.
У 1629 г. маёнтак, уладаньне Ляскоўскіх, у Берасьцейскім ваяводзтве
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Ляскова — вёска ў Стрыгаўскай воласьці, 148 дзесяцін зямлі; аколіца, 66 1/2 дзесяцін зямлі, і 3 маёнткі — уладаньні: В.Ляскоўскага, 144 1/2 дзесяцін зямлі; К.Стэфаноўскай, 121 дзесяцін зямлі; Франкоўскага, 145 1/2 дзесяцін зямлі (маёнтак Ляскова-Лягаты).
У 1897 г. вёска — 42 двары, 279 жыхароў, хлебазапасная крама; аколіца (вёска) — 10 двароў 65 жыхароў, 2 кузьні, сталярная і калёсная майстэрні. Побач знаходзіліся 3 маёнткі Ляскова, адпаведна 17, 7 і 4 жыхары. Жылы дом Ляскова (Мелехава) пры ўрочышчы Мелехава налічваў 11 жыхароў.
У 1905 г. вёска (291 жыхар) і маёнтак (18 жыхароў).
У 1911 г. ў вёсцы 354 жыхары, у маёнтку (уладаньне Вацлава Ляскоўскага) — 14 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 66 двароў, 374 жыхары; фальварак — 1 двор, 20 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска — 76 двароў, 450 жыхароў былы фальварак — 2 двары, 25 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Ляскова акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. 445 жыхароў, у 1970 г. — 362 жыхары.
У 1999 г. 90 гаспадарак, 215 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтар — в. Бухавічы).
На зах. ускраіне вёскі пахаваны рус. воіны, якія загінулі на Кобрыньшчыне 13.7.1812 г. ў баях з напалеонаўскімі войскамі. У 1986 г. на магіле насыпаны курган і ўстаноўлена стэла.
ЛЯХЧЫЦЫ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 14 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 59 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе цераз канал Бона і далей па аўтадарозе Дзівін-Кобрынь. 64 гаспадаркі, 173 жыхары (2005).
Назва вёскі ўтворана ад слова «ляха» — незасеянае поле («ляшыць» — значыць засяваць). Паводле народнага паданьня, назва паходзіць ад прозьвішча першапасяленца Ляха, які быў палякам.
Каля вёскі былі знойдзены крамянёвыя наканечнікі стралы і дзіды.
У 1563 г. Ляхчыцы — сяло, 7 валок зямлі, у складзе Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Таксама ўпершыню ўпамінаецца ўрочышча Княжая Гара, на якім, паводле народнага паданьня, пахавана княгіня Вольга.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні Ў гэты ж час упамінаюцца прадстаўнікі Ляхчыц Дзятлік і Марчук.
У 1890 г. вёска Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 913 дзесяцін зямлі, у 1897 г. было 38 двароў, 268 жыхароў, мелася хлебазапасная крама.
У 1905 г. вёска (367 жыхароў) і аднайменны маёнтак (13 жыхароў).
У 1911 г. вёска налічвала 318 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 40 дамоў 214 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 73 двары, 285 жыхароў, працавала пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну Ляхчыцы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 32 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Мічурына. Потым разам зь вёскамі Корчыцы, Хадынічы, Верхалесьсе і Альхоўка складалі калгас «Перамога».
Паводле перапісу 1959 г. ў Ляхчыцах было 211 жыхароў, у 1970 г. — 253 жыхары.
У 1999 г. 72 гаспадаркі, 204 жыхары, у складзе калгаса «Сьцяг Перамогі» (з 2004 СВК «Раданежскі»; цэнтар — в. Корчыцы). Ёсьць Дом сац. паслуг, бібліятэка, крама, лазьня. Каля вёскі знаходзяцца 2 магілы ахвяр фашызму і курган Княжая Гара.
МІНЯНКА — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 60 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Берасьце-Баранавічы. 66 гаспадарак, 150 жыхароў (2005).
У 1599 г. ўпамінаньне Мінянкі напэўна рэчкі.
У 1890 г. Мінянка — вёска Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 290 1/2 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 7 1/2 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі).
У 1897 г. вёска, 44 двары, 290 жыхароў меліся хлебазапасная крама, кузьня.
У 1905 г. 352 жыхары, у 1911 г. 445 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 34 дамы, 172 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары, 69 двароў, 246 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. 42 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Куйбышава.
Паводле перапісу 1959 г. Мінянка налічвала 239 жыхароў, у 1970 г. — 230 жыхароў, на яе тэрыторыі разьмяшчалася праўленьне калгаса.
У 1999 г. вёска, 83 гаспадаркі, 180 жыхароў, цэнтар калгаса «Зьвязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»). Дзейнічаюць крама, клюб, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі.
МАГДАЛІН — вёска ў Кісялёвіцкім с/с, на Кобрынскім канале. За 6 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 49 км ад Берасьця. Каля шашы Менск-Берасьце. 243 гаспадаркі, 638 жыхароў (2005).
У 1890 г. Магдалін — маёнтак Блоцкай (Балоцкай) воласьці Кобрынскага павету, уладаньне С.Туменскай і С.Закржэўскай, 214 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў маёнтку 31 жыхар, у 1905 г. — 58 жыхароў.
3 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 9 дамоў, 63 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары Магдалін, 20 двароў, 90 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1948 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Новы шлях» (уступілі ў яго ўсе 46 гаспадарак; старшыня П. Р. Каранчук, сакратар камсамольскай арганізацыі).
Паводле перапісу 1959 г. Магдалін налічваў 235 жыхароў, у 1970 г. — 319 жыхароў.
У 1965 г. ў цэнтры вёскі на ўшанаваньне памяці ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік.
У 1999 г. 220 гаспадарак, 580 жыхароў, цэнтар калгаса «Магдалінскі». Працуюць крама, Дом культуры, бібліятэка, школа, фэльчарска-акушэрскі пункт.
У в. Магдалін нарадзіўся М. П. Мікулік, які ў гады Вял. Айч. вайны зьяўляўся партызанам атрада імя Суворава брыгады імя Молатава. Удзельнічаў у вызваленьні Кобрыньа, наладжваньні пантонных і паромных перапраў.
МАЗІЧЫ — вёска ў Батчынскім с/с, на паўн.-ўсх. беразе р. Мухавец. За 7 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Корын, 45 км ад Берасьця. Каля шашы Кобрынь-Жабінка. 38 гаспадарак, 85 жыхароў (2005).
У 1890 г. Мазічы — вёска Стрыгаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 144 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладаньні В.Брадзінскага, 68 дзесяцін зямлі, і М.Верашчакі, 187 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска (пры Палескай чыгунцы і р. Мухавец), 25 двароў, 186 жыхароў, працаваў хлебазапасная крама; маёнтак, 6 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 229 жыхароў, маёнтак — 57 жыхароў.
У 1911 г. вёска (229 жыхароў) і маёнтак (55 жыхароў).
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 16 дамоў, 120 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. хутары, 43 двары, 198 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 148 жыхароў, у 1970 г. — 137 жыхароў.
У 1999 г. 41 гаспадарка, 79 жыхароў, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі». У 2004 г. Мазічы далучаны да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка».
МАЗУРЫ — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 31 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 9 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 75 км ад Берасьця. Каля шашы Менск- Берасьце. 39 гаспадарак, 54 жыхары (2005).
У 1563 г. Мозыр — урочышча с. Вуглы.
У 1731 г. Мазуры ці Беразіно — маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1885 г. вёска Іласкай воласьці, 254 жыхары. У 1897 г. 49 двароў, 297 жыхароў, хлебазапасная крама, 421 3/4 дзесяцін зямлі (1890).
У 1905 г. ў вёсцы 313 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 49 дамоў, 269 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 401 жыхар.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя М.Астроўскага (старшыня М.Багачук).
Паводле перапісу 1959 г. Мазуры налічвалі 194 жыхары, у 1970 г. — 225 жыхароў.
У 1999 г. 48 гаспадарак, 75 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Працуе крама.
У в. Мазуры нарадзіўся камандзір партыз. атрада імя С. М. Кірава Берасьцейскага партыз. злучэньня П. Н. Паплаўскі (мэмарыяльная дошка ўстаноўлена на будынку крамаа ў 1975).
МАЗУРЫ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 3 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 42 км ад Берасьця Каля шашы Менск- Берасьце. 101 гаспадарка, 284 жыхары (2005).
У 1897 г. Мазуры — вёска Прускаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 22 двары, 148 жыхароў, мелася хлебазапасная крама; 116 дзесяцін зямлі (на 1890).
У 1905 г. ў вёсцы 173 жыхары.
У 1911 г. 171 жыхар.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 16 дамоў, Шжыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 34 двары, 190 жыхароў, працавала пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Аляксандра Неўскага.
Паводле перапісу 1959 г. Мазуры налічвалі 150 жыхароў, у 1970 г. — 224 жыхары.
У 1999 г. 86 гаспадарак, 283 жыхары, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтар — в. Пескі). Працуе пачатковая школа.
МАЛЫ РУДЗЕЦ — вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд.-зах. беразе Дняпроўска-Бугскага канала. За 27 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 71 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Кісялёўцы. 22 гаспадаркі, 37 жыхароў (2005).
У 1563 г. Малая Рудца — урочышча-востраў с. Вуглы Вугольскага войтаўства Кобрынскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце
У 1921 г. вёска Малы Рудзец, 33 двары, 162 жыхары, у складзе Гарадзецкай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 357 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Катоўскага.
Паводле перапісу 1959 г. 261 жыхар, у 1970 г. — 167 жыхароў.
У 1999 г. ў в. Малы Рудзец было 27 гаспадарак, 48 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец).
Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны ў баях зь нямецкімі акупантамі (устаноўлены ў 1965 на паўн. ускраіне вёскі).
МАЛЫШЫ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 12 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 63 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Камянец. 35 гаспадарак, 80 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з XVII ст. як сяленьне Берасьцейскага ваяводзтва
Пад 1676 г. пазначана ў вопісе дакумэнтаў Віленскага цэнтральнага архіва стараж. актавых кніг.
У 1717 г. Малышы — сяло ў Берасьцейскім ваяводзтве
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай воласьці, 325 1/2 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі — уладаньні: А.Краскоўскага, 43 дзесяцін зямлі, і М.Масьлевіча, 142 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска (за 4 вярсты ад Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі) налічвала 36 двароў, 242 жыхары, мелася хлебазапасная крама. У маёнтках адпаведна было 15 і 7 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 269 жыхароў, у маёнтках — 26 і 11 жыхароў.
У 1911 г. вёска — 320 жыхароў, аднайменны маёнтак (уладаньне Таўбе) — 7 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 39 двароў, 229 жыхароў, і фальварак — 7 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г.ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска — 57 двароў, 256 жыхароў, і былы фальварак — 3 двары, 30 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Сьветлы шлях» (старшыня П.Сюсюра).
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Малышы было 257 жыхароў у 1970 г. — 196 жыхароў.
У 1999 г. 42 гаспадаркі, 83 жыхары, у складзе калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ «Стрыгава»; цэнтар — в. Стрыгава).
МАЛЫЯ ЛЕПЯСЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 6 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 50 км ад Берасьця. Каля шашы Кобрынь-Баранавічы. 16 гаспадарак, 28 жыхароў (2005).
У 1890 г. Лепясы Малыя — пасёлак у Стрыгаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 85 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска (за 2 вярсты ад чыгункі Берасьце- Бранск і р. Мухавец), 9 двароў, 67 жыхароў.
У 1905 г. 71 жыхар, у 1911 г. 92 жыхары.
У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 12 дамоў, 74 жыхары.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 18 двароў, 74 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1948 г. створаны калгас «Чырвоны сьцяг».
Паводле перапісу 1959 г. Малыя Лепясы налічвалі 97 жыхароў, у 1970 г. — 77 жыхароў. Разьмяшчалася праўленьне калгаса.
У 1999 г. 15 гаспадарак, 30 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтар — в. Імянін).
МАЦЫ — вёска ў Тэвельскім с/с, на паўн.-зах. беразе р. Шэўня (прыток Мухаўца). За 14 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 64 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Камянец. 44 гаспадаркі, 90 жыхароў (2005).
У 1563 г. сяло Осавая Глінянскага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 12 валок зямлі, 11 гаспадарак.
У 1742 г. сяло Мацы ці Осава (Восава), 12 валок зямлі, Вежацкі ключ Берасьцейскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Мураўёўскай воласьці, 342 3/4 дзесяцін зямлі; пры вёсцы ў П.Кузьмуна меліся 14 дзесяцін зямлі. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне А.Малахоўскага, 414 1/2 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Глінянка і ўрочышчам Цямніца).
У 1897 г. вёска — 52 двары, 339 жыхароў, 2 хлебазапасныя крамаы; маёнтак — 12 двароў, 60 жыхароў.
У 1905 г. вёска, 420 жыхароў; маёнтак, 8 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, 36 двароў, 181 жыхар.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 67 двароў 359 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Мацы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 263 жыхары, у 1970 г. — 171 жыхар.
У 1999 г. 49 гаспадарак, 101 жыхар, у складзе калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ «Стрыгава»; цэнтар — в. Стрыгава).
МЕЛЬНІКІ — вёска ў Батчынскім с/с, на паўн. беразе р. Мухавец. За 13 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 36 км ад Берасьця. На шашы Кобрынь-Камянец. 12 гаспадарак, 12 жыхароў (2005).
У 1890 г. Мельнікі — вёска Прускаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 182 1/4 дзесяцін зямлі. Побач зь вёскай знаходзіўся маёнтак Мельнікі ці Новыя Чаравачыцы, уладаньне К. і I. Мазеўскіх, 771 1/2 дзесяцін зямлі (разам з фальваркамі Ўрсынава і Канцінава). У 1897 г. вёска — 18 двароў, 179 жыхароў, хлебазапасная крама; аднайменныя хутар і маёнтак — па 6 жыхароў у кожным.
У 1905 г. ў вёсцы 198 жыхароў, у маёнтку — 14 жыхароў. У 1911 г. вёска (160 жыхароў) і маёнтак (22 жыхары) у Прускаўска-Раманаўскай воласьці таго ж павету.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 18 дамоў, 84 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с.
У 1940 г. хутары, 37 двароў, 195 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Мельнікі акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Фрунзе. Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 140 жыхароў.
У 1970 г. — 74 жыхары.
У 1999 г. 12 гаспадарак, 25 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтар — в. Батчы).
МЕЛЯНКОВА — вёска ў Аніскавіцкім с/с, на паўд.-зах. беразе Арэхаўскага канала. За 35 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 11 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 81 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Балоты. 45 гаспадарак, 87 жыхароў (2005).
У 1563 г. Меленткова — урочышча-востраў с. Вуглы Вуглоўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі.
У 1890 г. Мелянкова — пасёлак у складзе в. Вуглы, 1130 дзесяцін зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі вёскі), у Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. Вуглы (Мелянкова) — вёска, 55 двароў, 316 жыхароў.
У 1905 г. 382 жыхары, у 1911 г. 374 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 61 дом, 279 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа, у якой праводзіліся нядзельныя чытаньні.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне. У 1940 г. ў вёсцы 388 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна» (старшыня М.Крываль).
Паводле перапісу 1959 г. вёска Мелянкова налічвала 346 жыхароў, у 1970 г. — 246 жыхароў.
У 1999 г. 55 гаспадарак, 119 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
МУХАЎЛОКІ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 13 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 59 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Берасьце-Баранавічы. 32 гаспадаркі, 45 жыхароў (2005).
Пад 1606 г. пазначаны як двор Мухаўлока.
У 1727 г. Мухаўлокі — маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска, 320 1/2 дзесяцін зямлі, і маёнтак, уладаньне М.Матноўскай, 409 дзесяцін зямлі; у Падалескай воласьці
У 1897 г. вёска, 35 двароў, 228 жыхароў, хлебазапасная крама; маёнтак — 6 жыхароў.
У 1905 г. ў вёсцы 285 жыхароў, у маёнтку — 9 жыхароў.
У 1911 г. вёска налічвала 314 жыхароў, маёнтак (уладаньне Дамброўскай) — 3 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска і асада, 16 дамоў, 80 жыхароў.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары — 33 двары, 177 жыхароў, і фальварак — 1 двор, 14 жыхароў; працавала пачатковая школа (пасьля 1945 — школа-сямігодка).
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 12 вяскоўцаў (у 1965 устаноўлены абеліск).
Паводле перапісу 1959 г. Мухаўлокі налічвалі 212 жыхароў, у 1970 г. — 206 жыхароў.
У 1999 г. 38 гаспадарак, 65 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтар — в. Астромічы). Дзейнічае крама.
МЯРНІЦА — вёска ў Тэвельскім с/с, за 12 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 7 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 62 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Камянец. 15 гаспадарак, 37 жыхароў (2005).
У 1563 г. Мерніцкі засьценак на мяжы с. Залесьсе. «Того застенка Залесскаго дано на мерніцтво за лістом короля его мілості мернику Кобринскому, Черевачицкому Вежецкому, Городецкому Климу Тимофеевичу 4 волокі с каждой по 30 грошей на рок 65».
У 1890 г. Мярніца — маёнтак у Мураўёўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні; уладаньне Ул. Багушэўскага, 324 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная пустка, уладаньне Г.Прымачука, 17 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. маёнтак налічваў 3 двары, 25 жыхароў, у 1905 г. — 2 маёнткі: 69 і 7 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва; вёска і калонія, 8 дамоў, 58 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 12 двароў, 92 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісаў 1959 і 1970 гг. вёска налічвала 79 жыхароў.
У 1999 г. 15 гаспадарак, 42 жыхары, у складзе калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ «Стрыгава»; цэнтар — в. Стрыгава).
У в. Мярніца нарадзілася вучоны-фізік Р. Г. Запарожчанка, якая разьвіла мэтад матэматычнага мадэліраваньня працэсаў у лазерах і нелінейна-аптычных асяродзьдзях.
МЯФЁДАВІЧЫ — вёска ў Гарадзецкім с/с, у сутоках Каралеўскага і Дняпроўска-Бугскага каналаў. За 27 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 4 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 71 км ад Берасьця. 88 гаспадарак, 158 жыхароў (2005).
Вядомы з XVI ст. як в. Няхнедавічы (Нехведзевічы) Бародзіцкай воласьці Кобрынскага павету ВКЛ.
Паводле інвэнтара Бародзіцкай воласьці 1558 г. вёска займала 2-е месца ў воласьці па колькасьці жыхароў і прыносіла даходу 17 1/2 коп грошаў (з 1559 ва ўладаньні капітулы Віленскай).
Да сярэдзіны XVIII ст. вёскі Мяфёдавічы і Бародзічы страцілі сваё гасп. значэньне сярод іншых сёл.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1843 г. маёнтак і вёску Мяхведавічы арандавалі Дзвонскія (раней уладаньне Брашэвіцкага касьцёла; 355 2/3 дзесяцін зямлі). Вёска налічвала 37 двароў, 287 жыхароў, дзейнічала карчма; у фальварку меліся жылыя і гасп. пабудовы, хлебазапасная крама.
У 1890 г. вёска Бародзіцкай воласьці, 380 жыхароў (1885), 1336 1/2 дзесяцін зямлі. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне М.Любімавай, 264 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска, 82 двары, 561 жыхар, хлебазапасная крама, у 1905 г. 591 жыхар.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 47 дамоў, 297 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 601 жыхара.
У Вялiкую Айчынную вайну Мяфёдавічы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Чкалава (старшыня Я.Якімчук).
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 542 жыхары, у 1970 г. — 445 жыхароў.
У 1999 г. 99 гаспадарак, 180 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Працуюць крама, клюб, бібліятэка.
У в. Мяфёдавічы нарадзіўся З. З. Дзенісюк, які ў гады Вял. Айч. вайны зьяўляўся падпольшчыкам, разьведчыкам, падрыўніком, сувязным асобнага партызанскага атрада імя Катоўскага.
НАВАСАДКІ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 19 км на паўднёвы-захад ад горада чыг. ст. Кобрынь, 57 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Макраны-Кобрынь. 8 гаспадарак, 9 жыхароў (2005).
У 1789 г. Навасадкі — вёска, 4 валокі зямлі, 8 гаспадарак, 44 жыхары, бровар, карчма (на арэндзе з 1709); у Азяцкім ключы Берасьцейскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. вёска ў Верхалескай воласьці, 9 двароў, 75 жыхароў меліся ветраны млын, 221 дзесяцін зямлі (1890).
У 1905 г. 132 жыхары.
У 1911 г. вёска Навасёлкаўскай воласьці таго ж павету, 137 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 10 дамоў, 60 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1950 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы было 29 двароў, 106 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Навасадкі акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. 104 жыхары, у 1970 г. — 83 жыхары.
У 1999 г. вёска, 18 гаспадарак, 21 жыхар, у складзе калгаса «Сьцяг Перамогі» (з 2004 СВК «Раданежскі»; цэнтар — в. Корчыцы).
НАВАСЕЛКІ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 16 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 72 км ад Берасьця. На шашы Берасьце-Менск. 14 гаспадарак, 26 жыхароў (2005).
У 1897 г. Навасёлкі (Лука) — вёска, 27 двароў 174 жыхары, хлебазапасная крама, 287 1/4 дзесяцін зямлі (1890); у Іласкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні
У 1905 г. было 175 жыхароў, у 1911 г. — 185 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 19 дамоў, 89 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с.
У 1940 г. вёска налічвала 159 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў 1943 г. ням.-фаш. захопнікі спалілі вёску (32 двары) і расстралялі 67 жыхароў. На ўшанаваньне памяці ахвяр фашызму ў 1974 г. ўстаноўлены помнік (на паўн.-ўсх. ускраіне вёскі). Пасьля вайны вёска адноўлена.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Кутузава.
Паводле перапісу 1959 г. Навасёлкі налічвалі 91 жыхара, у 1970 г. — 97 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 18 гаспадарак, 45 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтар — в. Шамятоўка).
НАВАСЁЛКІ — вёска, цэнтар Навасёлкаўскага с/с, за 25 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 71 км ад Берасьця. 372 гаспадаркі, 819 жыхароў (2005).
У 1563 г. ўпамінаюцца навасельскія баяры.
У 1567 г. Навасёлкі — маёнтак, уладаньне С.Стахорскага, на тэрыторыі Берасьцейскага пав.
У 1747 г. маёнтак, уладаньне Я.Стахорскага.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1886 г. Навасёлкі — сяло Верхалескай воласьці, 50 двароў, 495 жыхароў, дзейнічалі валасное праўленьне, Міхайлаўская царква (захавалася да нашага часу), ветраны млын, піцейны дом. За 3 вярсты ад сяла знаходзіўся шклозавод Паўлопаль.
У 1890 г. Навасёлкі — вёска і сяло. Сяло складалася з пасёлкаў Крупчыцы, Хамяняты, Валынцы, Бурды, Заграбы і Яшчукі (1-е Навасёлкаўскае сельскае т-ва), 491 дзесяцін зямлі. Вёска складалася з пасёлкаў Зафабы, Дзехцяры і Пацелі (2-е Навасёлкаўскае сельскае т-ва). Каля сяла і вёскі разьмяшчаліся 8 аднайменных маёнткаў, уладаньні: Ул. Жыромскага (280 дзесяцін зямлі), П.Валіцкай (174 дзесяцін зямлі), Ю.Астраменцкага (44 дзесяцін зямлі), А.Фядзюшкі (52 дзесяцін зямлі), С.Сямашкі (172 дзесяцін зямлі), Р.Анцуты (30 дзесяцін зямлі), А.Баяроўскай (94 дзесяцін зямлі), В.Мыслоўскага (252 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. ў сяле (6 пасёлкаў) 107 двароў, 665 жыхароў, меліся Верхалескае валасное праўленьне, царква, царк. прычт (3 двары, 17 жыхароў), царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасная крама, урачэбны прыёмны пакой, дробязная крама; у вёсцы (2 пасёлкі) — 27 двароў, 175 жыхароў, дзейнічалі ветраны млын, піцейны дом. У 7 аднайменных маёнтках, уладаньнях: Мыслоўскага — 2 двары, 3 жыхары; Валіцкіх — 2 двары, 12 жыхароў; Фядзюшкі — 5 жыхароў; Астраменцкага — 12 жыхароў; Ягакоўскага — 3 двары, 15 жыхароў; Сямашкі — 2 двары, 5 жыхароў; Задзірноўскага — 2 двары, 2 жыхары.
У 1905 г. Навасёлкі — сяло (820 жыхароў) і маёнтак (42 жыхары). У
1911 г. сяло, цэнтр аднайменнай воласьці таго ж павету, 1046 жыхароў; маёнтак — 11 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтар Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска і фальварак, 242 дамы, 1205 жыхароў. На тэрыторыі гміны 58 населеных пунктаў, 8246 жыхароў.
У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа і вячэрнія курсы. 3.8.1933 г. сяляне навакольных вёсак, якія ўдзельнічалі ў масавым паходзе на маёнтак памешчыкаў Малачэўскіх (в. Булькава Жабінкаўскага раёну) з мэтай прымусіць іх выплаціць запазычанасьць сэзонным рабочым, разграмілі некалькі сядзіб асаднікаў і атакавалі паліцэйскі ўчастак у в. Навасёлкі. 3 Брэста на дапамогу паліцэйскім прыбылі салдаты і атрады паліцыі. У памяць аднаго з буйнейшых сял. выступленьняў 1933 г. ў Кобрынскім павеце ў скверы в. Навасёлкі ў 1967 г. ўстаноўлены абеліск.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. — цэнтар Навасёлкаўскага с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска, 286 двароў, 1409 жыхароў працавалі няпоўная сярэдняя школа, сельпо з гандл. кропкай, аддзяленьне сувязі, медпункт, сельсавет (тэлефанізаваны), вэтэрынарны пункт, грамадзкае сховішча збожжа. На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 5 населеных пунктаў, 668 двароў, 3309 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 2 воіны Савецкай Арміі (пахаваны на могілках, у 1969 устаноўлены абеліск) і 22 вяскоўцы (помнік устаноўлены ў 1965 у цэнтры вёскі).
У 1948 г. ў Навасёлках пачалося будаўніцтва клуба, быў арганізаваны калгас імя Леніна (аб’ядноўваў 14 гаспадарак), які стаў першым у Дзівінскім раёне (старшыня І. А. Ніканчук).
У ліст. 1949 г. ў калгас уступілі 125 гаспадарак.
Паводле перапісу 1959 г. Навасёлкі налічвалі 1194 жыхары, у 1970 г. — 1156 жыхароў.
У 1999 г. было 400 гаспадарак, 926 жыхароў цэнтар калгаса «Сьцяг Леніна». Працуюць 2 крамаы, бальніца, амбуляторыя, аптэка, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа (пры ёй дзейнічае музэй), дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі, камбінат бытавога абслугоўваньня.
Помнік архітэктуры — Міхайлаўская царква (XIX ст.).
НАВАСЁЛКІ — вёска ў Тэвельскі с/с, за 16 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 4 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 67 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Кобрынь, Камянец, Пружаны. 19 гаспадарак, 25 жыхароў (2005).
У 1897 г. Навасёлкі — вёска ў Мураўёўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 22 двары, 181 жыхар; 338 дзесяцін зямлі (на 1890). Сядзіба Навасёлкі налічвала 8 жыхароў.
У 1905 г. вёска, 221 жыхар.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, 7 дамоў, 47 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с.
У 1940 г. вёска, 39 двароў, 177 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Навасёлкі акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя Молатава.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 138 жыхароў, у 1970 г. — 101 жыхар.
У 1999 г. 21 гаспадарка, 29 жыхароў, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтар — в. Тэўлі).
НЯТРЭБА — вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд.-зах. беразе Каралеўскага канала. За 15 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 59 км ад Берасьця. Каля шашы Берасьце- Менск. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005).
У 1897 г. Нятрэба — маёнтак у Блоцкай (Балоцкай) воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 7 жыхароў.
У 1905 г. маёнтак, 7 жыхароў.
У 1911 г. пас. Рачкі-Нятрэба Гарадзецкай воласьці таго ж павету, 50 жыхароў.
3 1921 г. вёска Нятрэба-Рачкі ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 8 дамоў, 50 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Акцябарскім, з 31.3.1959 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска Нятрэба, 74 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 53 жыхары, у 1970 г. — 38 жыхароў.
У 1999 г. 5 гаспадарак, 7 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтар — в. Акцябр).
ОР (мясц. назвы Ар, Гір) — хутар у Дзівінскім с/с, за 28 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 74 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрынь-Дзівін. 4 гаспадаркі, 10 жыхароў (2005).
У 1650 г. згадваецца рака каля в. Навасёлкі.
У 1890 г. Ор — урочышча Макранскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 31 3/4 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска, 4 двары, 29 жыхароў.
У 1905 г. вёска (29 жыхароў) і хутар (7 жыхароў).
У 1911 г. вёска Макранскай воласьці, 66 жыхароў; аднайменны фальварак, уладаньне І. Чарноцкага, 7 жыхароў.
З 1921 г. вёскаў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 10 дамоў, 74 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Ягмінаўскім, з 16.7.1954 г. ў Дзівінскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 24 двары, 104 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну Ор акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. жыхары вёсак Ор і Ягмінава аб’ядналіся ў калгас імя 70-годзьдзя І. В. Сталіна.
Паводле перапісу 1959 г. вёска Ор налічвала 51 жыхара, у 1970 г. — 48 жыхароў.
У 1999 г. хутар, 3 гаспадаркі, 6 жыхароў у складзе калгаса «Новае жыцьцё» (цэнтар — в. Дзівін).
ПАВІЦЦЕ — вёска, цэнтар Павіцьцеўскага с/с, за 49 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 95 км ад Берасьця. Аўтадарогамі зьвязана з Маларытай, Кобрыньам, Драгічынам. 720 гаспадарак, 1823 жыхары (2005).
25.8.1546 г. сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага пав.
У 1563 г. Павіты — вёска Ратненскага пав., на тэрыторыі Каралеўства Польскага.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губ.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Лелікаўскай гміне Камень-Кашырскага пав. Палескага ваяводзтва; в. Павіць і хутар, 309 дамоў, 1651 жыхар.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны і харавы гурткі.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар сельсавету, з 8.8.1950 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска, 301 двор, 2328 жыхароў працавалі маторны млын, пачатковая школа, сельсавет, крама. На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 4 населеныя пункты (разам з в. Павіць), было 440 двароў 2902 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 70 землякоў На ўшанаваньне іх памяці ў 1982 г. каля клуба ўстаноўлены помнік. На 2 вясковых могілках пахаваны 20 партызан і мірныя жыхары, загінуўшыя ў гады вайны (у 1967 устаноўлены помнік).
У 1947 г. працавалі хата-чытальня, бальніца, 7-гадовая школа.
У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Будзённага.
Паводле перапісу 1959 г. Павіцьце налічвала 1732 жыхары, у 1970 г. — 2244 жыхары.
У 1999 г. 767 гаспадарак, 1982 жыхары, цэнтар саўгаса «Арэхаўскі». Ёсьць Дом культуры, 3 б-кі (дзіцячая і дарослая), сталовая, сярэдняя школа, бальніца, аптэка, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі, 6 крамааў. Дзейнічаюць лясьніцтва, камбінат бытавога абслугоўваньня.
Помнік архітэктуры — Сьвята-Прачысьценская царква (пач. XX ст.).
ПАДАЛЕССЕ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 11 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 55 км ад Берасьця. Каля шашы Берасьце-Менск. 29 гаспадарак, 67 жыхароў (2005).
У 1599 г. ўпамінаецца с. Падалескае.
У 1890 г. Падалесьсе — вёска, 127 1/2 дзесяцін зямлі (разам з в. Плянта), пасёлак (19 дзесяцін зямлі) і аколіца (178 дзесяцін зямлі), у Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. ў вёсцы 26 двароў, 173 жыхары, меліся хлебазапасная крама, кузьня.
У 1905 г. 176 жыхароў.
У 1911 г. вёска і сядзіба Падалесьсе, 194 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр Падалескай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 32 дамы, 176 жыхароў.
У 1931 г. на тэрыторыі гміны 86 населеных пунктаў 7040 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары, 51 двор, 157 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. вёска Падалесьсе налічвала 183 жыхары, у 1970 г. — 152 жыхары.
У 1999 г. 31 гаспадарка, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтар — в. Бухавічы).
ПАДБЕР’Е — вёска ў Астроміцкім с/с, за 10 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Баранавічы. 34 гаспадаркі, 66 жыхароў (2005).
У 1844 г. Падбер’е — вёска маёнтка Жухаўцы, уладаньне Адама і Калікста Астрамецкіх, 1 двор, 8 рэвізскіх душ.
У 1890 г. вёска, 166 дзесяцін зямлі (разам зь вёскамі Жухаўцы і Куксы), і аколіца, 83 дзесяцін зямлі; у Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. ў вёсцы 16 двароў 103 жыхары, хлебазапасная крама.
У 1905 г. вёска (128 жыхароў) і маёнтак (11 жыхароў).
У 1911 г. вёска, 98 жыхароў, і 2 аднайменныя фальваркі, уладаньні Пжылуцкага (7 жыхароў) і Бутлера (2 жыхары).
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 17 двароў 91 жыхар; фальварак — 2 двары, 10 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска — 19 двароў, 120 жыхароў, і былы фальварак — 17 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны прамень».
Паводле перапісу 1959 г. — хутары, 113 жыхароў, у 1970 г. — вёска, 149 жыхароў.
У 1999 г. 42 гаспадаркі, 94 жыхары, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтар — в. Астромічы).
ПАДЗЯМЕННЕ — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 26 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 9 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 70 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Іванава. 41 гаспадарка, 51 жыхар (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленьне Падзімнае ў Троцкім, затым Берасьцейскім ваяводзтвах ВКЛ.
У 1563 г. Падзімная (Падзяменьне) — сяло Грушаўскага войтаўства воласьці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак.
У 1597 г. сяло той жа эканоміі; 8 валок зямлі сяла былі нададзены мяшчанам г. Гарадзец.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1848 г. Падзяменьне — маёнтак (раней уладаньне Гарадзецкага касьцёла), у склад якога ўваходзілі: фальварак з жылымі і гасп. пабудовамі, сельскім хлебазапасным крамаам; вёска, 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ, карчма. Землі сялян вёскі былі разьмешчаны цераспалосна зь зямлёй фальварка. Вяскоўцы прытрымліваліся праваслаўнага веравызнаньня і належалі да прыхода Грушаўскай царквы (за 3 вярсты ад вёскі).
У 1886 г. вёска ў Іласкай воласьці, 74 двары, 681 жыхар, заезны двор.
У 1897 г. 143 двары, 779 жыхароў, хлебазапасная крама, 1222 дзесяцін зямлі (1890). За 2 вярсты ад вёскі Дняпроўска-Бугскі канал.
У 1905 г. вёска налічвала 835 жыхароў, у 1911 г. — 742 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 48 дамоў, 204 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах.
У 1940 г. ў вёсцы 609 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну 28.11.1942 г. нямецкімі акупантамі расстраляны 30 мірных жыхароў вёскі (пахаваны на могілках, у 1985 устаноўлены абеліск).
У 1949 г. 71 гаспадарка аб’ядналася ў калгас імя М. Ю. Лермантава (старшыня А. М. Нічык).
Паводле перапісу 1959 г. Падзяменьне налічвала 245 жыхароў, у 1970 г. — 303 жыхары.
У 1999 г. 52 гаспадаркі, 78 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец).
ПАЛЯЦІЧЫ — вёска ў Батчынскім с/с, за 8 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 49 км ад Берасьця. На шашы Жабінка-Драгічын. 91 гаспадарка, 281 жыхар (2005).
Вядомы з XVI ст. як сяло і маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ.
У 1559 г. маёнтак належаў В. Ц. Варашыла, пазьней А. Ф. Рэзанавай, яе мужу К.Мізгіру, С.Рэзану.
У 1563 г. сяло Паляцічы, 17 валок зямлі, 17 гаспадарак, у Паляціцкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі.
Пад 1567 г. пазначана ў перапісе войска Літоўскага. У стараж. актавых кнігах згадваецца маёнтак Паляцічы пад 1580 г.
У 1597 г. сяло ў Батчынскім войтаўстве Кобрынскага староства, 17 валок зямлі, карчма.
У 1697 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы; адпаведна з прывілеем вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста II Моцнага віцебскі чашнік А.Саковіч атрымаў права чыншу на копу з валокі зямлі сяла.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласьці, 120 дзесяцін зямлі, і маёнтак, уладаньне Іосіфа Рынкевіча (у 1845 Яцкі Рынкевіча, 542 1/2 дзесяцін зямлі (з лесам у Пружанскім павеце).
У 1881-89 гг. Рынкевічы пабудавалі аднапавярховы мураваны сядзібны дом, гасп. двор, заклалі парк зь невял. вадаёмам і сад.
У 1897 г. ў вёсцы было 13 двароў 115 жыхароў, меліся хлебазапасная крама, былая карчма (3 жыхары), у маёнтку — 32 жыхары.
У 1905 г. вёска, 131 жыхар, і маёнтак, 22 жыхары.
У 1911 г. вёска налічвала 149 жыхароў, маёнтак (уладаньне Рынкевіча) — 51 жыхара.
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Нямеччыны.
У жн. 1915 г. ў баях каля вёскі загінулі 126 салдат рус. арміі (у 1916 на магілах устаноўлены надмагільлі, каля шашы Кобрынь-Батчы).
У час савецка-польскай вайны ў 1920 г. пры спробе зьнішчыць чыг. мост каля вёскі ў баі з польскімі войскамі загінулі звыш 100 чырвонаармейцаў (пахаваны на паўн. ускраіне вёскі, у 1965 устаноўлены абеліск, у 1985 стэла).
З 1921 г. вёска і фальварак знаходзіліся ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Вёска налічвала 17 двароў, 143 жыхары, фальварак — 4 двары, 38 жыхароў.
У 1922 г. ў вёсцы была створана падп. камуністычная аргцыя. Ячэйкі падпольшчыкаў дзейнічалі ў вёсках Батчы, Варатынічы, Іласк, Корчыцы, Тэўлі і іншых Кобрынскага павету
У 1925 г. жыхары вёскі ўдзельнічалі ў першамайскай дэманстрацыі ў Кобрынье, 25.2.1931 г. — у дэманстрацыі ў гонар Міжнар. дня беспрацоўных, 8.11.1931 г. — у дэманстрацыі ў в. Літвінкі і інш.
У 1935-37 гг. у Паляцічах разьмяшчаўся Кобрынскі райком КПЗБ. Жыхары вёскі І. Какала, Г.Смольскі, Р.Глек у розны час зьяўляліся сакратарамі Кобрынскіх райкомаў КПЗБ і КСМЗБ. У 1973 г. на ўшанаваньне памяці аб дзейнасьці ячэйкі КПЗБ на доме жыхара вёскі Кастылюка ўстаноўлена мэмарыяльная дошка.
3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. вёска — 37 двароў, 187 жыхароў, і былы маёнтак — 4 двары, 12 жыхароў у якім арганізаваны калгас імя Варашылава.
У Вялiкую Айчынную вайну Паляцічы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1947 г. адноўлены калгас імя Варашылава (старшыня С. М. Трус; 12 сем’яў), абслугоўваўся Кобрынскай МТС.
Паводле перапісу 1959 г. вёска Паляцічы налічвала 140 жыхароў, у 1970 г. — 141 жыхара.
У 1999 г. 92 гаспадаркі, 288 жыхароў, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі» (цэнтар — в. Андронава).
У 2004 г. вёска далучана да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка». Працуюць бібліятэка, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, сталовая.
ПАТРЫКІ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 6 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 41 км ад Берасьця. Каля шашы Менск- Берасьце. 166 гаспадарак, 482 жыхары (2005).
У 1559 г. сяло і маёнтак Патрыкавічы ў Кобрынскім павеце ВКЛ, уладаньні Я. С. Мрочкавіча з братамі стрыечнымі.
У 1563 г. Патрыкі — сяло Патрыкаўскага войтаўства воласьці двара Чаравачыцкага Кобрынскай эканоміі, 21 валока зямлі, 21 гаспадарка.
У 1597 г. сяло той жа воласьці Кобрынскага староства, 21 валока зямлі, зь якіх 1 валока вольная была нададзена на пушкара замка Кобрынскага; пры сяле мелася карчма.
Пад 1646 г. пазначана ў вопісе дакумэнтаў Віленскага цэнтральнага архіва стараж. актавых кніг.
У 1712 г. вёска Чаравачыцкага ключа Кобрынскай эканоміі, 2 валокі зямлі ў ёй нададзены пану Урбанскаму; 1 2/7 валокі — пану Ягалкоўскаму.
У 1742 г. сяло таго ж ключа і эканоміі, 14 валок зямлі, і маёнтак Патрыкі (Мрочкі).
У 1786 г. ў сяле 21 валока 175 маргоў зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні Працяглы час Патрыкі былі ў валоданьні Масальскіх.
У 1844 г. маёнтак, уладаньне Фёдара Казановіча, 716 дзесяцін зямлі; складаўся з аднайменных фальварка і вёскі, 22 двары, 210 рэвізскіх душ.
Пад 1886 г. пазначаны як вёска ў Кобрынскім павеце
У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласьці, 256 1/2 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся 4 аднайменныя маёнткі, уладаньні: К.Савіцкага, 149 дзесяцін зямлі; К.Масальскага, 251 1/2 дзесяцін зямлі; М.Няцэцкага, 72 дзесяцін зямлі; К.Радавіцкай, 600 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы 32 двары, 202 жыхары, працавалі хлебазапасная крама, ветраны млын з жылым домам (11 жыхароў); у 4 маёнтках адпаведна: 28, 45, 4 і 29 жыхароў. Пры Маскоўска-Варшаўскай шашы меліся: ахоўны дом №16 Патрыкі — 5 жыхароў, старожка Патрыкі — 3 жыхары.
У 1905 г. існавалі: вёска — 232 жыхары, шашэйная будка — 5 жыхароў, 4 маёнткі — 16, 21, 23 і 8 жыхароў.
У 1911 г. вёска налічвала 227 жыхароў; 4 маёнткі (уладаньні Савіцкага, Пахнеўскага і Кузьміцкага, Баркоўскай, Завадскай) — 19, 32, 7 і 61 жыхара; шашэйная старожка — 6 жыхароў.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 19 двароў, 158 жыхароў, і 4 фальваркі (разам) — 5 двароў, 41 жыхар. У 1930-я г. працавала школа, праводзіліся нядзельныя чытаньні.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 53 двары, 300 жыхароў, пачатковая школа; былыя маёнткі Патрыкі 1, 2, 3, 4 — 27 двароў 190 жыхароў. На пл. 82 га тэрыторыі былых маёнткаў арганізавана прыгарадная гаспадарка Кобрынскага гарпрамхарчгандлю.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. На фронце загінулі 34 вяскоўцы.
У 1947 г. дзейнічаў саўгас «Патрыкі» (дзяржгадавальнік), у 1948 г. 40 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «17 верасьня». На 19.9.1948 г. калгас налічваў 55 гаспадарак, 40 коней, 31 павозку, 34 плугі, 52 бараны, 5 конных малатарань, каля 195 га ворыва (старшыня К. Р. Грынюк).
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 265 жыхароў, саўгас «Патрыкі» — 136 жыхароў;у 1970 г. −245 жыхароў.
У 1999 г. 171 гаспадарка, 470 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтар — в. Пескі). Ёсьць клюб, бібліятэка, крама, школа-сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, швейная майстэрня.
У в. Патрыкі нарадзіўся беларускі мастак, лаўрэат Дзярж. прэміі Беларусі М. П. Кузьміч.
ПАЎЛАВА — вёска ў Залескім с/с, за 16 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 5 км ад чыгуначнай станцыі Камень (на лініі Жабінка-Драгічын), 60 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрынь-Іванава. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005).
У 1890 г. Паўлава — маёнтак, уладаньне С.Семянюк, 100 дзесяцін зямлі, у Залескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні
У 1897 г., ўладальніцкая сядзіба Паўлава (Ганчараўшчызна), 10 жыхароў і жылы дом той жа назвы, 4 жыхары.
У 1905 г. маёнтак, 16 жыхароў 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; фальварак (колькасьць жыхароў паводле перапісу 1921 не паказана).
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Закросьніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.
У 1940 г. хутары Паўлава-Рачкі — 6 двароў 30 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. хутары, 50 жыхароў, у 1970 г. вёска, 42 жыхары.
У 1999 г. вёска, 2 гаспадаркі, 2 жыхары, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтар — в. Залесьсе).
ПЕРАЛЕССЕ — вёска ў Восаўскім с/с, за 47 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 70 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Макраны-Дзівін. 20 гаспадарак, 46 жыхароў (2005).
У 1897 г. Перавесьсе — пасёлак, у Макранскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 2 двары, 10 жыхароў. Побач праходзіў гандл. шлях Дзівін-Макраны і знаходзілася казённая лясная дача.
У 1905 г. ўрочышча Перавесьсе, 10 жыхароў 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Восаўскім с/с, з 8.8.1959 г. ў Маларыцкім, з 25.12.1962 г. ў Кобрынскім раёнах.
У 1940 г. хутары Перавесьсе, 32 двары, 177 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. хутары Перавесьсе, 96 жыхароў, у 1970 г. вёска той жа назвы, 55 жыхароў.
У 1999 г. вёска Пералесьсе, 27 гаспадарак, 61 жыхар, у складзе калгаса «Дружба народаў» (цэнтар — в. Воса).
ПЕРКІ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 10 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 34 км ад Берасьця. На шашы Менск-Берасьце. 45 гаспадарак, 104 жыхары (2005).
Знойдзены ў вёсцы ў 1912 г. манетны скарб (1512 сярэбраных, білонных і медных манет XVII ст.) сьведчыць аб дзейнасьці чалавека ў гэтых месцах у далёкай мінуўшчыне.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. сяло Пірковічы ў Патрыкаўскім войтаўстве воласьці Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 16 валок зямлі, 16 гаспадарак.
Пад 1567 г. Пірковічы пазначаны ў перапісе войска Літоўскага.
У 1597 г. сяло Пярковічы, 16 валок зямлі, карчма (1 валока зямлі), млын на р. Трасьцяніца (40 маргоў зямлі пры сяле). Млынар Чаравачыцкі атрымаў каля сяла 1 валоку зямлі.
У 1742 г. сяло Перкі ці Шрковічы (16 валок зямлі) у Чаравачыцкім ключы Берасьцейскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска, 187 1/2 дзесяцін зямлі, і маёнтак, уладаньне В.Палубінскага, 380 1/2 дзесяцін зямлі; у Прускаўскай воласьці
У 1897 г. ў вёсцы 25 двароў 174 жыхары, хлебазапасная крама; у маёнтку — 36 жыхароў. Пры Маскоўска-Варшаўскай шашы існаваў дом аховы №17 Перкі, 5 жыхароў.
У 1905 г. вёска — 198 жыхароў, маёнтак — 30 жыхароў.
У 1911 г. вёска налічвала 214 жыхароў; маёнтак (уладаньне Мілачэўскай) — 65 жыхароў.
3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска і фальварак (разам) — 10 двароў 80 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 37 двароў, 215 жыхароў, мелася крама; былы маёнтак, 5 двароў, 25 жыхароў; дарожная будка Перкі, 4 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Перкі налічвалі 169 жыхароў, у 1970 г. — 124 жыхары.
У 1999 г. вёска, 36 гаспадарак, 106 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтар — в. Пескі).
ПЕСКІ — вёска ў Хідрынскім с/с, каля р. Мухавец. За 8 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 37 км ад Берасьця. На шашы Менск-Берасьце. 253 гаспадаркі, 716 жыхароў (2005).
У 1563 г. ўпамінаецца Песак — урочышча Чаравачыцкага двара.
У 1712 г. Пескі — вёска ў Чаравачыцкім ключы Берасьцейскай эканоміі. 4 валокі вясковай зямлі былі нададзены пану Урбанскаму, 2 валокі — пану Блоцкаму, 1 валока — пану Падэраволю.
У 1742 г. сяло, 19 валок зямлі, у 1795 г. — 13 гаспадарак, 87 жыхароў.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска Прускаўскай воласьці, 519 1/2 дзесяцін зямлі (разам зь сядзібай Падбендзюгі).
У 1897 г. ў вёсцы 55 двароў, 400 жыхароў, працаваў хлебазапасная крама. Каля р. Мухавец знаходзіўся дом аховы пры плаціне № 5 (6 жыхароў). У 1905 г. вёска, 429 жыхароў, і плаціна Пескі, 8 жыхароў.
У 1911 г. хутары Пескі, 483 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 16 дамоў, 83 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар Пескаўскага с/с, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 107 двароў, 464 жыхары, меліся нафтавы млын, няпоўная сярэдняя школа, сельпо з гандл. кропкай, хата-чытальня, сельсавет; арганізаваны калгас імя Сталіна (37 гаспадарак, 270 га ворыва, 3 фермы). На тэрыторыі сельсавету знаходзілася 14 населеных пунктаў, 415 двароў, 2067 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецкімі акупантамі каля вёскі загінулі 6 воінаў Савецкай Арміі і 2 партызаны (пахаваны на паўн.-ўсх. ускраіне вёскі, у 1958 устаноўлены помнік). У гады вайны ў барацьбе зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 160 жыхароў вёсак калгаса «XXI зьезд КПСС». На ўшанаваньне іх памяці ў 1966 г. ўстаноўлены абеліск.
У 1948 г. ў в. Пескі арганізаваны калгас «8 Сакавіка».
У 1959 г. на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся 3 вёскі: Пескі 1 (154 жыхары), Пескі 2 (65 жыхароў) і Пескі 3 (184 жыхары); у 1970 г. зьліліся ў адну вёску, 431 жыхар.
У 1999 г. ў в. Перкі 246 гаспадарак, 744 жыхары, цэнтар аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»). Працуюць амбуляторыя, Дом культуры, бібліятэка, 2 кафэ, сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, сталовая, 2 крамаы, млын. Малітоўны дом евангельскіх хрысьціян-баптыстаў.
У вёсцы нарадзіліся ўдзельнік нац.-вызв. вайны ў Іішпаніі, камандзір аднаго з партыз. атрадаў на Жытоміршчыне ў Вялікую Айчынную вайну С. К. Тур (мэмарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1974 на будынку школы), дзярж. дзеяч Беларусі П. І. Ратайка.
ПЕСЦЯНЬКІ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 19 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 3 км ад чыгуначнай станцыі Стаўпы (на лініі Берасьце-Баранавічы), 56 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Кобрынь, Жабінку. 24 гаспадаркі, 64 жыхары (2005).
У 1563 г. сяло Песьцянчычы Якаўчыцкага войтаўства воласьці Вежацкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак.
У 1597 г. сяло Песьцянькі Церабесаўскага войтаўства воласьці Вежацкага двара, 15 валок зямлі, 2 засьценкі.
У 1742 г. сяло ў Вежацкім ключы Берасьцейскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска, 458 3/4 дзесяцін зямлі, і аднайменны хутар, уладаньне Ст. Цялынэўскага, 653 дзесяцін зямлі (разам з маёнткам Глінянка і ўрочышчам Красналескі), у Мураўёўскай воласьці
У 1897 г. ў вёсцы 49 двароў, 327 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня; у 1905 г. 357 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, 15 дамоў, 77 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Стрыгаўскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 65 двароў, 275 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Песьцянькі 181 жыхар, у 1970 г. — 133 жыхары.
У 1999 г. 28 гаспадарак, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Глінянскі» (цэнтар — в. Глінянкі).
ПЕЦЬКІ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 7 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 45 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь-Макраны. 110 гаспадарак, 312 жыхароў (2005).
У 1668 г. Пецькі — фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі. Універсал Міхаіла Казіміра Паца вызваляў сялян ад ваенных пабораў і пастою войска.
У 1747 г. камісарскі дэкрэт зацьвердзіў разьмежаваньне зямель фальварка Пецькі зь вёскамі Патрыкі і Хідры.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1842 г. фальварак Пецькі (Петкі) б. Кобрынскага манастыра перададзены ў казённае ведамства (упраўляючы маёнткам памешчык Я.Відацкі). У фальварку (24 валокі 19 маргоў 25 прутоў зямлі) разам з жылымі і гасп. пабудовамі меўся сад (100 фруктовых дрэў, 18 пчаліных вульлёў); у вёсцы — 21 двор, 162 жыхары, дзейнічалі карчма, кузьня.
У 1890 г. вёска ў Верхалескай воласьці, 447 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. 42 двары, 258 жыхароў, працаваў хлебазапасная крама.
У 1905 г. вёска налічвала 339 жыхароў, аднайменны маёнтак — 4 жыхары.
У 1911 г. вёска ў Навасёлкаўскай воласьці, 286 жыхароў.
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 22 дамы, 121 жыхар.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім с/с, з 16.7.1954 г. — цэнтар Пецькаўскага с/с, з 18.12.1972 г. зноў у Хідрынскім с/с. У 1940 г. хутары Пецькі, 85 двароў, 251 жыхар.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г.да ліпеня 1944 г.
У 1946 г. ў вёсцы працавалі пачатковая школа, драмгурток.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Партызан Беларусі» (аб’ядноўваў 44 гаспадаркі).
Паводле перапісу 1959 г. вёска Пецькі налічвала 228 жыхароў, у 1970 г. — 246 жыхароў.
У 1999 г. 102 гаспадаркі, 273 жыхары, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтар — в. Хідры). Ёсьць крама, бібліятэка.
У в. Пецькі нарадзіўся Б. Р. Ільясюк, былы старшыня Кобрынскага гарвыканкома.
ПЛАШЧЫНЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, каля р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 22 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 66 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Берасьце-Менск і далей па аўтадарозе Яромічы-Рэчыца. 1 гаспадарка, 1 жыхар (1999).
У 1897 г. Плашчыны (Баршчы) — вёска ў Казішчанскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 12 двароў 94 жыхары; 60 дзесяцін зямлі (1890).
У 1905 г. ў вёсцы 98 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 19 дамоў, 86 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 17 двароў, 99 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Плашчыны — хутары, 47 жыхароў, у 1970 г. — вёска, 40 жыхароў.
ПЛОСКАЕ — вёска ў Хідрынскім с/с, каля канала Бона. За 8 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 53 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Дзівін. 70 гаспадарак, 190 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. Плоскае — сяло Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 3 валокі зямлі.
У 1597 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскага староства.
У 1669 г. ўласнасьць Берасьцейскага езуіцкага калегіума, якому кароль Міхаіл выдаў пацьвярджальны прывілей на сяло (вядомы таксама пацьвярджальны прывілей Аўгуста II 1698).
У 1751 г. сяло Берасьцейскага ваяводзтва, уладаньне езуітаў.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 186 1/2 дзесяцін зямлі. Побач зь вёскай знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладаньні: нашчадкаў Медушэўскай (70 дзесяцін зямлі) і Міцкевіча (199 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. вёска — 23 двары, 145 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама, ветраны млын; маёнтак — 6 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 262 жыхары, маёнтак — 14 жыхароў.
У 1911 г. ў вёсцы 176 жыхароў у маёнтку (уладаньні М.Сьвянціцкай) — 13 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска і фальварак (разам) — 14 дамоў, 51 жыхар.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. у Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. хутары, 28 двароў, 126 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. вёска, 172 жыхары, у 1970 г. — 218 жыхароў.
У 1999 г. 72 гаспадаркі, 190 жыхароў, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтар — в. Хідры). Працуе крама.
ПЛЯНТА — вёска ў Астроміцкім с/с, за 20 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 64 км ад Берасьця. Каля шашы Кобрынь-Бяроза. 109 гаспадарак, 271 жыхар (2005).
У 1890 г. Плянта — вёска Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 127 1/2 дзесяцін зямлі (разам з в. Падалесьсе). Побач знаходзіліся 3 маёнткі: Плянта, уладаньне М.Ховен, 2772 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Стрыі); Плянта-Куліноўская, уладаньне Б.Грынявіцкага, 56 дзесяцін зямлі; Плянта-Вінцэнтава, уладаньне нашчадкаў М.Лянчыцкага, 148 дзесяцін зямлі; 2 фальваркі Плянта, уладаньні: В.Бухавецкага, 136 дзесяцін зямлі (разам з маёнткам Кулін-Коўшчына), і Э.Эйсымонт, 104 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. — 2 дамы для батракоў, 22 жыхары; лясная ахова, 11 жыхароў; 3 фальваркі — 48, 8 і 16 жыхароў.
У 1905 г. маёнтак, 58 жыхароў, і лесапільны завод, 23 жыхары.
У 1911 г. хутары Плянта, 102 жыхары; 2 маёнткі Плянта (адзін зь іх належаў сенатару Харузіну), 6 і 26 жыхароў; 3 маёнткі Плянта-Куліноўская: 5, 23 і 20 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; калонія — 51 двор, 309 жыхароў, і фальварак — 7 жыхароў.
У 1931 г. ў Плянце працавала жаночая школа (4 настаўніцы), быў пабудаваны Народны дом, у якім меліся зала са сцэнай, чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары Плянта 1 і 2,50 двароў, 324 жыхары; пасёлак, 3 двары, 30 жыхароў; дзейнічалі крама, пач. | школа, абласная школа трактарыстаў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецкімі акупантамі каля вёскі ў 1943 г. загінулі партызаны брыгады імя Чапаева І. А. Грабянчук і В. П. Вайцюк. У 1965 г. на магіле ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 44 землякоў што загінулі ў барацьбе зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1959 і 1970 гг. вёска налічвала 301 жыхара.
У 1999 г. 117 гаспадарак, 347 жыхароў цэнтар калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтар — в. Плянта). Ёсьць крама, клюб, бібліятэка, швейная майстэрня.
ПРЫЛУКІ ВЯЛІКІЯ — вёска ў Астроміцкім с/с, каля р. Мухавец. За 12 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. 19 гаспадарак, 44 жыхары (2005).
У XVI ст. Прылукі — маёнтак і сяло ў Кобрынскім павеце ВКЛ.
У 1559 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладаньні М.Лазаровіча з братамі.
У 1571 г. сяло Прылукі — каралеўская маёмасьць у Берасьцейскім ваяводзтве
У 1669 г. ўласнасьць Берасьцейскага езуіцкага калегіума; вялікі князь ВКЛ і кароль польскі Міхаіл Вішнявецкі пацьвердзіў калегіуму прывілей на сяло.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Прылукі — вёска ў Залескай воласьці, 137 1/4 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся 3 аднайменныя маёнткі, уладаньні А.Манцэвіча, 649 1/2 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Асташава); І. Урсын-Нямцэвіча, 188 1/2 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Асташава); С.Скіндэра, 59 1/2 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы 16 двароў, 121 жыхар, працаваў хлебазапасная крама; у пас. Наваселіцы (Прылукі) — 13 двароў, 97 жыхароў; на хутары Асташава (Прылукі) — 36 жыхароў; у 2 маёнтках Прылукі — 4 жыхары.
У 1905 г. вёска (144 жыхары), маёнтак (95 жыхароў) і фальварак (5 жыхароў).
З 1921 г. вёска Прылукі Вялікія ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 11 дамоў, 60 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Закросьніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 22 двары, 102 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1948 г. арганізаваны калгас імя Чапаева.
Паводле перапісу 1959 г. 91 жыхар, у 1970 г. — 85 жыхароў.
У 1999 г. 23 гаспадаркі, 55 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтар — в. Астромічы).
ПРЫЛУКІ МАЛЫЯ — вёска ў Залескім с/с, на паўднёвым беразе р. Мухавец. За 9 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 53 км ад Берасьця. Каля шашы Берасьце-Менск. 4 гаспадаркі, 9 жыхароў (2005).
У 1921 г. Прылукі Малыя — вёска ў Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 14 двароў, 98 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Закросьніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.
У 1940 г. ў вёсцы 34 двары, 117 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. 61 жыхар, у 1970 г. — 44 жыхары.
У 1999 г. вёска, 5 гаспадарак, 11 жыхароў у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтар — в. Залесьсе).
ПТУШКАФАБРЫКА — пасёлак у Батчынскім с/с, за 2 км на паўночны-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 55 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Жабінку, Баранавічы. 216 гаспадарак, 669 жыхароў (2005).
Засн. ў 1962 г. разам з птушкафабрыкай, якая ў сучасны пэрыяд уваходзіць у склад рэсп. аб’яднаньня «Белптушкапрам».
У 1999 г. налічваліся 202 гаспадаркі, 707 жыхароў. У пасёлку працуюць дзіцячы сад, клюб, бібліятэка.
РАЧКІ — вёска ў Залескім с/с, за 17 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 6 км ад чыгуначнай станцыі Камень (на лініі Жабінка-Драгічын), 61 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Іванава. 7 гаспадарак, 14 жыхароў (2005).
У 1563 г. Рачка — урочышча-востраў с. Вуглы.
У 1796 г. Рачкі — маёнтак у Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. пасёлак Рачок (Нятрэба) у Іласкай воласьці, 3 двары, 33 жыхары.
У 1905 г. ўрочышча, 30 жыхароў, у Гарадзецкай воласьці
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; калонія Рачкі — 7 двароў, 53 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Закросьніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.
У 1940 г. існаваў хутар Паўлава-Рачкі, 6 двароў, 30 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Рачкі — хутар, 76 жыхароў, у 1970 г. — вёска, 42 жыхары.
У 1999 г. 10 гаспадарак, 14 жыхароў, на тэрыторыі Берасьцейскай абласной сортавыпрабавальнай станцыі.
РУХОВІЧЫ — вёска ў Дзівінскім с/с, за 14 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 59 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь-Дзівін. 80 гаспадарак, 198 жыхароў (2005).
У 1563 г. Руховічы — сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 11 валок зямлі.
У 1597 г. сяло Сялецкага войтаўства той жа эканоміі.
У 1747 г. Руховічы — маёнтаку Кобрынскім ключы аднайменнай эканоміі, межаваў з маёнткамі Луцкага езуіцкага калегіума Балоты і Стрыгава.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні Вёска Руховічы пазначана на карце 1886 г.
У 1897 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 59 двароў 395 жыхароў, 1649 дзесяцін зямлі (на 1890), працаваў хлебазапасная крама.
У 1905 г. 512 жыхароў.
У 1911 г. 446 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 77 дамоў, 398 жыхароў.
У 1930-я г. мелася школа. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 30.10. 1959 г. ў Хабовіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска, 106 двароў, 452 жыхары, дзейнічала пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. 35 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Жданава (старшыня Ю.Лазарчук).
Паводле перапісу 1959 г. Руховічы налічвалі 314 жыхароў, у 1970 г. — 451 жыхара (на тэрыторыі Кісялёвіцкага с/с).
У 1999 г. 96 гаспадарак, 225 жыхароў, у складзе калгаса імя Кутузава (з 2004 СВК «Кутузаўскі»; цэнтар — в. Хабовічы). Ёсьць крама, клюб, школа.
РЫБНА — вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 11 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі пааўтадарозе Кобрынь-Балоты. 121 гаспадарка, 323 жыхары (2005).
Пад 1631 г. маёнтак Рыбны пазначаны ў дакумэнтах Віленскага цэнтральнага архіва.
У 1897 г. Рыбна — вёска, 57 двароў, 372 жыхары; 475 1/2 дзесяцін зямлі (на 1890), хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны; у Блоцкай (Балоцкай) воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні
У 1905 г. ў вёсцы 444 жыхары.
У 1911 г. 509 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 41 дом, 272 жыхары.
У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа і чытальня.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г.ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары — 120 двароў 534 жыхары, і пасёлак — 15 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 36 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Сьвітаньне» (старшыня Б. В. Дрык).
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Рыбна 540 жыхароў, у 1970 г. — 390 жыхароў.
У 1999 г. 122 гаспадаркі, 332 жыхары, у складзе калгаса «Сьвітаньне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»; цэнтар — в. Кісялёўцы).
РЫНКІ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 20 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 6 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 68 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Камянец. 14 гаспадарак, 19 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім, затым Берасьцейскім ваяводзтвах ВКЛ.
У 1563 г. Рымкі — сяло ў Глінянскім войтаўстве Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 12 валок зямлі, 12 гаспадарак (сярод іх лаўнік Ш.Рымковіч з сынамі).
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Рынкі — маёнтак, уладаньне КДашкевіча, 712 дзесяцін зямлі (разам з фальваркам Залесьсе і ўрочышчам Асавіца), і ўрочышча, уладаньне М.Каліша, 4 дзесяцін зямлі; у Мураўёўскай воласьці
У 1897 г. ў маёнтку 4 двары, 43 жыхары, у 1905 г. — 18 жыхароў.
З 1921 г. фальварак у складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, 3 двары, 5 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с.
У 1940 г. вёска, 25 двароў, 162 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Рынкі налічвалі 97 жыхароў, у 1970 г. — 68 жыхароў.
У 1999 г. 15 гаспадарак, 19 жыхароў, у складзе калгаса «1 Мая» (з 2004 СВК «Глінянскі»; цэнтар — в. Дзевяткі). Працуе сярэдняя школа.
РЭЧЫЦА — вёска ў Бухавіцкім с/с, каля канала Мухавец. За 21 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 65 км ад Берасьця. 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2005).
У 1563 і 1597 гг. упамінаецца р. Рэчыца.
У 1668 г. Рэчыца — сяло Палескага ключа Кобрынскай эканоміі, 28 валок зямлі; з 1664 г. знаходзілася ва ўладаньні Дзівінскага касьцёла.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. вёска ў Казішчанскай воласьці, 12 двароў, 79 жыхароў; 81 дзесяцін зямлі (на 1890).
У 1905 г. вёска налічвала 79 жыхароў.
У 1911 г. 102 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; аколіца — 17 двароў, 91 жыхар.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. вёска, 41 двор, 109 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў вер. 1942 г. нямецка-фашысцкімі акупантамі спалены 33 жыхары разам зь вёскай (45 двароў). У 1965 г. на гэтым месцы ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць партызан брыгады імя Чапаева (базіравалася ў раёне вёскі). У гады Вял. Айч. вайны ў лесе, непадалёку ад в. Рэчыца, падпольшчыкі стварылі харчовую базу для народных мсьціўцаў.
Пасьля вайны вёска адрадзілася.
У 1950 г. арганізаваны калгас імя Панамарэнкі (старшыня Ц.Анішчук).
Паводле перапісу 1959 г. Рэчыца налічвала 109 жыхароў, у 1970 г. — 85 жыхароў.
У 1999 г. 8 гаспадарак, 10 жыхароў, на тэрыторыі аблсельгасбуда.
СЛАЎНАЕ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 17 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 68 км ад Берасьця. Танспартныя сувязі па аўтадарогах на Пружаны, Жабінку, Баранавічы. 11 гаспадарак, 15 жыхароў (2005).
У 1563 г. Слаўнае — урочышча на мяжы с. Бярозы.
У 1890 г. Слаўнае — вёска, 74 дзесяцін зямлі, і маёнтак, уладаньне К.Карклінскага, 52 дзесяцін зямлі; у Стрыгаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні
У 1897 г. вёска налічвала 12 двароў, 100 жыхароў, мелася хлебазапасная крама. У маёнтку — 4 жыхары.
У 1905 г. вёска (127 жыхароў) і маёнтак (4 жыхары).
У 1911 г. ў вёсцы 153 жыхары, у маёнтку — 3 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 21 двор, 135 жыхароў, і фальварак — 7 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. хутары, 32 двары, 175 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. вёска Слаўнае налічвала 152 жыхары, у 1970 г. — 123 жыхары.
У 1999 г. 16 гаспадарак, 23 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтар — в. Тэўлі).
СМАЛЯРНЯ — вёска ў Астроміцкім с/с, за 30 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 74 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Менск-Берасьце. 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005).
У 1921 г. Смалярна — вёска ў Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 7 дамоў, 22 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска налічвала 134 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях каля вёскі загінулі 2 воіны Савецкай Арміі (пахаваны на ўсх. ускраіне вёскі, помнік устаноўлены ў 1969).
У 1949 г. створаны калгас імя Ракасоўскага.
Паводле перапісу 1959 г. вёска Смалярня налічвала 116 жыхароў, у 1970 г. — 95 жыхароў.
У 1999 г. 18 гаспадарак, 34 жыхары, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтар — в. Шамятоўка).
СОЎПЛІ — вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 36 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 80 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Гарадзец і далей па шашы Кобрынь-Лунінец. 8 гаспадарак, 15 жыхароў (2005).
У 1563 г. Сабалёвая Навінка — урочышча с. Вуглы.
У 1885 г. Соўплі — вёска Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 77 жыхароў.
У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы (1130 дзесяцін зямлі разам з 7 іншымі пасёлкамі) тых жа воласьці і павету.
У 1905 г. вёска, 132 жыхары.
У 1911 г. 121 жыхар.
З 1921 г. вёскаў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 15 дамоў, 89 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска, 124 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захоцнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. арганізаваны калгас «12 Сакавіка» (старшыня В.Соўпель).
Паводле перапісу 1959 г. Соўплі налічвалі 92 жыхары, у 1970 г. — 56 жыхароў.
У 1999 г. 8 гаспадарак, 28 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
СТАРАДУБЦЫ — вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 37 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 11 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце- Гомель), 81 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Гарадзец і далей па шашы Кобрынь-Лунінец. 29 гаспадарак, 49 жыхароў (2005).
У 1563 г. Стары Дуб — урочышча с. Вуглы.
У 1885 г. Старадубцы — вёска Гарадзецкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 172 жыхары.
У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы тых жа воласьці і павету, 1130 дзесяцін зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі).
У 1897 г. вёска Вуглы (Старадубцы), 28 двароў, 177 жыхароў.
У 1905 г. вёска, 218 жыхароў.
У 1911 г. 240 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 34 дамы, 183 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. 231 жыхар.
У Вялiкую Айчынную вайну Старадубцы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Новы мір» (26 гаспадарак; старшыня І. А. Нінінчук).
Паводле перапісу 1959 г. 216 жыхароў, у 1970 г. — 172 жыхары.
У 1999 г. 36 гаспадарак, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
СТАРАЯ ТЭМРА — вёска ў Астроміцкім с/с, за 32 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 76 км ад Берасьця. Каля шашы Берасьце-Менск. 28 гаспадарак, 39 жыхароў (2005).
У 1793 г. Тэмра — урочышча, 12 валок 15 маргоў зямлі, у Кобрынскай пушчы Берасьцейскай эканоміі.
Паводле прывілея апошняга вялікага князя ВКЛ і караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага знаходзілася ва ўладаньні М.Іскры (на 50 гадоў).
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. Тэмра — пушча, уладаньне Г.Цімафеевай, 369 дзесяцін зямлі; маёнтак Тэмра-Лука, уладаньне П.Шыраева, 1016 дзесяцін зямлі; хутар А.Лук’яненкі; у Зелаўскай воласьці. У 1897 г. існавалі: пас. Тэмра — 5 двароў, 44 жыхары; 2 аднайменныя выселкі — 3 двары, 15 жыхароў; выселкі Тэмра (Бярэзіна) — 6 жыхароў, і Тэмра (Горкі 2) — 5 жыхароў; пасёлкі — Тэмра 1 (Бярэзіна), 4 двары, 22 жыхары, і Тэмра 2 (Бярэзіна) — 7 двароў 35 жыхароў. У 1905 г. — 2 фальваркі Тэмра (22 жыхары) і аднайменны пасёлак (151 жыхар).
У 1911 г. Тэмра — пасёлак, 95 жыхароў; фальварак, уладаньне А.Янкоўскага, 8 жыхароў; маёнтак, уладаньне Дз. Тарушкіна, 15 жыхароў; пры маёнтку знаходзіліся аднайменныя: лясная старожка, 7 жыхароў (сям’я П.Чыпуры); хутар Б.Волкава, 17 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Зелаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; 2 фальваркі і вёска — 24 дамы, 162 жыхары (разам).
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г.ў Дзеткавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне (Астроміцкі с/с).
У 1940 г. вёска Старая Тэмра, 340 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 26 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны сьцяг».
У 1999 г. 38 гаспадарак, 62 жыхары, у складзе племзавода «Дружба» (цэнтар — в. Лука). Ёсьць крама.
СТАСЮКІ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 20 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 66 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Высокае-Кобрынь. 29 гаспадарак, 43 жыхары (2005).
У 1742 г. Стасюкі — сяло ў Чаравачыцкім ключы Берасьцейскай эканоміі, 47 маргоў зямлі.
У 1786 г. сяло, 3 валокі 38 маргоў зямлі.
У 1795 г. вёска Кобрынскай эканоміі, 2 гаспадаркі, 14 жыхароў.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Казішчанскай воласьці, 681 дзесяцін зямлі.
У 1897 г. вёска, 39 двароў 340 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня, ветраны млын.
У 1905 г. 321 жыхар, у 1911 г. 340 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 24 дамы, 145 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 50 двароў 248 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Стасюкі 206 жыхароў, у 1970 г. — 156 жыхароў.
У 1999 г. 35 гаспадарак, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтар — в. Тэўлі).
СТРЫІ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 16 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 60 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрынь-Высокае і Кобрынь-Баранавічы. 68 гаспадарак, 78 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім, затым Берасьцейскім ваяводзтвах ВКЛ.
У 1563 г. Стрыевічы — сяло Астрамецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 27 валок зямлі, зь якіх 2 вольныя, асочніцкія; 27 гаспадарак.
У 1597 г. сяло Стрыева (Стрыі) на тэрыторыі Лягатаўскага войтаўства, каля р. Рэчыца, меўся млын, у млынара 20 маргоў зямлі, у сяле — 2 валокі зямлі. Сяло Стрыевічы Астрамецкага войтаўства налічвала 27 валок зямлі і знаходзілася ва ўладаньні З.Газельфа.
У 1741 г. сяло Стрыі ў Кобрынскай эканоміі.
У 1795 г. вёска, 1 гаспадарка, 5 жыхароў.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска, 63 1/4 дзесяцін зямлі, і фальварак, уладаньне М.Ховена, 2772 дзесяцін зямлі (разам з маёнткам Плянта); у Падалескай воласьці
У 1897 г. ў вёсцы 73 двары, 322 жыхары, меліся хлебазапасная крама, кузьня, у маёнтку — 34 жыхары.
У 1905 г. вёска налічвала 470 жыхароў маёнтак — 17 жыхароў.
У 1911 г. вёска (553 жыхары) і аднайменны фальварак (49 жыхароў).
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 57 двароў, 270 жыхароў, і калонія — 7 двароў, 55 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7. 1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. хутары — 107 двароў, 494 жыхары, і былы фальварак — 10 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы Стрыі 396 жыхароў, у 1970 г. — 284 жыхары.
У 1999 г. 70 гаспадарак, 190 жыхароў, у складзе калгаса «Зьвязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»; цэнтар — в. Мінянка). Працуе бібліятэка.
СТРЫГАВА — вёска ў Тэвельскім с/с, за 10 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 6 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 56 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь- Камянец. 227 гаспадарак, 577 жыхароў (2005).
У 1513 г. вёска Стрыгаво перададзена Кобрынскаму касьцёлу.
Пад 1597 г. пазначана ў інвэнтары Кобрынскага староства; 27 валок зямлі.
У 1747 г. Стрыгава — маёнтак Луцкага езуіцкага калегіума ў Берасьцейскім ваяводзтве, меліся бровар і карчма.
У 1773 г. паезуіцкі фальварак; у 1774 г., паводле прывілея апошняга вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, маёнтак, уладаньне О.Чыжа.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У Айчынную вайну 1812 г. каля в. Стрыгава 13.8.1812 г. 38-ы егерскі полк рус. арміі адбіў наступленьне напалеонаўскай кавалерыі. Аўстра-саксонцы панесьлі значныя страты і адступілі (помнік у гонар 150-годзьдзя перамогі над напалеонаўскімі войскамі ўстаноўлены ў 1962 у скверы каля клуба).
У 1886 г. Стрыгава — сяло, цэнтар Стрыгаўскай воласьці, 73 двары, 656 жыхароў, меліся валасное праўленьне, царква праваслаўная, школа, піцейны дом.
У 1890 г. — сяло, 737 1/2 дзесяцін зямлі; царк. прычт, 42 дзесяцін зямлі; маёнтак, уладаньне І. Пузыны, 841 дзесяцін зямлі. Панская сядзіба (не захавалася) знаходзілася адасоблена ад вёскі і ўключала мураваны сядзібны дом, гасп. двор, парк, вадаём. Маёнтак вылучаўся высокім узроўнем земляробства. У часы гаспадараньня Іаанны Пузыны Стрыгава разам з маёнткамі Высокае, Белагурна і Моладава быў уключаны ў лік лепшых рас. маёнткаў за 1897 г.
У 1897 г. сяло Стрыгава, 118 двароў, 825 жыхароў, дзейнічалі прыходская царква, валасное праўленьне, хлебазапасная крама, піцейны дом, народнае вучылішча, у якім у 1889/90 навучальным годзе займаўся 61 хлопчык, у 1892-93 гг. — 51 хлопчыкі 2 дзяўчынкі, у 1905-06 гг. — 67 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. У маёнтку Стрыгава 107 жыхароў.
У 1905 г. сяло налічвала 1032 жыхары, маёнтак — 102 жыхары.
У 1911 г. сяло, 841 жыхар; маёнтак, уладаньне князя Пузыны, 125 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтар гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска і фальварак — 115 дамоў 559 жыхароў (разам).
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
3 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар Стрыгаўскага с/с, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім с/с.
У 1940 г. вёска, 140 двароў, 795 жыхароў, дзейнічалі пошта, пачатковая школа, крама, хата-чытальня. На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся 15 населеных пунктаў, 607 двароў, 3138 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі акупантамі пры вызваленьні вёскі і навакольля загінулі 33 воіны Савецкай Арміі (пахаваны ў скверы, помнік устаноўлены ў 1958). На могілках пахаваны лётчык В. М. Пятунін, які загінуў у баі 29.9.1944 г. (у 1949 устаноўлены абеліск).
У 1948 г. ў вёсцы працавала хата-чытальня; арганізаваны калгас «Новае жыцьцё».
У 1949 г. створаны калгас імя Дзімітрава (старшыня Ф. Я. Яўчук).
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 585 жыхароў, у 1970 г. — 461 жыхар, мелася сярэдняя школа.
У 1999 г. 223 гаспадаркі, 590 жыхароў, цэнтар калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ «Стрыгава»). Дзейнічаюць сярэдняя школа, бібліятэка, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 крамаы, кафэ, фэльчарска-акушэрскі пункт, комплексна-прыёмны пункт быт. абслугоўваньня.
Помнік архітэктуры — Сьвята-Уладзімерская царква.
СУХОЎЧЫЦЫ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 11 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 37 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Менск-Берасьце. 46 гаспадарак, 124 жыхары (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне Суховічы ў складзе Троцкага ваяв. ВКЛ.
У 1563 г. сяло Патрыкаўскага войтаўства Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі, 20 валок зямлі, 20 гаспадарак.
У 1597 г. сяло Сухоўчыцы, 20 валок зямлі, мелася карчма.
У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы той жа эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласьці, 274 1/2 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладаньне Р.Мікутовіч, 305 дзесяцін зямлі, і аколіца, 158 дзесяцін зямлі (разам з аколіцай Паеўшчызна, розныя ўладальнікі).
У 1897 г. вёска — 28 двароў, 220 жыхароў, хлебазапасная крама; маёнтак — 17 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 226 жыхароў, маёнтак — 22 жыхары; мелася народнае вучылішча, у якім у 1905/06 навучальным годзе займаліся 31 хлопчык і 7 дзяўчынак.
У 1911 г. вёска, 236 жыхароў; маёнтак, уладаньне Мікутовіча, 31 жыхар.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 16 дамоў, 106 жыхароў, і фальварак — 6 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. хутары — 50 двароў, 215 жыхароў, і былы маёнтак — 3 двары, 12 жыхароў; працавала пачатковая школа.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1947 г. дзейнічала адноўленая пачатковая школа, у 1949 г. арганізаваны калгас «Партызан» (22 гаспадаркі).
Паводле перапісу 1959 г. Сухоўчыцы налічвалі 124 жыхары, у 1970 г. — 85 жыхароў.
У 1999 г. 38 гаспадарак, 105 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтар — в. Пескі).
У в. Сухоўчыцы нарадзіўся адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партыз. руху на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці ў Вялікую Айчынную вайну М. А. Саўчук.
СЯЛЕЦ — вёска ў Залескім с/с, за 10 км на паўночны-ўсход ад г. Кобрынь, 6 км ад чыгуначнай станцыі Камень (на лініі Берасьце-Баранавічы), 54 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Іванава. 99 гаспадарак, 249 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
Каралева Бона Сфорца ў 1555 г. перадала пінскаму і Кобрынскаму старосьце С.Фальчэўскаму правы на маёнтак Сялец.
У 1563 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, зь якіх 1 валока (вольная) была нададзена на войта Грышчона Азашэвіча; 23 гаспадаркі.
У 1597 г. сяло, 25 валок зямлі, засьценак (37 маргоў), карчма. Інвэнтар адзначаў дрэнную якасьць зямлі.
У 1571 г. вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст сваім дэкрэтам надаў вольнасьці зямянам маёнтка Сялец у Кобрынскай эканоміі.
У 1786 г. сяло, 25 валок 22 маргі зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Залескай воласьці, 474 1/2 дзесяцін зямлі; у 1897 г. — 56 двароў, 384 жыхары, меліся хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны.
У 1905 г. ў вёсцы 454 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 20 дамоў, 135 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Закросьніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах Кобрынскага раёну.
У 1940 г. хутары, 92 двары, 376 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Сялец акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. 411 жыхароў, у 1970 г. — 304 жыхары.
У 1999 г. 100 гаспадарак, 247 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтар — в. Залесьсе). Працуе крама.
ТУРНАЯ — вёска ў Залескім с/с, за 11 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 57 км ад Берасьця. На шашы Менск-Берасьце. 31 гаспадарка, 60 жыхароў (2005).
У 1563 г. ўпамінаецца р. Турна.
У 1637 г. Турная (Турны, ці Млынары) — маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве ВКЛ, 20 маргоў зямлі.
У 1786 г. ў маёнтку 47 маргоў зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні Ў 1890 г. вёска, 498 дзесяцін зямлі; маёнтак, уладаньне Н.Сабанскай, 609 дзесяцін зямлі; пасёлак, 45 1/2 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі); у Залескай воласьці
У 1897 г. вёска, 84 двары, 566 жыхароў, мелася хлебазапасная крама. Побач знаходзіліся мыза Турна, 8 жыхароў, і дом для паромнай пераправы Турная (Замлыны) пры р. Мухавец, 16 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 571 жыхара, маёнтак — 15 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 20 дамоў, 143 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Закросьніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.
У 1940 г. вёска налічвала 99 двароў, 417 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічалі з восені 1941 г. да крас. 1944 г. антыфаш. к-т і з 12.8.1943 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. камсамольская арг-цыя (у канцы 1943 — 17 членаў). Антыфаш. к-т узначальвалі Д. С. Барысюк і Ц. М. Краўчук. У 1975 г. ў гонар падпольшчыкаў на зах. ускраіне вёскі ўстаноўлены помнік. У 1987 г. на доме Краўчука, дзе ў 1941-44 гг. разьмяшчалася кансьпіратыўная кватэра арг-цыі, устаноўлена мэмарыяльная дошка. У баях зь нямецка-фашысцкімі акупантамі ў раёне вёскі ў 1943-44 гг. загінулі партызаны атрадаў імя Суворава і Арлова (партыз. брыгада імя Чапаева). У 1955 г. на магіле (за 1,5 км на поўнач ад вёскі) устаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 42 жыхароў вёсак Закросьніца, Прылукі, Рачкі, Турная, што загінулі ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вял. Айч. вайны.
У 1948 г. ў вёсцы арганізаваны калгас імя Калініна (70 гаспадарак, старшыня С. М. Лукашук).
Паводле перапісу 1959 г. 294 жыхары, у 1970 г. — 206 жыхароў.
У 1999 г. вёска, 47 гаспадарак, 92 жыхары, на тэрыторыі Берасьцейскай абласной сортавыпрабавальнай станцыі. Працуе крама.
У в. Турная нарадзіўся Дз. С.Барысюк, удзельнік падп. барацьбы супраць акупацыі Польшчай Зах. Беларусі і камандзір Турнянскага антыфаш. к-та ў гады Вял. Айч. вайны.
ТЭЎЛІ — вёска, цэнтар Тэвельскага с/с, за 14 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 52 км ад Берасьця. На аўтадарозе Камянец-Кобрынь. Чыг. станцыя на лініі Берасьце-Баранавічы. 230 гаспадарак, 570 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне Тэваль Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.
У 1563 г. ўпамінаюцца Іван, Панько, Даніла Тэвелевічы — лаўнікі с. Залесьсе.
У 1566 г. Кобрынскі староста Ст. А.Давойна, троцкі кашталян А.Валовіч і іншыя падпісалі ліст на заснаваньне ў Тэўлях царквы сьвятога Дзьмітрыя (царкве надалі 2 валокі зямлі).
У 1679 г. Тэвелі — сяло ў Кобрынскай эканоміі, 50 валок зямлі.
У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы Кобрынскай эканоміі, у якой падчашы браслаўскі Баркоўскі меў 6 валок зямлі. Паводле інвэнтарнага апісаньня сяла 1724 г. царква мела 1 вольную валоку зямлі.
У 1746 г. вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Аўгуст III сваім прывілеем пацьвердзіў рус. ліст 1566 г. Давойны і іншых.
У 1764 г. Тэўлі — сяло, дзейнічала уніяцкая царква.
У 1786 г. вёска ў Тэвельскім ключы той жа эканоміі (уваходзілі 4 вёскі).
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1845 г. вёска аднайменнага маёнтка, 18 гаспадарак, 157 жыхароў. Маёнтак, уладаньне М. Ф. Непакайчыцкага, налічваў 486 дзесяцін зямлі (разам з в. Тэўлі).
У 1886 г. Тэўлі — сяло ў Мураўёўскай воласьці, 26 двароў 283 жыхары, дзейнічалі 2 царквы, школа, піцейны дом, станцыя Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі.
У 1888 г. Тэвельскі праваслаўны прыход налічваў 1506 вернікаў.
У 1890 г. — сяло, 306 1/2 дзесяцін зямлі; царк. прычт, 95 1/2 дзесяцін зямлі; хутар, уладаньне А.Дзяконскага, 390 дзесяцін зямлі. Побач зь сялом знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладаньне К.Высоцкага, 325 дзесяцін зямлі (разам з хутарам Шляг), і сядзібы В.Сьнігурскага (24 дзесяцін зямлі), Л.Нямцэвіча (42 дзесяцін зямлі), О.Саковіча (26 1/2 дзесяцін зямлі), О.Стржалкоўскага (11 дзесяцін зямлі), А.Акунеўскага (10 1/2 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. 42 двары, 313 жыхароў, меліся хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, заезны двор і піцейны дом (пры Тэвельскім гандл. тракце, 3 жыхары), чыг. станцыя (7 двароў, 53 жыхары), 2 царквы, прычтавая сядзіба (12 жыхароў), народнае вучылішча (3 жыхары). У 2 выселках Тэўлі 2 двары, 21 жыхар, у 6 аднайменных сядзібах — 72 жыхары, у фальварку — 20 жыхароў, у маёнтку — 5 гаспадарак, 51 жыхар. У народным вучылішчы ў 1889/ 90 навучальным годзе займаліся 51 хлопчык, 11 дзяўчынак, у 1892-93 гг. — 48 хлопчыкаў 4 дзяўчынкі, у 1905-06 гг. — 49 хлопчыкаў, 11 дзяўчынак.
У 1905 г. Тэўлі — сяло, 410 жыхароў; паштовая станцыя, 8 жыхароў; чыг. станцыя, 62 жыхары; 7 маёнткаў 95 жыхароў.
У 1-ю сусьветную вайну ў жн. 1915 г. каля вёскі ў баях з войскамі кайзераўскай Нямеччыны загінулі каля 200 салдат рус. арміі (у 1916 устаноўлены надмагільлі).
Падчас савецка-польскай вайны ў баях побач зь вёскай з польскімі войскамі загінулі 50 чырвонаармейцаў, якія пахаваны ў 3 брацкіх магілах (надмагільлі ўстаноўлены у 1925-26).
З 1921 г. Тэўлі ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 62 двары, 473 жыхары, і калонія — 3 жыхары.
У 1931 г. вёска — цэнтар гміны таго ж павету (уваходзілі 75 населеных пунктаў 9244 жыхары), працавалі школа і тэатральны гурток.
З 1939 г.ўскладзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар Тэвельскага с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 120 двароў 758 жыхароў дзейнічалі нафтавы і газагенэратарны млыны, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, пошта, ветпункт, сельпо з гандл. кропкай, сельсавет (тэлефанізаваны), фэльчарска-акушэрскі пункт, чыг. станцыя. На тэрыторыі сельсавету налічваліся 14 населеных пунктаў 454 двары, 2749 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 62 аднавяскоўцы (у 1967 устаноўлены помнік). Пры вызваленьні вёскі ад ням. акупантаў у ліпеня 1944 г. ў баях загінуў 51 воін 55-й гв. стралк. дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускі фронту (у 1958 устаноўлены помнік).
У 1949 г. 36 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Чкалава (старшыня Г. П. Каліш).
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Тэўлі было 638 жыхароў, у 1970 г. — 613 жыхароў.
У 1999 г. 250 гаспадарак, 624 жыхары, цэнтар калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»). Працуюць 3 крамаы, клюб, бібліятэка, бальніца, аптэка, амбуляторыя, школа-сад, сталовая, аддзяленьне сувязі, вэтэрынарны ўчастак, камбінат бытавога абслугоўваньня.
Помнікі архітэктуры: Сьвята-Усьпенская царква (1874), Сьвята-Дзьмітрыеўская капліца (XVIII ст.). За 0,5 км ад вёскі знаходзяцца Вайсковыя могілкі.
УШКАВІЦА — вёска ў Хідрынскім с/с, за 10 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 36 км ад Берасьця. Каля шашы Менск-Берасьце. 59 гаспадарак, 167 жыхароў (2005).
У 1563 г. ўпамінаюцца зямяне Юшковічы [ад асабовага імя Юшко (Яўфімій)].
У 1890 г. Ушкавіца — вёска ў Прускаўскай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 71 1/4 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладаньне А.Апацэвіча, 105 дзесяцін зямлі, і аколіца, 122 дзесяцін зямлі (разам з аколіцай Патрыкі).
У 1897 г. ў маёнтку 8 жыхароў, у аднайменных жылых дамах пры ўрочышчах Лаза, Масмышчы, Пральня −11 жыхароў.
У 1905 г. існавалі вёска (167 жыхароў) і маёнтак (25 жыхароў).
У 1911 г. вёска налічвала 143 жыхары, маёнтак — 37 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 9 дамоў, 56 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.
У 1940 г. хутары, 29 двароў, 142 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 26 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Пушкіна (старшыня І. Дзьмітрук).
Паводле перапісу 1959 г. Ушкавіца налічвала 92 жыхары, у 1970 г. — 117 жыхароў.
У 1999 г. 51 гаспадарка, 138 жыхароў у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтар — в. Пескі).
У в. Ушкавіца нарадзіўся П. А. Міхайлаў, беларускі мовазнавец, пэдагог, спэцыяліст у галіне дыялекталёгіі, анамастыкі, лінгвагеаграфіі, навук. тэрміналёгіі.
ФРУКТОВЫ — пасёлак у Батчынскім с/с, на р. Мухавец. За 4 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 44 км ад Берасьця. Каля шашы Менск-Берасьце. 167 гаспадарак, 492 жыхары (2005).
У 1959 г. сядзіба саўгаса «Патрыкі», 136 жыхароў; у складзе Пецькаўскага с/с Кобрынскага раёну.
У 1970 г. пас. Фруктовы — сядзіба таго ж саўгаса. 194 жыхары.
У 1965 г. на ўшанаваньне памяці 34 землякоў, якія загінулі ў баях зь нямецка-фашысцкімі акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну, у цэнтры пасёлка ўстаноўлены помнік.
У 1999 г. 126 гаспадарак, 384 жыхары, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі» (цэнтар — в. Андронава).
У 2004 г. пасёлак далучаны да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка». Ёсьць бібліятэка, школа.
ХІДРЫ — вёска, цэнтар Хідрынскага с/с, за 10 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Дзівін. 295 гаспадарак, 773 жыхары (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. Хідры — сяло Патрыкаўскага войтаўства воласьці Чаравачыцкага двара, 22 валокі зямлі, зь якіх 1 вольная валока была нададзена войту, 21 — «на плаце»; 20 гаспадарак. Акрамя таго, сялянам належалі 15 лясных валок зямлі (на чыншу) і 7 валок на сенажаць і патрэбы замкавыя.
У 1597 г. сяло, 22 валокі зямлі, мелася карчма.
У 1642 г. адпаведна з уставай рэвізора Дз. Сапегі на павіннасьць сяляне плацілі 55 грошаў з валокі.
У 1786 г. засьценкі сяла налічвалі 259 маргоў зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні.
У 1890 г. Хідры — хутары (уладальнікі Скаўронскі і Задарноўскі), 124 1/2 дзесяцін зямлі, у Верхалескай воласьці
У 1897 г. вёска, 63 двары, 432 жыхары, дзейнічалі хлебазапасная крама, штучная крама.
У 1905 г. 413 жыхароў.
У 1911 г. вёска Навасёлкаўскай воласьці таго ж павету, 530 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 36 дамоў 246 жыхароў працавалі школа, вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. і з 18.12.1972 г. — цэнтар сельсавету таго ж раёну, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім с/с.
У 1940 г. хутары, 99 двароў, 436 жыхароў дзейнічалі крама, хата-чытальня, пачатковая школа. На тэрыторыі сельсавету налічваліся 23 населеныя пункты, 426 двароў, 2111 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля вёскі загінулі 2 воіны Савецкай Арміі і партызан. У 1965 г. на магіле (на паўночна-заходняй ускраіне вёскі) устаноўлены абеліск, які таксама ўшаноўвае памяць 37 аднавяскоўцаў загінуўшых у баях з акупантамі.
У 1949 г. створаны калгас імя Сталінскай канстытуцыі (аб’ядноўваў 40 гаспадарак).
Паводле перапісу 1959 г. 503 жыхары, у 1970 г. — 515 жыхароў.
У 1999 г. 284 гаспадаркі, 812 жыхароў цэнтар калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»). Працуюць 2 крамаы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, спарт. комплекс з басейнам, сярэдняя школа, сталовая, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, камбінат бытавога абслугоўваньня.
ХАБОВІЧЫ — вёска ў Дзівінскім с/с, на паўднёва-заходнім беразе Казацкага канала. За 18 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 63 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Дзівін. 242 гаспадаркі, 668 жыхароў (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. Хабовічы — сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 17 валок зямлі.
У 1597 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскага староства, дзейнічала карчма.
У 1724 г. сяло ў Берасьцейскай эканоміі, 29 валок зямлі.
У 1789 г. вёска, 29 валок 40 маргоў зямлі, 47 гаспадарак, 260 жыхароў, карчма; у складзе Дзівінскага ключа той жа эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. сяло — 2350 1/4 дзесяцін зямлі, царква; царк. прычт — 60 дзесяцін зямлі; у Блоцкай (Балоцкай) воласьці. Пры сяле В.Дзембскі валодаў 4 дзесяцін зямлі.
У 1888 г. Хабовіцкі праваслаўны прыход налічваў 1148 вернікаў.
У 1897 г. сяло (пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Кобрынь-Дзівін), 76 двароў, 551 жыхар, дзейнічалі Пакроўская царква, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, піцейная ўстанова.
У 1905 г. 670 жыхароў.
У 1911 г. 607 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 143 дамы, 741 жыхар.
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. — цэнтар сельсавету таго ж раёну, потым вёска ў складзе Кісялёвіцкага с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 184 двары, 852 жыхары, дзейнічалі пачатковая школа, крама. На тэрыторыі сельсавету налічваліся 3 населеныя пункты, 1431 жыхар.
У Вялiкую Айчынную вайну ў баях зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі на франтах загінулі 14 аднавяскоўцаў (у 1965 устаноўлены абеліск).
У 1949 г. 22 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Молатава (старшыня М. С. Місюк).
Паводле перапісу 1959 г. ў Хабовічах 448 жыхароў, у 1970 г. — 1048 жыхароў.
У 1999 г. 255 гаспадарак, 713 жыхароў, цэнтар калгаса імя Кутузава (з 2004 СВК «Кутузаўскі»). Ёсьць крама, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, 8-гадовая і філіял музычнай школы, фэльчарска-акушэрскі пункт, сталовая, аддзяленьне сувязі, вэтэрынарны ўчастак.
ХАДЫНІЧЫ — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 23 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 60 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Макраны. 104 гаспадаркі, 226 жыхароў (2005).
У 1567 г. Хадынічы — маёнтак, уладаньне Рамана і Майка Кульневічаў (у 1565 Сямён і Дзям’ян Кульневічы), у Берасьцейскім пав. Побач з маёнткам праходзіла мяжа Кобрынскага павету Пазьней Кандрат Хадыніцкі завяшчаў маёмасьць Лепясоўскаму праваслаўнаму манастыру.
У 1667 г. Ст. Табенскі на чале свайго атрада зьдзейсьніў набег на маёнтак, але быў паранены манахамі і памёр. Берасьцейскі падсудак Пшазьдзецкі апраўдаў манахаў, аднак у хуткім часе сам таксама разрабаваў маёнтак. Пасьля хадайніцтва Кляменція Трызны, архімандрыта Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра, быў атрыманы каралеўскі ліст з загадам Пшазьдзецкаму і Табенскім вярнуць маёмасьць манахам.
У 1679 г. Галоўны Літоўскі трыбунал вырашыў справу на карысьць манастыра.
З 1691 г. да 1740 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладаньні базыльян Лепясоўскіх. Пазьней зноў узьнікалі спрэчкі за маёмасьць паміж манахамі і панамі Славакамі і Пухальскімі, і справа была вырашана на карысьць апошніх.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска ў Верхалескай воласьці, 1774 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак, 179 1/2 дзесяцін зямлі, і 2 маёнткі, уладаньні С.Мар’яновіча (399 1/2 дзесяцін зямлі) і А.Любімава (186 дзесяцін зямлі).
У 1897 г. ў вёсцы 40 двароў, 274 жыхары, царква на могілках, хлебазапасная крама; у аколіцы — 15 двароў, 76 жыхароў. Маёнткі налічвалі: Хадынічы-Шаўчука — 8 жыхароў, Хадынічы-Мар’яновіча — 10 жыхароў, Хадынічы-Маціюка — 14 жыхароў, меўся ветраны млын.
У 1905 г. існавалі вёска (302 жыхары) і маёнтак (10 жыхароў).
У 1911 г. ў складзе Навасёлкаўскай воласьці; вёска — 374 жыхары; аколіца — 32 жыхары; маёнтак, уладаньне А.Корсака — 43 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска, 59 двароў, 308 жыхароў, і 2 фальваркі, 3 двары, 26 жыхароў (разам).
У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Верхалескім, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. вёска, 95 двароў, 489 жыхароў, працавала пачатковая школа.
У Вял, Айч. вайну Хадынічы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 17 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Перамога» (старшыня Ўл. П.Мікалаюк).
Паводле перапісу 1959 г, 352 жыхары, у 1970 г. — 356 жыхароў.
У 1999 г. 115 гаспадарак, 258 жыхароў, у складзе калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»; цэнтар — в. Верхалесьсе). Ёсьць крама, клюб, бібліятэка.
У в. Хадынічы нарадзіліся беларускі мастак І. В. Андрасюк, беларускі лінгвіст, пэдагог, журналіст В. І. Іўчанкаў (зьяўляецца членам рэдкалегіі часопіса «Роднае слова»).
ХУДЛІН — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 27 км на ўсход ад г. Кобрынь, 4 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 71 км ад Берасьця. Каля аўтадарогі Кобрынь-Іванава. 49 гаспадарак, 108 жыхароў (2005).
У 1499—1500 гг. у лісьце княгінь Ульяны і Ганны ўпамінаецца як в. Ходлін.
У 1563 г. Ходлін — сяло Грушаўскага войтаўства воласьці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 16 валок зямлі (якасьць зямлі дрэнная), 13 гаспадарак, зь іх 3 гаспадары-буднікі (на Палесьсі развозчыкі тавараў).
У 1786 г. сяло ў Берасьцейскай эканоміі, 16 валок зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. сяло, 360 1/2 дзесяцін зямлі; маёнтак, уладаньне І. Мітрашэўскага, 276 дзесяцін зямлі; у Зелаўскай воласьці.
У 1897 г. вёска (пры паштовым шляху Кобрынь-Пінск і лініі Палескай чыгункі), 67 двароў, 420 жыхароў, працавалі школа граматы, хлебазапасная крама. Маёнтак налічваў 11 дамоў, 72 жыхары.
У 1905 г. ў вёсцы 483 жыхары.
У 1911 г. вёска Гарадзецкай воласьці таго ж павету, 544 жыхары.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 31 дом, 192 жыхары.
З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. — цэнтар сельсавету таго ж раёну, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 109 двароў, 372 жыхары, працавалі пачатковая школа, каапэратыўная крама; арганізаваны калгас імя 6-й сесіі Вярх. Савета БССР (55 коней, 80 галоў буйной рагатай жывёлы).
У Вялiкую Айчынную вайну Худлін акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 52 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Шверніка.
Паводле перапісу 1959 г. 308 жыхароў, у 1970 г. — 235 жыхароў.
У 1999 г. 51 гаспадарка, 116 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец). Дзейнічае крама.
У в. Худлін нарадзіўся ўдзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў партыз. руху на Кобрыньшчыне ў гады Вял. Айч. вайны М. Ц. Шыш (у 1974 у цэнтры вёскі ўстаноўлена стэла).
ЧАЛІШЧАВІЧЫ — вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 30 км на паўднёвы-ўсход ад г. Кобрынь, 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Берасьце-Гомель), 74 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Балоты. 24 гаспадаркі, 53 жыхары (2005).
У 1546 г. згадваецца с. Чалішчавіцкае.
У 1563 г. Чалішчавічы — сяло Вугольскага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 14 валок зямлі, 9 гаспадарак. Сяло знахо дзілася сярод балот і забалочаных месц, валокі даваліся сялянам астраўкамі па ўрочышчах ці «рэзанымі» валокамі. Інвэнтар адзначаў дрэнную якасьць зямлі.
У 1747 г. маёнтак Чалішчавічы, у Гарадзёцкім ключы Кобрынскай эканоміі.
У 1786 г. сяло ў Берасьцейскай эканоміі, 15 валок зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска (складалася з 4 пасёлкаў: Забалацьце, Вялічкавічы, Залескі і Добрае), 383 1/2 дзесяцін зямлі, 376 жыхароў (1885), у Гарадзецкай воласьці
У 1897 г. існавалі: выселак Чалішчавічы (Ляйцова), 5 жыхароў, дзейнічаў ветраны млын, і в. Чалішчавічы (Востра, Уміца, Пацы, Гальчыцы, Берынусы), 37 двароў, 239 жыхароў, працаваў хлебазапасная крама.
У 1905 г. ў вёсцы 418 жыхароў У 1911 г. было 411 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 49 дамоў, 228 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, праводзіліся нядзельныя чытаньні.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 277 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў Чалішчавічах 202 жыхары, у 1970 г. — 176 жыхароў.
У 1999 г. 34 гаспадаркі, 68 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтар — в. Дубіны).
ЧАРАВАЧЫЦЫ — вёска ў Батчынскім с/с, каля р. Мухавец. За 8 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 45 км ад Берасьця. На скрыжаваньні аўтадарог на Жабінку, Берасьце, Камянец, Кобрынь. 27 гаспадарак, 62 жыхары (2005).
Вядомы з XV ст. як уладаньне князёў Кобрынскіх, у Кобрынскім княстве.
У 1417 г. згадваецца царква Параскевы Пятніцы.
У 1454 г. Чаравачыцы — вотчынны маёнтак Кобрынскага кн. Сямёна Раманавіча. Княгіня Ўльяна (жонка князя) завяшчала свой дварэц Чаравачыцы і с. Грушава зь сялянамі дачцэ Ганьне (жонка Ф.Ул. Бельскага). Вялікі князь літ. Аляксандр сваім лістом пацьвердзіў князёўне гэта ўладаньне.
З 1519 г., пасьля сьмерці Ганны, Чаравачыцы — уладаньне яе другога мужа В.Ст. Касьцевіча; з 1532 г. ў Кобрынскай эканоміі, уладаньне каралевы Боны.
У 1563 г. Чаравачыцы — Двор, цэнтар Чаравачыцкай воласьці (уваходзілі 4 войтаўствы), тэр. Патрыкаўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі (войт Гацка Мешкавіч). Ворыва Двара Чаравачыцкага займала 37 валок зямлі. Разьмяшчаўся каля р. Мухавец — 2 вольныя валокі зямлі (дворны пляц, сад), меліся агарод, стайні, бровар. У дворным фальварку знаходзіліся гумно, агарод. Сенажаці займалі 4 валокі зямлі. Пры Двары дзейнічалі Пятніцкая царква (2 вольныя валокі зямлі), 2 млыны, налічваліся 20 агароднікаў (яны мелі па 13 маргоў зямлі), 15 гаспадарак дворных (сярод гаспадароў — 2 пекары, півавар, 3 ахоўнікі).
У 1597 г. былі таксама памяшканьні для жывёлы, збожжа, сена; пякарня, бровар, млыны, стайні, жылы дом, дом для чэлядзі, лазьня і інш. пабудовы; сад, агароды, фальварак. Ворыва Двара Чаравачыцкага займала 30 валок зямлі.
У 1724 г. Чаравачыцы -цэнтр аднайменнага ключа (уваходзілі Агароднікі Чаравачыцкія і 7 вёсак) Кобрынскай эканоміі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1865 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1886 г. вёска Бендзюга (Чаравічыцы), 1 двор, 8 жыхароў, валасное праўленьне, у Прускаўскай воласьці За 0,5 вярсты ад вёскі знаходзіліся 2 царквы праваслаўныя, капліца, школа.
У 1888 г. Чаравачыцкі праваслаўны прыход налічваў 3228 вернікаў.
У 1890 г. сядзіба Бендзюгі-Чаравачыцы, 499 1/4 дзесяцін зямлі; с. Чаравачыцы — царк. прычт, 74 1/2 дзесяцін зямлі; маёнтак Чаравачыцы, уладаньне Г.Смарагдавай, 93 1/2 дзесяцін зямлі (разам з маёнткам Ангоціна, 11 жыхароў у 1897).
У 1897 г. існавалі: Чаравачыцы 1 — сяло, 5 двароў, 43 жыхары, царква, народнае вучылішча, царква на могілках, піцейная ўстанова; Бендзюга 1 (Чаравачыцы 2) — сядзіба Р.Кодла, 7 двароў; Бендзюга 2 (Чаравачыцы) — сядзіба Р.Глінскага, 13 жыхароў; Чаравачыцы 3 (Пад-Бендзюгі) — сядзіба Прускаўскага валаснога праўленьня, 8 жыхароў; Чаравачыцы 4 — вартоўня пры пераправе цераз р. Мухавец, 1 жыхар. У народным вучылішчы ў 1889/90 навучальным годзе займаліся 64 хлопчыкі, 4 дзяўчынкі; у 1892-93 гг. — 64 хлопчыкі, 10 дзяўчынак; у 1905-06 гг. — 40 хлопчыкаў, 13 дзяўчынак. У 1905 г. сяло, 30 жыхароў, і аднайменны маёнтак, 12 жыхароў.
У 1911 г. сяло (царк. прычт, народнае вучылішча, валасное праўленьне), 32 жыхары, і маёнтак, уладаньне Мігуры, 15 жыхароў.
3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва; вёска — 6 дамоў, 36 жыхароў, і фальварак — 12 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. хутары, 12 двароў, 70 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 56 вяскоўцаў і спалілі вёску (18 двароў). Пасьля вайны вёска адноўлена. На ўшанаваньне памяці ахвяр фашызму ў 1975 г. ўстаноўлены помнік.
Паводле перапісу 1959 г. Чаравачыцы налічвалі 64 жыхары, у 1970 г. — 90 жыхароў.
У 1999 г. 27 гаспадарак, 67 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтар — в. Батчы).
ЧАРНІЧНАЕ — вёска ў Тэвельскім с/с, за 20 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 8 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (на лініі Берасьце-Баранавічы), 65 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе да шашы Кобрынь-Высокае. 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2005).
У 1563 г. сяло ў Кобрынскай эканоміі.
У 1890 г. існавалі ўрочышчы Чарнічна, Козі Брод і незаселеныя ўчасткі (99 дзесяцін зямлі), у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні
У 1905 г. вёска Чарнічна, 60 жыхароў.
З 1921 г. вёска Чарнічнае, ў складзе Польшчы, у Гарадзечанскай гміне Пружанскага павету Палескага ваяводзтва, 10 дамоў (6 зь іх незаселеныя), 16 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Пружанскім раёне, з 12.10. 1940 г. ў Гарадзецкім с/с.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. вёска ў складзе Тэвельскага с/с, 28 жыхароў.
У 1999 г. 5 гаспадарак, 7 жыхароў у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтар — в. Тэўлі).
ШАМЯТОЎКА — вёска ў Астроміцкім с/с, за 26 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 70 км ад Берасьця. Каля шашы Менск-Берасьце. 101 гаспадарка, 271 жыхар (2005).
З 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. да 16.7. 1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне. У 1940 г. 255 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 23 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава (старшыня М. Я. Селівончык).
У 1965 г. на ўшанаваньне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў баях зь нямецкімі акупантамі ў гады Вял. Айч. вайны, устаноўлены помнік.
Паводле перапісу 1959 г. 109 жыхароў.
У 1970 г. ў в. Шамятоўка (Вольная) 236 жыхароў, пабудаваны будынак праўленьня калгаса.
У 1999 г. 112 гаспадарак, 312 жыхароў, цэнтар калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»). Працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 крамаы, сталовая, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, клюб.
ШУРЫ — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 30 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 74 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па шашы Кобрынь-Іванава. 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2005).
У 1847 г. Шуры — вёска аднайменнага маёнтка, уласнасьць Грушаўскай праваслаўнай царквы, 2 двары, 28 жыхароў; на тэрыторыі Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні Маёнтак налічваў 293 1/3 дзесяцін зямлі (з іх 1/3 дзес. прыходзіліся на царк. прычт).
У 1885 г. вёска ў Іласкай воласьці таго ж павету, 60 жыхароў.
У 1897 г. 11 двароў, 71 жыхар; 77 дзесяцін зямлі (на 1890).
У 1905 г. ў вёсцы 69 жыхароў. У 1911 г. пасёлак, 59 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 6 дамоў, 19 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім раёне.
У 1940 г. ў вёсцы 66 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Шуры — хутары, 55 жыхароў; у 1970 г. — вёска, 48 жыхароў.
У 1999 г. 9 гаспадарак, 11 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтар — в. Гарадзец).
ШЫПОВІЧЫ — вёска ў Батчынскім с/с, за 14 км на паўночны-захад ад г. Кобрынь, 5 км ад чыгуначнай станцыі Стаўпы (на лініі Берасьце-Баранавічы), 50 км ад Берасьця. 63 гаспадаркі, 163 жыхары (2005).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ.
У 1563 г. Шыповічы — сяло Шыповіцкага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 47 валок зямлі, зь якіх 1 вольная валока была нададзена войту (Гардзей Бусловіч), 3 валокі — на асадзе (нададзены на 65 гадоў войту і М.Юшкавічу), 44 гаспадаркі.
У 1597 г. сяло, 47 валок зямлі, засьценак (11 маргоў зямлі), у Кобрынскім старостве.
У 1679 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы. Паводле прывілея вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Яна III Сабескага Францыск і Элеанора Умястоўскія атрымалі 8 1/4 пустыя валокі зямлі сяла.
У 1744 г. Аўгуст III выдаў прывілей на 8 1/4 валокі зямлі на чыншу татарскаму харунжаму Мацьвею Абрагімовічу.
У 1786 г. сяло ў Кобрынскай эканоміі, 47 валок зямлі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні
У 1890 г. вёска, 154 1/4 дзесяцін зямлі, і аднайменны маёнтак, уладаньне Казіміра і Паўла Сьцярпінскіх, 210 дзесяцін зямлі; у Прускаўскай воласьці
У 1897 г. ў вёсцы 51 двор, 381 жыхар, працавалі 2 хлебазапасныя крамаы; у маёнтку — 9 жыхароў.
У 1905 г. вёска налічвала 425 жыхароў.
У 1911 г. аднайменныя: вёска — 109 жыхароў, хутары — 379 жыхароў, 2 маёнткі (уладаньні Міхалюка і Дудкі) — 11 і 12 жыхароў.
З 1921 г. вёска складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва 26 дамоў, 155 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа, чытальня, харавы гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с.
У 1940 г. хутары, 59 двароў, 284 жыхары.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Шыповічы налічвалі 307 жыхароў, у 1970 г. — 169 жыхароў.
У 1999 вёска, 64 гаспадаркі, 179 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтар — в. Батчы).
ЯГАЛКІ — вёска ў Хідрынскім с/с, за 11 км на паўднёвы-захад ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 48 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Макраны-Кобрынь. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005).
У 1559 г. Ягалкі — маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ, уладаньне С.Сьлібоўскага, Федкі і Сідара Кісловічаў. Дасьледчык межаў і тэр. Кобрынскага павету XVI ст. С.Віслаух лічыў Ягалкі «радавым гняздом» шляхецкага роду Кісловічаў. Як уладальнікі маёнтка Кісловічы ўпамінаюцца ў вайск. перапісе 1567 г.
Пад 1588 г. маёнтак Ягальскі пазначаны ў дакумэнтах Віленскага цэнтральнага архіва.
У 1631 г. маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве
У 1749 г. Ягалкі згадваюцца як Кіслыя, Верхава, Кружына і Хадынічы.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. ў Гарадзенскай губэрні.
У 1890 г. вёска ў Прускаўскай воласьці, 66 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладаньне Р.Кяскевіча, 130 дзесяцін зямлі, і аколіца, 329 1/2 дзесяцін зямлі (розныя ўладальнікі).
У 1897 г. існавалі: в. Ягалкі 1 (пры балоце Лозэ), 11 двароў, 80 жыхароў; Ягалкі 2 — выселак Лейбы Рымлянда, 4 жыхары; маёнтак Ягалкі, 5 жыхароў; 3 аколіцы Ягалкі, 89 жыхароў. Дзьве аколіцы знаходзіліся пры ўрочышчы Валока, трэцяя (самая вялікая, 46 жыхароў) — непасрэдна каля вёскі.
У 1905 г. аколіца, 85 жыхароў.
У 1911 г. аднайменныя вёска (68 жыхароў) і аколіца (82 жыхары) у Прускаўска-Раманаўскай воласьці таго ж павету.
З 1921 г. вёска ўскладзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 26 дамоў, 147 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10.1940 г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім сельсаветах, з 18.12.1972 г. зноў у Хідрынскім с/с.
У 1940 г. вёска, 35 двароў 169 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Ягалкі 76 жыхароў, у 1970 г. — 25 жыхароў.
У 1999 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая зара»; цэнтар — в. Хідры).
ЯРОМІЧЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 12 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 58 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрынь-Івацэвічы. 263 гаспадаркі, 682 жыхары (2005).
У 1599 г. ўпамінаюцца Ерамічы.
У 1886 г. Яромічы — вёска Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 11 двароў 131 жыхар, 201 дзесяцін зямлі (на 1890); меліся Падалескае валасное праўленьне, школа, царква, сынагога.
У 1897 г. 29 двароў, 174 жыхары, дзейнічалі валасное праўленьне, хлебазапасная крама, кузьня, піцейны дом, Падалескае народнае вучылішча, у якім у 1889/90 навучальным годзе займаліся 64 хлопчыкі, у 1892-93 гг. — 63 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі, у 1905- 06 гг. — 69 хлопчыкаў, 9 дзяўчынак.
У 1911 г. 276 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 30 дамоў, 129 жыхароў.
У 1905 г. 178 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12.10. 1940 г. — цэнтар сельсавету тых жа раёну і вобласьці, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім с/с.
У 1940 г. ў в. Яромічы 60 двароў, 188 жыхароў, дзейнічалі МТС, няпоўная сярэдняя школа, сельпо, крама, хата-чытальня, аддзяленьне сувязі, амбуляторыя, сельсавет (меўся тэлефон). У склад Яроміцкага с/с уваходзілі 23 населеныя пункты, 2967 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
У 1949 г. 30 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас «Свабода» (старшыня Р. М. Давыдзюк).
Паводле перапісу 1959 г. Яромічы налічвалі 206 жыхароў, у 1970 г. — 321 жыхара.
У 1999 г. 271 гаспадарка, 840 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтар — в. Бухавічы). Ёсьць крама, дзіцячы сад, бібліятэка, амбуляторыя.
Помнік архітэктуры — Сьвята-Міхайлаўская царква.
ЯЎСІМАВІЧЫ — вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на паўночны-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 60 км ад Берасьця. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрынь-Лунінец. 96 гаспадарак, 230 жыхароў (2005).
У 1707 г. згадваецца с. Яўхімавічы.
У 1897 г. Яўсімавічы — вёска ў Падалескай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, 58 двароў, 393 жыхары, дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня; 380 дзесяцін зямлі (на 1890). Побач знаходзілася аколіца Яўсімавічы (Жукаўцы), 204 дзесяцін зямлі (на 1890, розныя ўладальнікі).
У 1905 г. ў вёсцы 447 жыхароў.
У 1911 г. 493 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 36 дамоў, 187 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 г. Яўсімавічы налічвалі 63 двары, 298 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. 290 жыхароў, у 1970 г. — 275 жыхароў.
У 1999 г. вёска, 93 гаспадаркі, 226 жыхароў, у складзе калгаса «Зьвязда» (з 2004 СВК «Мінянскія», цэнтар — в. Мінянка).