Удзельнік:Лявон Баршчэўскі/Пясочніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эсхіл


Эсхіл (стар.-грэч. Αἰσχύλος, 525 да н.э., Элеўсін, Грэцыя — 456 да н.э., Гэле, Сіцылія) — старагрэцкі драматург, бацька эўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасьці праз увядзеньне другога актора (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго актора-дэкляматара). Браў удзел у войнах супраць пэрсаў: у Маратонскай бітве (490 да н.э.), бітве пры Саляміне (480 да н.э.) і, магчыма, у бітве пры Плятэях (479 да н.э.). Аўтар трагедый "Прасіцелькі", "Пэрсы", "Сямёра супраць Тэбаў", "Прыкуты Прамэтэй" і трылёгіі "Арэстэя". Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагмэнтах. Трагедыю "Прыкуты Праметэй" на беларускую мову пераклаў Л.Баршчэўскі. [правіць]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лебядзевіч, Дз.М. Трагедыя Эсхіла "Прыкуты Праметэй" // Беларуская мова і літаратура. - 1996. - Вып.2.
  • Ратабыльская, Т.А. Гісторыя сусветнага тэатра: Эсхіл // Народная асвета. - 1996. - №3.
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. - Мн., 1993.
  • Ярхо, В.Н. Эсхил. - М., 1958.