Перайсьці да зьместу

Васкрасенскі летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Уваскрасенскі летапіс»)

Васкрасенскі летапісрускі летапіс XVI стагодзьдзя, які ўлічвае ў адлюстраваньні падзеяў інтарэсы маскоўскіх князёў. Адзін зь першых у багацьці выкарыстаных матэрыялаў і паўнаты зьвестак. Атрымаў назву паводле сьпісу, які належаў Васкрасенскаму манастыру ў Новым Ерусаліме.

Адрозьніваюць 4 рэдакцыі:

  • 1-я — падзеі пазначаюцца да жніўня 1533 году, аўтар — прыхільнік Васіля III;
  • 2-я — канчаецца падзеямі 1537 году;
  • 3-я (якая дайшла да сучаснасьці) — даводзіцца да 1541 году;
  • 4-я — складалася паміж 1542 і 1544 прыхільнікам князёў Шуйскіх.

У аснове летапісу ляжаць Маскоўскі вялікакняскі звод (1479 год) рэдакцыі 1526 году і Ціханаўская рэдакцыя Растоўскага зводу 1489—1503 гадоў. Карамзінскі сьпіс Васкрасенскага летапісу дапаўняецца з 1542 да 1552 у Львоўскім летапісу і працягваецца да 1560 году.

Захавалася 13 сьпісаў летапісу, прытым толькі пяць зь іх утрымліваюць увесь яго тэкст, Тры сьпісы ўтрымліваюць яго першую палову, а чатыры — яго другую палову.

Зьмяшчае зьвесткі пра Полацкае паходжаньне літоўскіх князёў[1].

  1. ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск, 2000. С. 135—136.