Уварваньне
Уварва́ньне — ваенны наступ, які палягае на тым, што ўзброеныя сілы аднаго геапалітычнага суб’екта звычайна ў вялікіх колькасьцях уваходзяць на тэрыторыю, кантраляваную іншым падобным утварэньнем, часта з удзелам актаў агрэсіі. Увараваньне звычайна робіцца раптоўна і выяўляецца ў хуткім пранікненьні вылучаных дзеля ўварваньня вайсковых сілаў углыб іншай краіны. Як правіла, мэтай уварваньняў ёсьць заваёва, вызваленьне або аднаўленьне кантролю над тэрыторыямі, прымус да падзелу краіны, зрынаньне дзейнага ўраду або дасягненьне саступак з боку гэтага ўраду, а таксама спалучэньне гэтых мэтаў. Уварваньне можа стаць чыньнікам вайны, быць часткай больш шырокай стратэгіі спыненьня вайны, або яно можа ўяўляць сабою вайну як такую. Празь вялікі маштаб апэрацыяў, зьвязаных з уварваньнямі, яны звычайна вымагаюць стратэгічнага плянаваньня і выкананьня. Ня кожны наступ з мэтай захопу тэрыторыяў або ліквідацыі ўраду ёсьць уварваньнем.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратура пра ўварваньне (ням.) Deutschen Nationalbibliothek.