Перайсьці да зьместу

Выбай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Увал»)

Вы́бай[1], грудаві́на, пахі́ласьць, спа́дзістасьць, увал, (ставіцца да мезаформаў) — выцягнутае ўзвышша з плоскай, зьлёгку выпуклай або хвалістай вяршыняй і спадзістымі схіламі.

Адносная вышыня выбаю не перавышае 200 мэтраў. Выбаі могуць утварыцца ў выніку разьдзяленьня раўніны паралельнымі далінамі. Часам прычынай утварэньня выбаяў зьяўляюцца спадзістыя ўзьняцьці зямной кары.

Некаторыя выбаі маюць уласныя імёны (напрыклад, Вяцкі выбай, Кіргішанскі выбай).

  1. ^ Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў, Расейска-беларускі слоўнік, 3-е выданьне, Смаленск, 2014