Тэхналёгія машынабудаваньня
Тэхналёгія машынабудава́ньня — навука пра будаваньне машынаў, якая вывучае тэхналягічныя працэсы, каторыя ўжываюцца на машынабудавальных прадпрыемствах падчас будаваньня машынаў высокай якасьці, у прынятай праґрамай колькасьці ды з найменьшым сабекошце.
Тэхналёгія машынабудаваньня разглядае метады распрацоўкі і будаваньня рацыянальных тэхналягічных працэсаў, выбар спосаба атрыманьня загатоўкі, тэхналягічнага абсталяваньня, інструмэнта ды прыладаў, назначэньне ражымаў рэзаньня ды пастанаўленьне тэхнічна абаснаваных нормаў часу.
У інжынэрнай навуцы тэхналёгія машынабудаваньня — галіна, якая займаецца тэарытычнымі дасьледаваньнямі, праектаваньнямі ды ўдасканальваньнем тэхналігічных працэсаў вырабкі. Да гэтага датычваюццы тэхналягічныя разьлікі, выбар матэрыялаў лы спосабы іх абрабленьняў, кантроль якасьці, спосабы вырабкі дэталяў ды злучэньня дэталяў і вузлоў, праектаваньне машынабудавальных цэхаў, а гэтаксама арґанізаваньне вырабніцтва на іх.
Сучаснае ўяўленьне пра тэхналёгію машынабудаваньня сфармавалася на аснове дасьледавньняў ды распрацовак чэрагу пакаленьняў інжынэрных краінаў. Да сярэдзіны XX ст. тэхналёгія машынабудаваньня прайшла станаўленьне як самастойная галіна тэхнічнае навукі.
Прыклады напрамаў тэханалёгіі машынабудаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абагульненьне і распрацоўка асноў аптымальнага тэхналягічнага забесьпячэньня эксплёатацыйных уласьцівасьцяў дэталяў;
- Распрацоўка тэхналягічных асноў канвэрсіі, рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраеньня авіяцыйнай вытворчасьці.
- Павышэньне тэхналягічнай эфэктыўнасьці працэсаў апрацоўкі на станках з ЛПК на аснове дасьледаваньняў мэтадамі лазернай і галяґрафічнай інтэрферамэтрыі напружана-дэфармаванага і цеплавога стану рэжучай прылады.
- Матэматычнае мадэляваньне і аптымізацыя навукаёмістых тэхналягічных працэсаў;
- Іённа-плазмавае мадыфікаваньне паверхні дэталяў з мэтай шматразовага павышэньня іх эксплёатацыйных уласьцівасьцяў;
- Навуковыя асновы і мэтады рашэньня тэхналягічных задач на аснове разнастайных канструктарска-тэхналягічных мадэляў.