Тэорыя калектыўнага нарцысізму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэорыя калектыўнага нарцысізму (па-ангельску: theory of the collective narcissism) — навуковая тэорыя, прапанаваная ўпершыню ў 2005 годзе навукоўцай Агнэшкай Голіц дэ-Завалай і ейнай камандай. Тэорыя ставіць перад сабою мэту тлумачэньня канфліктаў: іх узьнікненьня, разьвіцьця і чаму людзі гатовыя ставіць інтарэсы пэўнай групы людзёў вышэй за ўласныя.

Тлумачэньне калектыўнага нарцысізму й тэорыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калектыўны нарцысізм — тэндэнцыя да перабольшваньня пазытыўнага іміджу і вагі групы людзей, чальцом якой зьяўляецца ахвяра ўласна калектыўнага нарцысізму. Група можа быць якая заўгодна і падзяляцца па якім заўгодна прызнаках — пол, палітычныя пагляды, мова, этнас, раса, рэлігія, працоўны статус, узровень адукацыі і г.д. Тэорыя спрабуе даць адказ на фундамэнтальнам узроўні пра прычыны ўзьнікненьня калектыўнага нарцысізму, спрабуе яго замерыць і выкарыстоўваць гэтыя замераньні для прадказаньня рэчаіснасьці. Дасьледнікі выкарыстоўваюць сапраўдныя палітычныя і гістарычныя выпадкі, ідэалёгіі, асобы для тлумачэньня фундаманту ейнага ўзьнікненьня. На думку некаторых дасьледчыкаў з каманды, гэтую тэорыю магчыма выкарыстоўваць для таго, каб адсочваць бягучыя канфлікты і нават прадказваць, якія могуць узнікнуць далей.

Дасьледаваньне Тэадора Адорны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спробы клясыфікаваць калектыўны нарцысізм упершыню былі зробленыя дасьледчыкам Тэдаорам Адорнай у 1950-х гадах. За прыклад для дасьледаваньня ён узяў Нямецкі Райх і патлумачыў прыход Ґітлера да ўлады. Адорна лічыў, што ідэя перавагі нямецкага этнасу над іншымі дазваляла забыцца немцам на ўласны боль. Удзельнікамі калектыўнага нарцысізму там былі простыя людзі, простыя жыхары Нямеччыны, якія жылі ў прыніжэньні і няшчасьці пасьля Першай сусьветнай вайны, што й дало магчымасьць распаўсюдзіць ідэі Ґітлера ў грамадзтва Ваймарскай Рэспублікі 1930х гадоў.

Пра сувязь калектыўнага нарцысізму з папулізмам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калектыўны нарцысізм і папулізм моцна зьвязаныя між сабою, бо звычайна калектыўныя нарцысысты аддаюць перавагу менавіта палітыкаў-папулістам. Гэта пацьвердзіла дасьледаваньне (спасылка ў сьпісе выкарыстаных крыніц), дзе апытвалі грамадзянінаў ЗША, Мэксыкі, Польшчы і Злучанага Каралеўства. Сыходзячы з дасьледаваньня, гледзячы на адданасьць да сваёй групы, мага прадказаць, як будуць гэтыя самыя адданыя ставіцца да іншых групаў. Замер праводзілі паводле шкалы індывідуальнага нарцысізму, толькі ўсюль замяняючы "я" на "мы", "мая група" і г.д.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]