Тэгеранскі мэтрапалітэн
Тэгеранскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Тэгеран, Іран |
Пачатак працы | 7 сакавіка 1999 |
Лініі |
7 (+1 лінія прыгараднага цягніку) лініяў Даўжыня: 173 км (216 км разам з прыгараднай лініяй) |
Колькасьць станцыяў | 108 (119) |
Пасажырапаток на дзень | 4,8 млн. (2015) |
Пасажырапаток на год | 707 млн. (2015) |
Схема мэтрапалітэну | |
Тэгера́нскі мэтрапалітэ́н (па-пэрсыдзку: متروی تهران, Metro-ye Tehrān) — адзін зь відаў гарадзкога транспарту ў Тэгеране. Сыстэма налічвае 7 лініяў мэтро і 1 лінію прыгараднага цягніку, з плянамі па будаваньню яшчэ трох лініяў да 2020 году.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва ўсі дні тыдню мэтро працуе ад 05:30 да 23:00. Праезд каштуе 1000 рыялаў (40¢ USD).
Праезд у першым, другім ды апошнім вагонах дазволены толькі жанчынам і забаронены для мужчын, аднак жанчыны часта езьдзяць у любых вагонах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковыя пляны будаўніцтва мэтро зьявіліся на пачатку 1970-х, да Ісламскае рэвалюцыі ў Іране, аднак у 1982 годзе праз эканамічны крызіс і Ірана-іракскую вайну праект быў афіцыйна прыпынены. Толькі ў 1999 годзе першая лінія мэтро ў Тэгеране была ўведзеная ў эксплюатацыю. Тэгеранскі мэтрапалітэн стаў першым у Іране. Па стане на 2017 год у краіне дзейнічаюць 5 сыстэм мэтро.