Тэадарада
Выгляд
Тэадарада (лац. Theodorada; ? — па 702) — жонка герцага Асьці Аспранда.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзіная раньнесярэднявечная крыніца пра Тэадараду — «Гісторыя лянгабардаў» Паўла Дыякана. У ёй паведамляецца, што тая была жонкай герцага Асьці Анспранда, які займаў гэтую пасаду з 688 году.
Яе малодшы сын Лютпранд нарадзіўся каля 690 году, таму мяркуецца, што да таго часу Тэадарада была замужам за Анспрандам, прынамсі, ужо некалькі гадоў[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Berto L. A. Liutprando // Dizionario Biografico degli Italiani. Vol. 65. — Roma: Istituto dell’Enciclopedia Italiana, 2005.