Трэці прынц (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Трэці прынц
па-чэску: Třetí princ
Жанр казка
Рэжысэр Антанын Маскалік
Сцэнарыст Ота Гофман, Антанын Маскалік
У ролях Лібушэ Шафранкава — Прынцэса Мілена і Прынцэса Дыямантавай гары, Павэл Траўнічэк — Прынц Яраслаў і Прынц Ярамір, Іржы Бартошка — Прынц Індржых і іншыя.
Кампазытар Іван Курц
Апэратар Іржы Самал
Вытворчасьць Ceskoslovenský Filmexport, Чэхаславаччына
Дата выхаду 1982
Час 84 хвіліны
Краіна Чэхаславаччына
Мова чэская
Старонка на IMDb

«Трэ́ці прынц» — папулярная кінаказка вытворчасьці Чэхаславаччыны 1982 году. Для сямейнага прагляду.

У галоўных ролях здымаліся акторы Лібушэ Шафранкава і Павэл Траўнічэк, вядомыя гледачу па ролях у іншай казцы — «Тры гарэшкі для Папялушкі». Абодва акторы граюць у фільме па дзьве ролі: Лібушэ Шафранкава — прынцэсу Мілену і прынцэсу Дыямантавых гор, Павэл Траўнічэк — прынцаў братоў-блізьнятаў.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм зьняты па казцы Караля Яраміра Эрбэна «Блізьняты». Адважныя каралеўскія сыны, браты-блізьняты Ярамір і Яраслаў вельмі хутка растуць (калі ім быў год, яны былі ўжо як сямігадовыя) і заўсёды дапамагаюць адзін аднаму. Але яны маюць яшчэ аднаго брата — Індржыха, які калісьці ўбачыў партрэт Прынцэсы Дыямантавых гор, закахаўся ў яе і адправіўся яе шукаць. Тое самае адбылося потым і зь Ярамірам. Але братоў зачаравалі Дыямантавыя горы, і Яраслаў адпраўляецца іх вызваляць…

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]