Трэль (губны гармонік)
Выгляд
Трэль — хуткае чаргаваньне нот двух суседніх адтулін у губным гармоніку. Часьцей за ўсё гэта 4-я і 5-я, альбо 3-я і 4-я адтуліна.
Пры выкананьні гэтага прыёму варта зьвярнуць адмысловую ўвагу на тое, што рухацца павінны не гармонік і рукі, а галава. Хоць гэта супярэчыць усім іншым прыёмам гуказдабываньня на гэтага інструмэнта, гэта дае перавагу пры гульні праз мікрафон — разам з сталым становішчам рук сталым застаецца і ўзровень гуку.
Пры павольнай трэлі галава ў літаральным сэнсе перамяшчаецца направа-налева паміж двума суседнімі адтулінамі, падзяляльная іх перамычка павінна знаходзіцца пасярэдзіне рта. У выпадку хуткай трэлі галава не перамяшчаецца, а вібруе ў вобласці перамычкі.