Трахіт
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Трахіт (па-грэцку: trachys — «шурпаты, няроўны») — эфузіўная сярэдняя горная парода лужнага шэрагу (SiO2 52—65%). Галоўным кампанэнтам зьяўляецца каліевы палявы шпат, які пераважае над кіслым плагіяклязам; зь цёмнаколерных мінэралаў прысутнічаюць у невялікай колькасьці біятыт, а таксама амфібол і піраксэн.
Колер — шаравата-белы, шэры, ружовы, жоўты або карычняваты. Структура — парфіравая, схаванакрышталічная. Тэкстура — сітаватая, флюідальная. Удзельная вага 2,5 г/см³.
Форма заляганьня — патокі, купалы, шчытападобнай вульканы, невялікія гіпабісальня інтрузіі і дайкі.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2