Трансьлякацыя
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Трансьляка́цыя — тып храмасомных мутацыяў, пры якіх адбываецца перанос участка храмасомы на негамалягічную храмасому. Вылучаюць рэцыпрокныя трансьлякацыі, пры якіх адбываецца ўзаемны абмен участкамі паміж храмасомамі, і рабэртсанаўскія трансьлякацыі, або цэнтрычныя зьліцьці, пры якіх адбываецца зьліцьцё акрацэнтрычных храмасомаў з поўнай або частковай стратай матэрыялу кароткіх плячэй.
Трансьлякацыі і іншыя храмасомныя перабудовы адыгрываюць ролю ў відаўтварэньні, у зьніжэньні фэртыльнасьці, у анкалягічных і прыроджаных спадчынных захворваньнях. Розныя трансьлякацыі ў саматычных вузах прыводзяць да разьвіцьця саркомаў, леўкозаў.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2