Трайчаны (Слуцак)
Выгляд
Трайчаны — прадмесьце Слуцаку, якое разьмяшчалася на левым беразе ракі Случ, на захад ад Старога гораду.
Паселішча ўзьнікла вакол вядомага з XV стагодзьдзя Траецкага манастыру, у які ўваходзілі дзьве царквы — драўляная Благавешчаньня і мураваная Траецкая, а таксама кельлі, жылыя дамы, сад, сажалка[1]. Прадмесьце Трайчаны кароткім участкам прылягала да абарончага пояса гораду[2].
Праз манастыр ад слуцкай Віленскай брамы праходзіла дарога да Нясьвіжу, і далей да Вільні. Калі побач з манастыром вырасла прадмесьце, адрэзак дарогі да горада стаў вуліцай Трайчанскай. Цяпер гэта жылы раён уздоўж вуліцы Віленскай ад Чортавага мосьціка да мэдыцынскага каледжу[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- ^ Чантурыя. Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі
- ^ Ігар Ціткоўскі. Манастыр на Трайчанах
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трайчаны (Слуцак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў