Перайсьці да зьместу

Та’ Хаджрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Та’ Хаджрат
анг. Ta' Ħaġrat[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Краіна Мальта
Тып храм
Крытэры iv
ID 132
Рэгіён[~ 2] Эўропа
Каардынаты
Праблемы з maplink:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
HGЯO
{{#coordinates:}}: няслушная шырата
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1980 (4)
Падаўжэньне 1992

Храм Та’ Хаджрат (па-мальтыйску: Ta' Ħaġrat) каля вёскі Мджар на Мальце уключаны ў склад Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО разам з шэрагам іншых мэгалітычных храмаў Мальты.[1]. Зьяўляецца адным з самых старажытных сьвяцілішчаў на зямлі.[2] складаецца з двух храмаў. Вялікі храм Та ' Хаджрат адносіцца да фазе Джганція (3600-3200 гг. да н. э.);[3] малы храм — да фазы Сафліені (3300 — 3000 гг. да н. э.).[3]

Фасад храму і яго партал былі рэканструяваны ў 1937 годзе[4].

Та’ Хаджрат знаходзіцца на заходнім ускрайку вёскі Мджар, прыкладна ў кілямэтры ад храмавага комплексу Скорба[5]. Фасад Та' Хаджрата па сваіх характарыстыках нагадвае іншы Мальтыйскі храм, Скорба[3].

Храмавы комплекс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мадэль храму, знойдзеная падчас раскопак

Шматлікая кераміка, знойдзеная падчас раскопак, сьведчыць, што на месцы храму раней існавала вёска. Гэтая раньняя кераміка адносіцца да фазы мджар мальтыйскай гісторыі (3800-3600 гг.да н. э.)[6].

Та’ Хаджрат зроблены з каралавага вапняку — самага старажытнага з даступных будаўнічых матэрыялаў на Мальце[7]. Комплекс складаецца з двух прылеглых храмаў, якія абодва маюць дастаткова нефармальную пляніроўку ў параўнаньні з іншымі мэгалітычнымі храмамі Мальты эпохі нэаліту[3]. Меншы храм прымыкае да большага з паўночнага боку.

Са знаходак на тэрыторыі храма найбольшую цікавасьць уяўляе мадэль храму, выкананая з каралавага вапняку[8][9].

  1. Megalithic Temples of Malta — UNESCO World Heritage Centre Архіўная копія ад 2013-10-30 г.
  2. Malta Temples and The OTS Foundation Архіўная копія ад 2014-02-08 г.
  3. 1 2 3 4 Архивированная копия Праверана 2008-08-03 г. Архіўная копія ад 2008-08-03 г.
  4. Ta' Hagrat Ancient Temple : The Megalithic Portal and Megalith Map: Архіўная копія ад 2011-06-10 г.
  5. Trump, Cilia, Malta Prehistory and Temples, с. 154
  6. Trump, Cilia, Malta Prehistory and Temples, с. 155
  7. Geology Архівавана 20 лютага 2012 году.
  8. Ta Hagrat — Mgarr — Temple Model Архіўная копія ад 2008-07-05 г.
  9. Zammit T., «Ta Hagrat Megalithic Ruins at Mgarr, Malta» Bulletin of the Museum, Malta, I, i, 5, 1929.