Сіпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сіпа
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Грабава
Вусьце Шчара
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 26 км
Плошча басэйну 147 км²
Нахіл воднай паверхні 1,7 ‰

Сі́па — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 147 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Дзярэчын.

Пачынаецца каля вёскі Грабава Зэльвенскага раёну, цячэ праз возера Азяранскае, упадае ў Шчару на паўночным захадзе ад вёскі Пяшчанкі Мастоўскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 9 км: ад вёскі Букштава да вёскі Малых Азёркаў (3 км) і ад пункту за 1,4 км ніжэй возера Азяранскага да вёскі Баяраш (6 км). Абалона да возера амаль на ўсім працягу забалочаная[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 334.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.