Перайсьці да зьместу

Сёмуха (манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манэта «Сёмуха», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Сёмуха», 20 рублёў, авэрс

Па́мятная манэ́та «Сёмуха» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеныя ў абарачэньне 7 чэрвеня 2006 году. Манэта выбітая з срэбра — наміналам 20 рублёў — і медна-нікелевая — 1 рубель.

Манэта ўваходзіць у сэрыю Сьвяты і абрады беларусаў.

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.62 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
  • якасьць: «анцыркулэйтэд»
  • наклад: 5000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 53 020 руб. бяз футляру

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — саляны знак з васьміканцовай геамэтрычнай фігуры з элемэнтамі дэкору, што сымбалізуе сонечныя промні; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтру паміж калён — выява сымбаляў Сёмухі — куфаль і вянок зь лістоў бярозы, клёну, рабіны, аеру (на срэбранай манэце ў сярэдзіне куфля зьмешчаны сынтэтычны крышталь зялёнага колеру); зьлева і справа — элемэнты беларускага арнамэнту; долу па колу надпіс: «СЁМУХА».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]