Перайсьці да зьместу

Сяргій Гарбачоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сяргей Гарбачоў»)
Сяргій Іванавіч Гарбачоў
Сергій Іванович Горбачов
1-ы адукацыйны амбудсмэн Украіны
14 жніўня 2019 — цяперашні час
Папярэднік: пасада новаствораная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:
Запарожжа, УССР, СССР
Сужэнец: Лідзія Чорна
Адукацыя: Запароскі правабярэжны прафесійны ліцэй;
Запароскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут

Сяргій Іванавіч Гарбачоў (па-ўкраінску: Сергій Іванович Горбачов, Запарожжа, УССР, СССР) — украінскі працаўнік адукацыі, публіцыст, першы адукацыйны амбудсмэн Украіны.

Вонкавыя відэафайлы
Відэавізытка кандыдата на пасаду адукацыйнага амбудсмэна Сяргія Гарбачова (2019)

Нарадзіўся ў Запарожжы.[1] На працягу жыцьця асвоіў болей за дваццаць прафесій, сярод якіх будаўнік, дызайнэр і праграміст.[2] З 1984 да 1988 году працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў некалькіх запароскіх школах. Быў аднім са стваральнікаў ліцэю «Логас» (укр. Логос) у Запарожжы, адной зь першых навучальных устаноў для адораных дзяцей ва Ўкраіне;[3] займаў пасаду дырэктара ліцэю з 1990 да 1996 году. У 1997—2000 гг. працаваў дызайнэрам-вярстальшчыкам у кніжным выданьні «Дзікае Поле» (укр. Дике Поле). З 2006 да 2013 быў дырэктарам інфармацыйнага цэнтру расейскамоўнай газэты «Камэрсант Украіна» (па-расейску: Коммерсантъ Украина).[4]

У 2015 годзе, пасьля перамогі ў конкурсе на вакантную пасаду, становіцца дырэктарам школы №148 у Кіеве.[3] Тады ж пачынае выкладаць замежную літаратуру і мэдыяграматнасьць.[5]

У 2019 вылучыў сваю кандыдатуру на новаствораную пасаду адукацыйнага амбудсмэна.[6] З ім канкуравалі юрысткі Ірына Якавец і Алеся Вашчук. 12 ліпеня 2019 году міністарка адукацыі Ўкраіны Лілія Грыневіч абвясціла, што пасаду зойме Сяргій Гарбачоў.[7]


« Сёньня дзень, калі я абяцала прадставіць першага адукацыйнага амбудсмэна. Так, ім стане Сяргій Гарбачоў, дырэктар школы, які добра ведае сыстэму адукацыі на ўсіх узроўнях, які ўмее быць публічным, а таксама глыбока разумее сутнасьць і каштоўнасьці Новай украінскай школы. »

—Лілія Грыневіч[8]

14 жніўня 2019 Гарбачоў афіцыйна стаў першым адукацыйным амбудсмэнам ва Ўкраіне.[9][10]