Перайсьці да зьместу

Сэнэф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэрыя Сэнэфу

Сэнэф (па-француску: Seneffe, па-валёнску: Sinefe) — места і грамада ў Бэльгіі.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Места Сэнэф разьмешчанае ў цэнтральнай частцы Бэльгіі, у акрузе Шарлеруа правінцыі Эно франкамоўнага рэгіёну Валёнія.

З славутасьцяў места варта назваць пабудаваны ў клясычным стылі Сэнэфскі палац і разьмешчаны ў ім музэй ювэлірнага мастацтва Валёніі. Штогод у жніўні ў Сэнэфскім палацы ладзіцца перакладніцкая рэзыдэнцыя, мэтай якой зьяўляецца пераклад і папулярызацыя бэльгійскай літаратуры[1].

Цэнтар Сэнэфу - месца Сэнэфскай бітвы ў 1674 годзе, у якой прынц Люі ІІ дэ Бурбон-Кандэ перамог прынца Вільгельма ІІІ Аранскага пасьля кровапралітнай бітвы[2].

Сэнэф валодае цікавай гідратэхнічнай спадчынай: участак старога каналу Брусэль-Шарлеруа, у тым ліку два тунэлі для караблей, тунэль даўжынёй 1267 м, выкапаны паміж 1828 і 1830 гг.[3]