Сэдымэнтацыя
Выгляд
Сэдымэнта́цыя — накіраваны рух часьціц у поле дзеяньня гравітацыі або цэнтрабежных сіл. Хуткасьць сэдымэнтацыі залежыць ад масы, памеру і формы часьціцы, глейкасьці й шчыльнасьці асяродзьдзя, а таксама ад паскарэньня сілы цяжару і дзейсных на часьціц цэнтрабежных сіл. У поле гравітацыйных сіл сэдымэнтыруюць часьціцы грубадыспэрсных сыстэм; у поле цэнтрабежных сіл магчымая сэдымэнтацыя колёідных часьціц і макрамалекул (гл. цэнтрыфугаваньне). Сэдымэнтацыю выкарыстаюць у прамысловасьці пры ўзбагачэньні карысных выкапняў, розных прадуктаў хімічнай і нафтахімічнай тэхналёгіі, пры водавычышчэньні й інш. Сэдымэнтацыя ў цэнтрыфугах і ўльтрацэнтрыфугах, а таксама ў гравітацыйным полі ляжыць у аснове сэдымэнтацыённага аналізу.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Химический энциклопедический словарь Изд. «Советская энциклопедия» М.,1983.