Сьцяг Понгі
Выгляд
(Перанакіравана з «Сьцяг сельскай акругі Понга»)
Сьцяг Понгі — сьцяг муніцыпалітэту Понга ў складзе аўтаномнае супольнасьці Астурыя Каралеўства Гішпаніі. Прыняты ў 2002 годзе. Уяўляе сабой прамавугольны штандар памерам 2:3 (шырыня да даўжыні). Падзяляецца на тры роўнавялікія гарызантальныя стужкі: чырвоная ў цэнтры й дзьве белыя зьверху й зьнізу. У цэнтры сьцягу зьмешчаная пячатка караля Кастыліі Энрыке III Пакутніка, які ў 1394 і 1395 гадах надаў першыя прывілеі муніцыпалітэту. Надпіс на пячатцы зьмяшчае наступны тэкст: +S ENRICI DEI GRATIA REGIS CASTELAE ET LEGIONIS (Энрыке, міласьцю кароль Кастыліі й Леону).