Перайсьці да зьместу

Сьцяг Свазілэнду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сцяг Свазілэнду

Дзяржаўны сьцяг Свазілэнду быў прыняты 30 кастрычніка 1967 г.. Уяўляе сабой палотнішча з пяццю гарызантальнымі палосамі; па парадку зьверху, блакітнай, жоўтай, чырвонай, жоўтай і блакітнай. На цэнтральнай, чырвонай паласе намаляваныя дзьве дзіды і посах, па-над імі афрыканскі шчыт. Кій і шчыт ўпрыгожаны injobo — дэкаратыўнымі пэндзлікамі; намаляваныя на сьцягу injobo з птушыных пёраў абазначаюць караля.

Кожны з колераў сьцягу мае вызначанае значэньне. Чырвоны сымбалізуе былыя бітвы і барацьбу, блакітны — мір і стабільнасьць, жоўты — прыродныя рэсурсы краіны. Чорна-белая размалёўка шчыта сымбалізуе мірнае суіснаваньне чорнай і белай расы.