Перайсьці да зьместу

Сьцяг Мядзелу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьцяг Мядзельскага раёну»)
Сьцяг гораду Мядзел
Мядзельскі раён і Мядзел
Сьцяг гораду Мядзел
Прапорцыі 1:2
Прыняты 23 ліпеня 2008
Тып Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь
Дызайн Віктар Ляхар
Аўтар М. М. Елінская

Сьцяг Мядзелу — афіцыйны геральдычны сымбаль гораду Мядзел і Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Сьцяг заснаваны Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 году № 398 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 году Б-131.

Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога разьмешчана выява гербу гораду Мядзел.

Сьцяг ухвалены пастановай Мядзельскага раённага Савету дэпутатаў 31 студзеня 2008 году № 49. Аўтар сьцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхар[1].