Перайсьці да зьместу

Сьцяг Мазыру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Мазыру
Мазыр
Гомельская вобласьць
Беларусь
Сьцяг Мазыру
Прапорцыі 1:2
Прыняты 18 траўня 2001
Тып меставы
Дызайн Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру ў цэнтры якога мазырскі арол

Сьцяг Мазыру́ — геральдычны дзяржаўны сымбаль Мазырскага места ў Гомельскай вобласьці Рэспублікі Беларусь.

Сьцяг ёсьць прамавугольным палотнішчам блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога мазырскі арол.

Афіцыйнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйны сьцяг места

Сьцяг у якасьці афіцыйнага сымбаля м. Мазыру быў зацьверджаны рашэньнем XII сэсіі меставой Рады дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 году № 58[1]. Афіцыйнае апісаньне сьцягу:

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — узьлятае чорны арол з жоўтымі дзюбай і лапамі.

— Рада дэпутатаў Мазырскага места