Сьцяг Амурскай вобласьці
Выгляд
Сьцяг Амурскай вобласьці зьяўляецца сымбалем Амурскай вобласьці. Прыняты 26 красавіка 1999 году.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг Амурскай вобласьці ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з адносінамі шырыні да яго даўжыні — 2:3. Ніжняя частка сьцяга (1/3 яго шырыні) мае сіні колер і аддзеленая ад верхняй часткі срэбным хвалепадобным поясам, які нагадвае рачную хвалю. Шырыня пояса складае 1/15 шырыні сьцяга. Верхняя частка палотнішча мае чырвоны колер, які сымбалізуе багатую гісторыю Прыамур’я, працоўныя і ратныя подзьвігі амурчанаў.