Сьвядомасьць
Выгляд
Сьвядо́масьць — найвышэйшая форма адлюстраваньня рэчаіснасьці, уласьцівая людзям і павязаная зь іхняй псыхікай, абстрактным мысьленьнем, сьветапоглядам, самасьвядомасьцю, самакантролем сваіх паводзінаў і дзейнасьці, а таксама прадбачаньне рэзультатаў апошняе.
З погляду псыхалёгіі сьвядомасьць можна разглядаць як форму псыхікі. Адносна быцьця сьвядомасьць дэманструе сваю пазнавальную функцыю, якая палягае ў пабудове пэўнае выявы сьвету. Гэтая выява, у сваю чаргу, адлюстроўвае ступень асваеньня чалавекам быцьця.