Сыстэма абазначэньняў аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і населеных пунктаў
Выгляд
Сыстэ́ма абазначэ́ньняў аб’е́ктаў адміністрацы́йна-тэрытарыя́льнага падзе́лу і насе́леных пу́нктаў (СААТА) — частка ў складзе Адзінай сыстэмы клясыфікацыі і кадаваньня тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі Рэспублікі Беларусь. СААТА прызначаная для аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі пры разьвязаньні задачаў, якія ўлічваюць тэрытарыяльную прыналежнасьць дасьледваных (назіраных) аб’ектаў.
Уведзены ў дзеяньне 1 сакавіка 1994 году навукова-вытворчым дзяржаўным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальнае кадастравае агенцтва»[1].
Аб’ектамі клясыфікацыі ў СААТА зьяўляюцца:
- вобласьці, горад рэспубліканскага падпарадкаваньня — Менск;
- раёны вобласьці, унутрыгарадзкія раёны, гарады абласнога падпарадкаваньня;
- гарады раённага падпарадкаваньня, мястэчкі, сельскія саветы;
- сельскія населеныя пункты (вёскі, пасёлкі, хутары і да т. п.).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агульнарасейскі клясыфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу(ru)
- Клясыфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Ўкраіны
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Карточка документа ОКРБ 003-94 (рас.). Нацыянальная фундацыя тэхнічных нарматыўна-прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даведнік СААТА (рас.) на бачыне Міністэрства па падатках і зборах