Перайсьці да зьместу

Сынтэтычнае паліва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сынтэтычнае паліва — вуглевадароднае паліва, якое адрозьніваецца ад звычайнага паліва працэсам вытворчасьці, гэта значыць атрымліваецца шляхам перапрацоўкі зыходнага матэрыялу, характарыстыкі якога да перапрацоўкі не непадыходзяць для спажыўца. Як правіла гэты тэрмін адносіцца да вадкага паліва атрыманага зь цьвёрдага паліва (вугалю, пілавіньня, лупняку) альбо з газападобнага паліва. Такія працэсы, як напрыклад працэс Фішэра—Тропша, выкарыстоўваліся дзяржавамі, якія ня мелі доступу да вадкага паліва.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)