Сымпатыя
Выгляд
Сымпатыя (па-грэцку: συμπάθια — «спачуваньне, прыхільнасьць») — пачуцьцё ўстойлівай эмацыйнай прыхільнасьці чалавека да іншых людзей. Процілегласьць антыпатыі. Сымпатыя, як правіла, узьнікае на аснове агульных поглядаў, інтарэсаў і каштоўнасьцяў, а таксама з прычыны выбарчай станоўчай рэакцыі на зьнешнасьць, паводзіны і рысы характару іншага чалавека. Сымпатыя аднаго чалавека да іншага праяўляецца як інстынктыўная схільнасьць, пачуцьцё ўнутранага сваяцтва паміж імі. Выяўляецца ў павышанай цікавасьці да чалавека, добразычлівасьці, аказаньня ўвагі і дапамогі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)