Сусьветны фонд дзікай прыроды
Выгляд
Сусьветны фонд дзікай прыроды | |
World Wide Fund for Nature | |
Абрэвіятура | WWF |
---|---|
Дэвіз | Дзеля жывой плянэты |
Дата ўтварэньня | 19 верасьня 1961 году[1] |
Тып | міжнародная грамадзкая прыродаахоўная арганізацыя |
Юрыдычны статус | дабрачынны траст |
Мэта | захаваньне, дасьледаваньне і аднаўленьне навакольнага асяродзьдзя |
Штаб-кватэра | Глянд (Швайцарыя)[2] |
Дзейнічае ў рэгіёнах | ва ўсім сьвеце |
Заснавальнікі |
Джуліян Гаксьлі[1] Макс Нікалсан Пітэр Скот Гай Манфорт |
Прэзыдэнт | Яланда Какабадзэ |
Бюджэт | 447 мільёнаў € (2008 год)[2] |
Колькасьць супрацоўнікаў | 5400[2] |
Сайт | wwf.org/panda.org |
Сусьветны фонд дзікай прыроды (па-ангельску: World Wide Fund for Nature) — міжнародная грамадзкая арганізацыя, якая працуе ў сфэрах аховы, дасьледаваньня і аднаўленьня навакольнага асяродзьдзя. Гэта найбуйнейшая ў сьвеце незалежная прыродаахоўная арганізацыя з больш чым 5 мільёнамі супрацоўнікаў па ўсім сьвеце[2]. Сусьветны фонд дзікай прыроды працуе ў больш чым 90[2] краінах і падтрымлівае каля 1300[3] прыродаахоўных праектаў па ўсім сьвеце.
Місія Сусьветнага фонду дзікай прыроды заключаецца ў прадухіленьні нарастаючай дэградацыі прыроднага асяродзьдзя плянэты і дасягненьня гармоніі чалавека і прыроды. Галоўная мэта — захаваньне біялягічнай разнастайнасьці Зямлі[2].
Прэзыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гады працы | Імя |
---|---|
1962—1976 | Бэрнгард (прынц Ліпэ-Бістэрфэльдзкі) |
1976—1981 | Джон Лоўдан |
1981—1996 | Філіп (герцаг Эдынбурскі) |
1996—1999 | Саед Бабар Алі |
2000 | Руўд Любэрс |
2000—2001 | Сара Морысан |
2001—2010 | Эмэка Аньяоку |
з 2010 год | Яланда Какабадзэ |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б WWF from 1961 to 2006 (анг.)
- ^ а б в г д е WWF in Brief (анг.)
- ^ WWF conservation projects around the world (анг.)
- ^ WWF Presidents of the Organization over its history (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сусьветны фонд дзікай прыроды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |