Перайсьці да зьместу

Стварэньне Адама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікеланджэлё
Стварэньне Адама, каля 1511 году
La creazione di Adamo
фрэска. 280×570 см
Сыкстынская капэла, Ватыкан

«Стварэньне Адама» (па-італьянску: La creazione di Adamo) — фрэска Мікелянджэлё, напісаная каля 1511 году.

Фрэска ёсьць чацьвертай зь дзевяці цэнтральных кампазыцыяў столі Сыкстынскай капэлы, прысьвечаных дзевяці сюжэтам кнігі Роду. Фрэска ілюструе эпізод:

« І стварыў Бог чалавека на свой узор »

Быц 1:27

Дэталь.

«Стварэньне Адама» — адна з найбольш вядомых кампазыцыяў росьпісу Сыкстынскай капэлы. У бясконцай прасторы ляціць Бог-Бацька, акружаны бяскрылымі анёламі, з чырвонай тунікай, якая разьвявацца за ім. Правая рука выцягнутая насустрач руцэ Адама і амаль дакранаецца яе. Цела Адама, якое ляжыць на зялёнай скале, паступова прыходзіць у рух, абуджаецца да жыцьця. Уся кампазыцыя сканцэнтраваная на жэсьце дзьвюх рук. Рука Бога дае імпульс, а рука Адама прымае яго, даючы ўсяму целу жыцьцёвую энэргію. Тым, што іх рукі не датыкаюцца, Мікелянджэлё падкрэсьліў немагчымасьць злучэньня боскага і чалавечага. У вобразе Бога, на задумку мастака, пераважае не цудоўны пачатак, а гіганцкая творчая энэргія. У выяве Адама Мікелянджэлё апявае сілу і прыгажосьць чалавечага цела. Фактычна, перад намі паўстае не само стварэньне чалавека, а момант, у які той атрымлівае душу, гарачае шуканьне боскага, смагу спазнаньня.

  • Галлико С. Ватикан. — Рим: ATS Italia Editrice, 2006. — С. 112. — 160 с. — ISBN 88-7571-066-X
  • Хойзингер Л. Микеланджело. — М.: Слово, 1996. — С. 31—32.
  • Сотворение Адама.
  • Day, Fergus & Williams, David (ed.) (1998). Art: A World History
  • Meshberger, Frank Lynn. «An Interpretation of Michelangelo’s Creation of Adam Based on Neuroanatomy», JAMA. 10 October 1990; 264(14):1837-41.
  • Stokes, Adrian (1955). Michelangelo: A Study in the Nature of Art
  • Letters in comment: JAMA. 6 March 1991; 265(9):1111.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]