Стары Хатабыч
Выгляд
| Стары Хатабыч | |
| Старик Хоттабыч | |
| Жанр: | казка |
|---|---|
| Аўтар: | Лазар Лагін |
| Мова арыгіналу: | расейская |
| Публікацыя: | 1938 |
| Выдавецтва: | Дзіцячае дзяржаўнае выдавецтва |
| Афармленьне: | Канстанцін Ротаў |
Стары́ Хата́быч (па-расейску: Старик Хоттабыч) — савецкая аповесьць-казка Лазара Лагіна, друкаваная часткамі ў 1938 годзе спачатку ў Піянэрскай праўдзе, потым у часопісе Піянэр.
Казка распавядае пра прыгоды маладога піянэра Волькі Кастылькова й ягоных сяброў з джынам зь імем Гасан Абдурахман ібн Хатаб (ён жа — стары Хатабыч). Праседзеўшы апошнія тры з паловаю тысячы гадоў у гарлачы, гэты джын быў вызвалены Волькам. Удзячны свайму вызваліцелю, Хатабыч пачынае служыць Вольку, творачы ўсемагчымыя цуды. З часам Волька перавыхоўвае Хатабыча ў савецкага грамадзяніна.