Станіслаў Ляскоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Станіслаў Ляскоўскі
Дата нараджэньня 21 студзеня 1840(1840-01-21)
Дата сьмерці невядома

Станіслаў Ляскоўскі (21 студзеня 1840 — ?) — адзін з удзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў, паўстанцкі вайсковы начальнік Менскага ваяводзтва. Дзейнічаў пад псэўданімам Собак.

Герб паўстанцаў: Польшча, ВКЛ і Ўкраіна

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Меншчыны, афіцэр, сябра гуртка Зыгмунта Серакоўскага ў Пецярбургу.

Палявы камандзір у лясах Ігуменскага павету. Правёў шэраг баёў з царскімі войскамі: 9 траўня пад Юравічамі, 13 чэрвеня пад Лочынам. 23 ліпеня захапіў у палон расейскага генэрала, якога адпусьціў пад слова гонару, што больш ня будзе ваяваць з паўстанцамі[1]. Увосень 1863 году распусьціў атрад, пасьля чаго празь Пецярбург эміграваў.

У 1865 годзе абраны ў склад «літоўскай дэлегацыі» у Парыжы, якая прадстаўляла інтарэсы паўстанцаў-эмігрантаў. Пазьней жыў у Бэльгіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wspomnienia z powstania Województwa Mińskiego 1863, Giller Agaton, Polska w walce: zbiór wspomnień i pamiętników z dziejów naszego wyjarzmiania, 1875, Kraków, с 206—212

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Кісялёў, Г. В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне / Г. В. Кісялёў. — Мн., 1990.