Станіслаў Гладчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Гладчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся14 верасьня 1994 (29 гадоў)
Менск
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяфрыстайл (акрабатыка)
Цяперашнія трэнэрыМікалай Казека

Станіслаў Гладчанка (нарадзіўся 14 верасьня 1994 году, Менск) — беларускі фрыстайліст (акрабатыка), які выступае ў лыжнай акрабатыцы. Прызэр этапаў Кубку сьвету.

Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.

Погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інтэрвію «Радыё Свабодзе» Станіслаў заявіў, што «калі людзям хочацца заўзець з „Пагоняй“, чаму не, навошта абмяжоўваць? Асабіста я нічога крамольнага ў такім выбары ня бачу. Для пачатку тым жа міліцыянтам самім трэба зразумець, адкуль пайшлі сымбалі, зь якімі яны змагаюцца — не апазыцыя ж насамрэч іх прыдумала. Зразумела, што ім паступаюць адпаведныя распараджэньні і яны проста выконваюць сваю працу»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]