Стандартная бібліятэка (C++)
Выгляд
Стандартная бібліятэка ў C++ (C++ Standard Library — SL) — сукупнасьць клясаў і функцый мовы праграмаваньня C++. Гэтая сукупнасьць адпавядае існым стандартам C++, першы зь якіх быў прыняты ў 1998 годзе (C++98). У 2011 годзе быў распрацаваны стандарт C++11.
Загалоўкавыя файлы стандартнай бібліятэкі C++
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У стандартнай бібліятэцы C++ прадугледжаная сыстэма загалоўкавых файлаў, якія неабходна падключаць да коду пры напісаньні праграмы, каб выкарыстоўваць гатовыя клясы і функцыі. Гэта значна эканоміць час стварэньня праекту, бо праграмісту ня трэба самому займацца напісаньнем неабходных элемэнтаў коду. У C++ прадугледжаныя наступныя асноўныя загалоўкавыя файлы SL[1]:
Загаловак SL | Тлумачэньне |
---|---|
<cstdio> | Утрымлівае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду дадзеных стандарту C |
<iostream> | Утрымлівае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду дадзеных стандарту C++ |
<iomanip> | Утрымлівае прататыпы для функцый маніпулятараў над патокам.Маніпулятары фарматуюць патокі дадзеных |
<cmath> | Утрымлівае прататыпы для матэматычных функцый |
<cstdlib> | Утрымлівае прататыпы для функцый для пераўтварэньня лікаў у тэкст і наадварот, разьмеркаваньня памяці і падключэньня рандамізацыі. |
<ctime> | Утрымлівае прататыпы для функцый маніпуляваньня часам |
<vector>, <list>, <deque>, <queue>, <stack>, <map>, <set>, <bitset> | Утрымлівае клясы разнастайных кантэйнераў |
<cctype> | Утрымлівае прататыпы для функцый, якія тэстуюць даныя (напрыклад, зьяўляецца сымбаль коскай або лікам) |
<cstring> | Утрымлівае прататыпы для функцый апрацоўкі радкоў |
<string> | Утрымлівае вызначэньне кляса string |
<typeinfo> | Утрымлівае клясы, якія вызначаюць тыпы даных у час выкананьня праграмы |
<fstream> | Утрымлівае прататыпы для функцый, якія ажыцьцяўляюць увод дадзеных у файл і іх вывад з файлу |
<sstream> | Утрымлівае прататыпы для функцый, якія ажыцьцяўляюць увод і вывад радкоў у памяці |
<algorithm> | Утрымлівае прататыпы для функцый маніпуляваньня данымі |
- Заўвага. Загалоўкі прыведзеныя для кампілятараў Linux-падобных сістэм.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, 205-207 Includes index. ISBN 978-0-13-266236-9